Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Спеў аб Гаяваце
Спеў аб Гаяваце - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Спеў аб Гаяваце

Электронная книга - «Спеў аб Гаяваце». Краткое содержание книги:

Сусветную вядомасць Гэнры Лангфэла прынесла паэма «Спеў аб Гаяваце» (1855), напісаная на аснове індзейскіх паданняў. Паэма апявае прыгажосць і мудрасць чалавека, які жыве адным жыццём з прыродай.
1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 40
Перейти на страницу:
I стаяў перад закрытым Уваходам Гаявата, Надзяваў ён рукавіцы, Мэджыкэван, моцна грукаў Імі ў скалы з гулкім крыкам: «Адчыні! Я Гаявата!» Уладар не адгукнуўся, Адмыкаць не стаў ён брамы Тых маўклівых скал пясчаных, Спратаў змрочнага бяздоння.
I тады пачаў, прасцёршы Рукі, клікаць Гаявата Гром магутны, Энэмікі, I Вэвэсіма, маланку;
I прынесла іх з далёкіх Гор Грымотных навальніца На ўзбярэжжа Гітчы Гумі; Да зямлі прыпаў ад страху По-Пок-Ківіс, як убачыў Вочы яркай бліскавіцы, Як пачуў грымотаў крокі.
I Вэвэсіма, маланка, Браму паліцай разбіла — Уваход у схоў бяздонны Непарушных скал пясчаных, А магутны Энэмікі Што ёсць сілы ў глыб пячоры Загукаў: «Дзе По-Пок-Ківіс?» Абваліліся ад гулу Скалы ўсе, і пахаваны Быў пад імі По-Пок-Ківіс, Спрытны, хітры і каварны, У абліччы чалавечым.
Надышоў канец ягоным Трапным жартам, весялосці, Адышло ў нябыт штукарства По-Пок-Ківіса, свавольства, Гульні, забаўкі, залёты Да дзяўчат, кабет прыгожых.
Дух ягоны Гаявата — Чалавек высакародны, Даставаў, сказаўшы ўладна: «Больш ніколі, По-Пок-Ківіс, Ты не будзеш чалавекам, Больш не пусцішся ў прыгоды З вострым словам, трапным жартам,
Не закруціш пыл і лісце Шпаркім танцам, а ў нябёсах Будзеш ты Кіню магутным, Баявым арлом, кружыцца, Будзеш ты, з майго дазволу, Там над птушкамі ўладарыць».
Не забыты По-Пок-Ківіс Ні паданнем, ні легендай, Ані песняю народнай; I зімой, калі завея Круціць снег вакол вігвамаў, Калі вецер не сціхае, Дзіка свішча ў дымаходах,— «Гэта свішча, — так гавораць Людзі,— хітры По-Пок-Ківіс, Гэта ён пусціўся ў скокі Ад вігвама да вігвама!»
1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)