Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Спеў аб Гаяваце
Спеў аб Гаяваце - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Спеў аб Гаяваце

Электронная книга - «Спеў аб Гаяваце». Краткое содержание книги:

Сусветную вядомасць Гэнры Лангфэла прынесла паэма «Спеў аб Гаяваце» (1855), напісаная на аснове індзейскіх паданняў. Паэма апявае прыгажосць і мудрасць чалавека, які жыве адным жыццём з прыродай.
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 40
Перейти на страницу:
Дзве змяі ляглі чырвоным Верхам, пешкі дзве — чырвоным, Качаняткі ўсе — чырвоным, Чорным — дыскі, Азабавік, Белым верхам — рыбка, Кіга; Падлічылі: пяць адзінак!
I ўсміхнуўся По-Пок-Ківіс, Страсянуў драўляны келіх I, падкінуўшы ўсе фішкі, Іх вакол сябе рассыпаў: Дыскі — з гладкаю паверхняй, Дыскі — з чорнай, і фігуркі З верхам белым і чырвоным, Пасярэдзіне стаяла Пешка, як сярод партнёраў Спрытны ў гульнях По-Пок-Ківіс. Абвясціў ён: «Пяць дзесяткаў!»
Дзесяць пар вачэй глядзелі На шчасліўца з воўчай злосцю У той час, як ён з вігвама Выйшаў разам з Мэшыновай, Як за ім пляменнік Ягу, Хлопец стройны і высокі, Нёс увесь багаты выйгрыш: Паясы, адзенне, вампум, Капшукі, каралі, зброю.
«Занясі,— яму загадваў, Пышным веерам махнуўшы, По-Пок-Ківіс, — гэту дробязь У вігвам мой, што на дзюнах!»
Як выходзіў раніцою Ён на свежае паветра, Ад гульні і ад курэння У яго балелі вочы, Нібы хто пяску насыпаў Пад чырвоныя павекі. Птушкі радасна спявалі, Ручаі імкліва беглі, Так і сэрца Йенадзізі, По-Пок-Ківіса, спявала З асалодай, нібы птушкі, Пераможна, як патокі, Аж пакуль не падышоў ён Да вігвама Гаяваты, Што ў канцы сяла ўзвышаўся.
Пуста там было і ціха, Прывітаць ніхто не выйшаў По-Пок-Ківіса з вігвама, Навакол яго вясёла Птушкі раннія спявалі, Сустракалі дружна сонца, А на вільчаку вігвама Цар Груган крыламі лопаў, З крыкам злосным, негасцінна По-Пок-Ківіса сустрэўшы.
«Пуста тут! Няма нікога! — Прыглядаўся По-Пок-Ківіс, Што б зрабіць яму — прыдумваў,— Дом пакінуў Гаявата, Недзе ў полі Мінегага, I няма старой Накоміс, I жыллё іх без прыгляду!»
Гругана за глотку ўзяўшы, Навакол сябе ахвяру Стаў круціць, нібы бразготку, Трэсці, як мяшэчак з зеллем,— Задушыўшы, нежывога Кагагі вісець пакінуў По-Пок-Ківіс на вігваме Як абразу Гаяваце.
Увайшоў зладзейскім крокам У вігвам, адтуль выносіць Стаў увесь набытак хатні — Скуры буйвала і рысі, Футры выдры, гарнастая, Цэбры, кубкі, міскі, лыжкі, Гэта ўсё параскідаўшы Як знявагу гаспадыням Мінегазе і Накоміс.
Потым крокам бесклапотным Крочыў лесам По-Пок-Ківіс I свістаў вавёркам гучна, Што ў яго шпурлялі з дуплаў Жалудовым шалупіннем. Ён спяваў вясёла птушкам, А яны ў адказ вясёла З цёмных спратаў шчабяталі.
Са скалы ўзбярэжнай потым Пазіраў на Гітчы Гумі Ён з настроем жартаўлівым, Думаў з кпліваю пагардай Аб звароце Гаяваты.
Ён ляжаў і чуў далёкі Недзе унізе шум прыбою, А над ім плылі, як здані, I кружыліся нябёсы; Навакол яго ляталі Чарадой шумлівай птушкі Нізка так, што ледзьве крылы Не краналіся аблічча.
Стаў ён нішчыць іх без ліку — I па дзесяць і па дваццаць, Са скалы высокай кідаць Іх на бераг Гітчы Гумі. Тут Каёшк, марская чайка, Узнялася над скалою З крыкам: «Гэта По-Пок-Ківіс! Гэта ён нас забівае! Клічце, клічце Гаявату — Хай наш брат нам дапаможа!»
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)