Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Толькi не гавары маёй маме...
Толькi не гавары маёй маме... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Толькi не гавары маёй маме...

Электронная книга - «Толькi не гавары маёй маме...». Краткое содержание книги:

Сама назва зборніка гаворыць, што крыецца ў ім нешта - не тое, каб сарамлівае, але такое, пра што з сябрамі-аднагодкамі пагутарыш без засцярогаў, незнаёмаму душу выльеш, а вось, каб мама дазналася – нейкі сорам, нейкая няёмкасьць. Кожны з нас у дзяцінстве і ў маладосьці ( а часам і ў сталым узросьце – тыя, каму пашчасьціла мець маці–даўгажыцельку) прыхоўваў нешта ад пільнага вока матулі. І няхай загадзя было вядома, што за тое, што стараемся схаваць, яна і не пакрычыць, і не накажа, аднак падсьвядомасьць крычала – прыкра ёй будзе, сорамна, няёмка. Дык пашто ж казаць, калі можна прыхаваць тое самае не надта ўзорнае, чым можна пахваліцца перад сябрукамі, але пра што лепш каб мама не даведалася. Фраза з дзяцінства «Толькі не гавары маёй маме...», якая стала назваю зборніка, гаворыць сама за сябе. А ці ёсьць пра што «не гаварыць маме» - глядзіце самі. (Н.Г.)
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 77
Перейти на страницу:

Выходзьце на сумленны бой! Не-е-е... Яны выязджаюць на забраных у латы конях, у сваiх белых строях i белых капелюшах. Яны пазакрывалi коням вочы, каб тыя не бачылi мяне — БЫКА, БОГА. І я лячу на гэтых ганебных падманшчыкаў i актораў. Я абiраю аднаго коннiка i, прыпаўшы на пярэднiя ногi, ускiдваю галаву. Рогi напорваюцца на жалезныя латы. Вострая дзiда ўпiнаецца ў мой хрыбетнiк. Якi жахлiвы паралюшны боль! Трэба адступiцца, выкараскацца з-пад дзiды. А ён, гад, у белым капелюшы, налягае на дзiду ўсiм сваiм слабым i нiкчэмным цельцам бязрогага чарвяка. О, я бачу, як адрываюцца ад зямлi конскiя капыты, як завальваецца на бок конскае тулава. Яшчэ рывок, i мае рогi распоруць конскае чэрава, i на пясок выпадуць гарачыя, блiскучыя, слiзкiя, як сярэдзiна ракаўкi, мацiцовыя вантробы. І я растапчу iх капытамi, я парву iх зубамi i рагамi на шматкi, а мой доўгi шурпаты язык здзярэ з конскiх бакоў скуру. Як я хачу пачуць смяротны хрып каня! О, неба! Якi боль у хрыбцiне. І полымя чырванi недзе збоку. Яно пячэ. На яго, на матадора! I раптам — млосць i абыякавасць накатваюцца на мяне i спыняюць. Пiкадоры пакiдаюць арэну. І няма жадання кiнуцца iм услед. Яны ўцякаюць з арэны. Баязлiўцы! Як горача, гэта кроў цячэ з маёй спiны, яна цячэ па левым баку, па левай пярэдняй назе. Якi блiскучы i чырвоны ў мяне капыт. Крыкi! Яны крычаць, яны дражняць, яны раздражняюць. Яны ўбачаць маю моц. Тарэадор ускiнуў руку з бундэрыльямi, з мярзотнымi палкамi. Зараз я дастану ягоны бок сваiм правым рогам. Але ж востры боль працяў спiну. Адна бундэрылья ўсё ж трапiла ў мяне. Усё ж ён пацэлiў. Але ёсць шанец адыграцца. Другi тарэадор крычыць “Ого-го-го-о!” i, прытанцоўваючы, пачынае бегчы на мяне. Ён бяжыць да сваёй смерцi, i калi зараз не я ўскiну яго на рогi, дык наступны бык абавязкова запора гада. Узмах. Зусiм побач праляцелi мае рогi, але i ягоная бундэрылья ляжыць на пяску. І я тапчу яе капытамi, пакуль гнюсны баязлiвец хаваецца за сцяною, ратуе сваё нiкчэмнае жыццё. Я не прагну крывi. Я вегетарыянец ад прыроды. Я не забойца ў сутнасцi сваёй. Яны могуць з’есцi мяне, але я не магу з’есцi iх. Трэцi тарэадор глыбока ўганяе сталёвыя крукi ў маё цела. Неба, якi гэта боль, якая пакута, знявага, здзек... Хто адпомсцiць? Хто пашкадуе? Хто паспачувае? Няўжо нiводзiн з iх не бачыць маiх слёз. Мне нестае паветра. Маё чэрава сутаргава ўздрыгвае. Але я бачу, як на арэну выходзiць матадор, як разгортваецца паўкружжа чырвонай тканiны. Рана на спiне пачынае пульсаваць, кроў хвалямi сцякае ў пясок тройчы праклятай арэны. Ён танчыць. Ён, улюбёнец публiкi, танчыць. Ён хоча спадабацца. Ён хоча спадабацца i сягоння, i заўтра, i вечна. Так не бывае. Яго ўсё адно чакае смерць. І хай яе прыход паскораць мае рогi. Ён падманвае мяне, ён увесь час сыходзiць, ён спрытнейшы.

Кроў i чырвань засцяць мне вочы. Мае ўдары не дасягаюць мэты. І вось ён памыляецца, матадор робiць недарэчны жэст. Ён выцягвае руку, каб пакласцi далонь на мой рог. Я б’ю. Рука ўзлятае. Матадор губляе раўнавагу, падае на каленi, а я накiроўваю ўсю сваю моц на вастрыё правага рога i б’ю. Неба! Пясок. Ён адскочыў. Уратаваўся. Трыбуны равуць. Матадор становiцца ў баявую пазiцыю. Цяпер ягоная чарга забiваць. І мы кiдаемся насустрач адзiн аднаму, насустрач смерцi. Мае рогi ўздзiраюць праклятае паветра. Ягоная шпага трапляе ў костку хрыбетнiка, выгiнаецца i адскоквае. Мы зноў стаiм насупраць адзiн аднаго. З хованак павыходзiлi тарэадоры. Вакол мяне чырвань, полымя, пекла. А самы чырвоны язык полымя апускаецца ўсё нiжэй i нiжэй. І я, зачараваны гульнёю крывавага колеру, нахiляю галаву. Недзе там далёка, дзе сканчаецца ўсё жыццё, матадор наносiць апошнi несумленны ўдар у кропку памiж чэрапам i хрыбетнiкам. Жалеза перасякае мае нервы. Ногi курчыць сутарга. Цела валiцца на арэну.

Мяне больш няма.

Дык чаму ж не чуваць радаснага рову на трыбунах? Чаму нiхто не ўзмахвае белымi хустачкамi? На душы цяжка. Нецярплiўцы ўцякаюць з трыбуны. Але я першы, а можа стацца, i апошнi раз на карыдзе i мушу глядзець усё да канца. Духавы аркестр грае бравурны марш. Італьянская сям’я збiраецца сыходзiць. Акрамя шчакастай дзяўчынкi, тоўстай мамы i бацькi з цыгарэтай у зубах, з iмi яшчэ два бацькавы браты. Адзiн з iх — iнвалiд на мылiцах. У яго ўсмешлiвы твар карлiка. Разумныя i чулыя браты пад рукi выносяць яго з трыбуны. Дзяўчынка нясе мылiцы. А тым часам “пахавальная каманда” сцягвае з арэны апошняга шэрага быка.

1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 77
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)