Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Толькi не гавары маёй маме...
Толькi не гавары маёй маме... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Толькi не гавары маёй маме...

Электронная книга - «Толькi не гавары маёй маме...». Краткое содержание книги:

Сама назва зборніка гаворыць, што крыецца ў ім нешта - не тое, каб сарамлівае, але такое, пра што з сябрамі-аднагодкамі пагутарыш без засцярогаў, незнаёмаму душу выльеш, а вось, каб мама дазналася – нейкі сорам, нейкая няёмкасьць. Кожны з нас у дзяцінстве і ў маладосьці ( а часам і ў сталым узросьце – тыя, каму пашчасьціла мець маці–даўгажыцельку) прыхоўваў нешта ад пільнага вока матулі. І няхай загадзя было вядома, што за тое, што стараемся схаваць, яна і не пакрычыць, і не накажа, аднак падсьвядомасьць крычала – прыкра ёй будзе, сорамна, няёмка. Дык пашто ж казаць, калі можна прыхаваць тое самае не надта ўзорнае, чым можна пахваліцца перад сябрукамі, але пра што лепш каб мама не даведалася. Фраза з дзяцінства «Толькі не гавары маёй маме...», якая стала назваю зборніка, гаворыць сама за сябе. А ці ёсьць пра што «не гаварыць маме» - глядзіце самі. (Н.Г.)
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 77
Перейти на страницу:

Больш за ўсiх уражвае “пахавальная брыгада” — мужчыны ў мышыных строях i тройка магутных гнядых коней у шырокай збруi. Наяўнасць такой брыгады настройвае на паважны лад. Цырк, яно вядома цырк, i смешна, i весела, але быкоў будуць забiваць, i каля “чорнага” ўвахода, згадваецца, стаяла машына “хуткай дапамогi”...

Пачатак, пры ўсёй доўгачаканасцi, адбываўся знянацку. Я зрэагаваў на барабанны пошчак i пачаў шукаць вачыма бубнача. Знайшоў! I тут з-пад трыбуны з бубначом на арэну выскачыў першы бык. З першым усё адбылося гладка. Бык патрэбную колькасць разоў пагрукаў у чырвоныя дашчаныя шчыты, за якiмi хавалiся матадоры. Бык зрабiў напад на пiкадора, а той прапароў дзiдаю бычыны хрыбетнiк. І бычыная спiна, бычыны бок i нават нага заблiшчэлi ад крывi. Матадоры ўвагналi шэсць бундэрыльяў у акрываўленыя плечы жывёлы. Ашалелы i змучаны бык не надта каб перашкаджаў матадору выконваць грацыёзнае танчанне. Адзiнай незапланаванай акцыяй з боку жывёлы было вырыванне ў матадора чырвонай анучы. Публiка адзначыла здарэнне свiстам i тупатам. Матадор хутка выправiўся i закруцiў быка з дапамогай вернутай анучы так, што той, небарака, спатыкнуўся i прыпаў на каленi. Гледачы ўзрадавалiся. Але праз хвiлiну раззлавалiся, бо матадор не змог закалоць быка з першага ўдару. Калi б гэтыя тысячы гледачоў ведалi, што здарыцца з другiм быком, яны б так не злавалi i не крычалi на першага матадора. Ды толькi Бог усё ведае наперад. А чалавек жыве ў iмгненнi цяпер i свiшча, i раз’юшваецца, калi што не па iм.

Першы бык загiнуў ад другога трапнага ўколу. Метровае лязо ўвайшло ў бычыную тушу па самую рукаяць, прапароўшы лёгкiя i сэрца. Жывёлiна пахiснулася, матлянула галавою i павалiлася. На арэну выехала “пахавальная брыгада”. Захацелася заплакаць. Павер мне. І я ведаю, ад чаго. Быка чаплялi за галаву i валаклi па пяску. Вось тут i хаваецца нейкая недадуманасць, недапрацаванасць рытуалу. Трэба яго на брызенце цягнуць цi на нейкай посцiлцы. А то ўбачыш, як бычынае цела спачатку па пяску, а потым па цэменце валакуць, дык i ў самога скура на баку шэрхне. Адсюль i ў носе казыча, i гэты сентыментальны слёзны сiндром. Але дзе ж ты паспееш заплакаць, калi барабан сыпле шрот, i ўжо кiруецца на ружовыя посцiлкi тарэадораў другi бык. Ён плямiсты, падобны да каровы. Але знешнасць бывае возьме i падмане. Вось прадавец праграмак прыняў мяне за iтальянца i хацеў усунуць праграмку на iтальянскай мове. Ну на чорта мне тая праграмка ўвогуле. Можа я на той карыдзе апошнi раз у жыццi, а прозвiшчы барселонскiх матадораў для мяне значаць роўна столькi ж, колькi iмёны карэйскiх оперных спевакоў. Ад праграмкi я адбiўся сваёй каструбаватай ангельскай мовай. I, дарэчы, ты ж ведаеш, iтальянскага ўва мне зусiм няшмат, толькi чаравiкi, пас, нагавiцы, кашуля, партманет, шкарпэткi, плаўкi, але iх жа не вiдаць, акуляры i больш нiчога. Вочы ў мяне блакiтныя, але iх гандляр праграмкамi не заўважыў за акулярамi, таму i прыняў мяне за ўраджэнца Апенiнскае паўвыспы.

Так i гледачы прынялi другога быка (з-за белых плямiнак) за карову. А ён вазьмi i ледзь не забi матадора. А той, бедны, так спалохаўся, што нiяк не мог быка закалоць. Як нi ўдар, так у костку, так i мiма. Дванаццаць разоў бiў, не забiў, як у казцы. Ён бы яшчэ бiў, бо публiка разышлася, перайшла ў сваiх спачуваннях з боку перапалоханага чалавека на бок быка i крычала “Toro! Toro! Toro!” I я крычаў, хоць на баку тарэадора нiколi не быў, зграйны iнстынкт, лiха яго задзяры.

1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 77
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)