Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Маўчанне травы: Паэма лёсу
Маўчанне травы: Паэма лёсу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Маўчанне травы: Паэма лёсу

Электронная книга - «Маўчанне травы: Паэма лёсу». Краткое содержание книги:

 Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба. Нялёгкі і няпросты шлях героя, як нялёгкая і няпростая сама гісторыя, на скрыжаваннях якой — часцінкай народа — жыве невялікая беларуская вёсачка Ўзбор'е.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 51
Перейти на страницу:
Веснагорка... Горка, дзе вясна Абуджэнне траў штогод вітае. Веснагорка... Горкая вясна, Што надзеі сцішана вяртае... Тaк было... Тады Васіль прыйшоў Да цябе з таго амаль што свету: За арла з дзюбатым спарышом Два гады праглухшы ў лазарэтах. Царскай той апошняе вайны Датлявалі дымна галавешкі. Бадыллём буялі палыны На шнурах узборскіх і на ўзмежках. Веснагорка... Дні вясны сплылі, Промня не пакінуўшы на потым. Веснагорка... У зямлю звялі Жонку ці сухоты, ці згрызоты... Адшукаў на могілках грудок, Пастаяў Васіль, як развітаўся... Вось яно і ўсё цяпер, браток: І аджыўся, і адваяваўся. Дзякуй Сёмку, што на гэты час Немаўлятка-сірату прыгледзеў... Дзякуй Сёмку, хоць яшчэ не раз Шавяльнецца шал пад сэрцам недзе. Зашчыміць нясплачаны рубец, Што ў карчме тады адзычыў Сёмка... Але ўсё. Было — сплыло. Канец. Не да брыку ў гэтакіх пастронках. Крыўду з горам чаркай запілі, Аб жыцці-быцці памужавалі... Што там Сёмкі, што там Васілі — Не з такой турботай межавалі!..
Ападала шэрая туга Дзён зімовых. Бралася на ясень. I вясны бунтоўная смуга Ад зямлі да неба разлілася. Над пазелянелаю страхой Водгулле акопаў асядала. З пухіра кантузіі глухой Вырывацца стаў Васіль памалу. Жаўранка пачуў — як першы раз! Заскакаў ад радасці няўтрымнай: Жаўранак! прабіўся! не завяз! Жаўранак у небе бомбай грымнуў! Веснагорка... Дзіўна Васілю Слухаць гэты свет балюча-звонкі I зайздросціць моўчкі ручаю, Што бяжыць з вясной наперагонкі. Скочваюць завеі свой сувой, Ды не зыч вясны ўдаўцу, вяснянка: Між дзядзькоў — як быццам ты не свой — I хлапцом не ўляжаш на гулянку. Не памкнецца дзеўчына ў твой бок, Уздыхне надозір маладзіца, Бабка скажа ўслед: «Не дай жа бог Два разы сяліцца і жаніцца...» Снег мой, снег — і ў сквар не растае… Пачакай з вясною, Веснагорка. Сцежкі незваротныя твае Замятае вецер, вецер горкі...
Кліча поўня зорак драбязу На папас. Парыпвае калодзезь. Загуменнем прыцемкі паўзуць. І Васіль за веснічкі выходзіць. Не такая ўжо сваты радня, Хоць заўсёды зваліся — на святы,— Што ж так цягне Васіля штодня На гасціны да Якіма ў хату? Ну каб Змітра бег — малодшы брат, Дык яно і звыкла ўсім і ясна: Тут, у гэтай хаце акурат, Жонкай абзавёўся ён уласнай. А Васіль? Як сябра ці як сват? Ці прычына іншая якая?.. Ах, Кулінка, што ж ты неўпапад То смяешся раптам, то змаўкаеш?..
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 51
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)