Што трэба ведаць кожнаму беларусу
- Автор: Ластоўскі Вацлаў
- Год: 1944
- Язык: белорусский
- Жанр: Публицистика
Электронная книга - «Што трэба ведаць кожнаму беларусу». Краткое содержание книги:
У гэтай кнізе Вацлаў Ластоўскі — беларускі пісьменьнік, гісторык, літаратуразнавец, публіцыст і палітычны дзеяч, адзін з пачынальнікаў нацыянальнага адраджэньня — распавядае пра сябе і свой народ, пра беларускую зямлю, пра сваю мову, пра гісторыю Беларусі, пра веру беларуса, пра Бацькаўшчыну, пра нацыянальныя адзнакі беларуса, пра патрыятычныя павіннасці, пра беларускую сям'ю, пра беларусаў на чужыне, пра нашую годнасьць.
— Чаму кажны з нас павінен называцца беларусам?
— Бо усе мы нарадзіліся беларусамі, у жылах нашых плыве беларуская кроў, гаворым пабеларуску і чуемся беларусамі.
— А як называецца той, хто выракаецца свайго народу?
— Той, хто выракаецца свайго народу — рэнэгат, зраднік, прадажнік — душапрадаўца. Зрада-ж — гэта найгоршая ганьба. Таму шчыры беларус заўсёды будзе трымацца свайго беларускага народу, свайго краю. Шчыры беларус, праўдзівы сын свайго народу, заўсёды будзе тэй думкі: няхай лепей загіну, чымся адракуся ад свайго народу беларускага. Бо з Беларусяй і з беларускім народам зьвязана нашае жыцьцё, бо Беларусь — гэта нашае найвышэйшае дабро, нашая радасьць і слава.
— Якія абавязкі беларуса да свайго народу і краю?
— Беларус павінен любіць свой край, сваю мову і не выракацца іх. Павінен дбаць, каб у беларускім краі разьвіваўся дабрабыт, беларуская культура, і каб народ увесь быў шчасьлівым. Для дабра свайго народу і краю беларус павінен быць гатовым на найвялікшыя ахвяры, нават аддаць жыцьцё.
II. ПРА БЕЛАРУСКУЮ ЗЯМЛЮ
— Дзе жывуць беларусы?
— Беларусы жывуць на жыцьцёвай прасторы Беларусі!
— Ці жывуць беларусы па-за межамі Беларусі?