Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Спеў аб Гаяваце
Спеў аб Гаяваце - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Спеў аб Гаяваце

Электронная книга - «Спеў аб Гаяваце». Краткое содержание книги:

Сусветную вядомасць Гэнры Лангфэла прынесла паэма «Спеў аб Гаяваце» (1855), напісаная на аснове індзейскіх паданняў. Паэма апявае прыгажосць і мудрасць чалавека, які жыве адным жыццём з прыродай.
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 40
Перейти на страницу:
Зноў цяпер з вігвама выйшаў По-Пок-Ківіс пасваволіць. Ён зайшоў з такім намерам У вігвам старога Ягу, Дзе якраз сышлася моладзь Слухаць казкі і паданні, Незвычайныя прыгоды.
Ягу ўсім расказваў казку Аб Аджызе, творцы лета: Як яна, прабіўшы неба, Апынуўшыся на небе, З дзіркі лета выпускала; Як зрабіць спачатку гэта Спрабаваў бабёр і выдра, Рысь, барсук, але дарэмна Узбіраліся на ўзвышша: Кулакі паразбівалі I галовы аб нябёсы, Толькі трэснула скляпенне Неба, ды не падалося; Тут наважылася скочыць Расамаха, падвярнуўшы Ногі гэтак, як вавёрка, Як цвыркун, адвёўшы рукі.
«Першы раз паспрабавала Неба дах прабіць, — расказваў Слухачам стары, — над ёю Увагнулася скляпенне, Як вясною лёд на рэчцы, I яшчэ зрабіла спробу —
Трэснуў дах, як лёд на рэчцы У бурлівы час паводкі! А на трэці раз — о дзіва! — Неба ўшчэнт яна разбіла, Знікла ў ім у вокамгненне, I за ёй Аджыга, ласка, Апынулася на небе».
«Слухай, ты! — яшчэ з парога Крыкнуў Ягу По-Пок-Ківіс. — Час канчаць, мяне стаміла Балбатня старога Ягу I прамудрасць Гаяваты. Я з'явіўся, каб пацешыць Вас не байкай, а гульнёю».
Даставаў пасля ўрачыста Ён мяшэчак з воўчай скуры, Там быў келіх і трынаццаць Розных пешак Пагасэна, З двух бакоў афарбаваных Фарбай белай і чырвонай: Дзве фігуркі змей, Кінэбік, Тры фігуркі качанятак, Шышэбнэг, чатыры дыскі — Азавабік, рыбка, Кіго, Тамагаўк, дзве простых пешкі, З косці зроблены фігуркі Для гульні, за выключэннем Азавабік — медных дыскаў: З гладкай, быццам шкло, паверхняй, З цёмнаю — на адвароце.
Ён, паклаўшы фішкі ў келіх, Страсянуў, перамяшаў іх, На зямлю перад сабою Сыпануў і растлумачыў: «Фішкі ўсе — з чырвоным верхам, I Кінэбік — на паверхні Гладкай дыска, адпаведны Маюць лік — васьмі адзінак I трынаццаці дзесяткаў».
Зноў, паклаўшы фішкі ў келіх, Страсянуў, перамяшаў іх, Сыпануў перад сабою На зямлю і растлумачыў: «Дзве Кінэбік — з белым верхам, Пешкі дзве — таксама з белым, А астатнія — з чырвоным; Пяцьдзесят і восем будзе».
Так прысутным ён тлумачыў Сэнс гульні сваёй азартнай — Разнастайныя выпадкі, Спалучэнні і значэнні. Дзесяць пар вачэй глядзелі Са спакусай нецярплівай.
«Гульняў шмат, — сказаў тут Ягу, — Рызыкоўных і майстэрскіх Перабачыць давялося Мне ў краінах самых розных. Хто гуляць бярэцца з Ягу, Мець павінен спрыт вялікі! Хоць сябе ты, По-Пок-Ківіс, Лічыш майстрам, не хваліся, Аблуплю цябе як ліпку, Навучу гуляць як трэба!»
Маладыя і старыя Селі ў кола і гулялі На адзенне і на зброю Да паўночы, да світання. Абгуляў усіх каварны, Спрытны ў гульнях По-Пок-Ківіс, Не пакінуў ім нічога, Забіраў сабе ўсю зброю, Паясы, адзенне, вампум, Капшукі, каралі, люлькі.
На ягоную здабычу Дзесяць пар вачэй глядзелі, Як ваўкоў драпежных вочы.
Так сказаў ім По-Пок-Ківіс: «Я адзін жыву ў вігваме, Для прыгод і вандраванняў Трэба мне таварыш верны I прыслужнік, Мэшынова, Каб за мной насіў ён люльку. Я гатоў на кон паставіць Паясы, адзенне, вампум, Капшукі, каралі, люлькі, Зброю ўсю, увесь мой выйгрыш За таго вунь чалавека!» Гэта быў пляменнік Ягу, Год шаснаццаці падлетак, Што мянушку меў — Пахмурны.
Як пад прысакам у люльцы Аганёк чырвоны тлее, Так пад цёмнымі брывамі Вочы бліснулі ў старога. «Уг!» — адказваў Ягу злосна; «Уг!» — астатнія сказалі.
I схапіў драўляны келіх Ягу, келіх той, Анэган, Моцна сціснуўшы рукамі, Страсянуў, ажно фігуркі Зазвінелі, і са злосцю Вытрас іх перад сабою.
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)