Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Маўчанне травы: Паэма лёсу
Маўчанне травы: Паэма лёсу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Маўчанне травы: Паэма лёсу

Электронная книга - «Маўчанне травы: Паэма лёсу». Краткое содержание книги:

 Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба. Нялёгкі і няпросты шлях героя, як нялёгкая і няпростая сама гісторыя, на скрыжаваннях якой — часцінкай народа — жыве невялікая беларуская вёсачка Ўзбор'е.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 51
Перейти на страницу:
Былі ў арлах… Ды годзе — Адлёталі спаўна! Арліц не ўкарагодзіш — Адна ў душы, адна. Адна чакае ў хаце, Адна ўначы не спіць, Адна — яшчэ не маці — Ды хутка мае быць...
Ах, Васілёва зорка,— Пад сэрцам стыне лёд: І побач з ёю горка, І тут — зусім не мёд. Глядзіць з кутка зацята, Пузырыцца Сямён: Хоць выраклася брата, Ды брат жа ўсё-ткі ён. «Жыць буду хлебам-соллю, І ваша ўся зямля...» — Супроць сямейнай волі Пайшла за Васіля. «Што чмур напаў на дзеўку — Наскрозь яго віна: Пад'ехаў неўспадзеўку...— I п'e Сямён да дна.— Пагрэць задумаў рукі?.. Не выйдзе, пустазвон!..— I гнецца чорным крукам Над селядцом Сямён.— I я,— пячэцца ў злосці,— Страляны верабей. Не тую грэблю мосціш! Жаніўся — і гібей. Зямлі маёй не ўхопіш!..» Зямля, зямля, зямля... Як ты няшчадна топіш, Як смокчаш кроў пасля...
Няўжо адкрасавала, Завяла ўсё, як цвет, Калі і ёй замалым Пачаў здавацца свет. Якраз на той кавалак, Якраз на той шнурок, Што моўчкі прыхавала Пад сэрцам, дзе сынок. Не знаў бы ён галоты, Як людзі, меў зямлі, Калі б не тыя боты: Яны ў спадман звялі. Яны, ды стан, ды сіла, Ды казытлівы чуб... Усё тады забыла, Як быў і міл, і люб... Калі ж ацверазела, Апаў з вачэй туман — «І з гэтым булкі б ела, І той жыве, як пан...» Зямля, зямля... Ні разу І думкай пра надзел Каханне на абразу Не даў Васіль нідзе. Таму і цяжка дома, А на людзях — цяжэй. І б'е абцас няўтомна — Барзджэй, барзджэй, барзджэй.
A ўжо напітым вокам — Не бачыць каваля — Сямён — панура — бокам Ідзе на Васіля. Як быццам той на полі Дзярэ яго мяжу: — Далоў,— крычыць,— даволі! Сыдзі з тачка, кажу! I нож чырвоным бліскам Ударыў пад крыло.
I лёгкаю калыскай Усё плыло... плыло...
3 Прэлюдыя жалезнай птушкі
...І лёгкаю калыскай Усё... плыло... плыло... Ляцела птушка нізка — Жалезнае крыло. Ляцела да пазіцый, Як люты змей з-пад хмар, Каб Хірасіме сніцца Кашмарамі ахвяр. Каб праз дзесяцігоддзі Ў наш свінцовы лес З крутых піке заходзіць На вогненны пакос. Каб узнімацца сонцам, Дзе захад быў заўжды, Над рыбаком-японцам Праз вадародны дым. Каб рэбрамі — будынкі З-пад чорных крумкачоў, Каб дзень і ноч — абдымкі Жалезных абручоў... Ляцела, як хацела, Бо роўных не было. Агнём пыхцела цела I ў дрыжыках гуло. На дол усіх здзімала — Нібыта ў сто вятроў, Жалезам палівала Жалезнае нутро. Усё перад вачыма Пранеслася ў той міг, Як пад выццём ваўчыным Салдат упаў, прыціх. «Бывай, сям'я і хата...» А потым — як праклён: «Хоць сам ты вінаваты, Але прабач, Сямён... За ўдар не расквітаўся, Не ўспеў. І на круку Твой дзень вісець застаўся Ў маім драбавіку. Прабач...» I бомба з віскам Ні флангаў, ні тылоў. І лёгкаю калыскай Усё… плыло... плыло.
4 Веснагорка
Веснагорка... Хто і як звязаў Тут сцяжын патайных першапуткі? Хто спыніцца родзічам сказаў I назаўтра не трубіў пабудкі? На пагорку, сцішаны, стаяў I вясну адхукваў у далонях — Кветку-сон, дзіўнейшую з праяў, Што з блакітным жаўранкам гамоніць. Веснагорка. Горка ля дарог. Выраю стамлёнае гайданне. Праз тысячагоддзі я збярог Воблік той, што ўбачыў продак даўні. Праз тысячагоддзі ў сэрцы нёс Вёснаў шум на рэках крыгаломных, Восеньскую тайну чорных лоз I снягоў суровую бязмоўнасць. Веснагорка. Сонца і слата, Смех сустрэч і развітання слёзы. Веснагорка. Горкая вярста Пачынала шлях свой ля бярозы. Шлях бацькоў, мужоў, сыноў, братоў — Да казённых вестак у канверце. Веснагорка... Ростань... І ніхто Нe замоўлен ад агню і смерці... Край мой родны, хата на крыжах, На распяцці войнаў і разбояў. У цямнотах курганоў ляжаць Зерні дум, пасеяных табою. Веснагорка, маці Беларусь, І адкуль, скажы, не пёрла намець?.. На крыжах — Скарына і Кастусь, Лёс народа, сэнс яго і памяць. На крыжах кружыў з усіх Еўроп Вецер злы з крывавым чадам Азій. Ды знаходзіў люд мой чарнатроп І да сонца зноў і зноў вылазіў. Скрыжаванне планаў — «ост» і «вест» — Над табой пятляла праз стагоддзі. Хто ваўком, а хто гадзюкай лез,— Як ты выжыў, адкажы, народзе? На крыжах гісторыі дзяцей Кідаў кат у студні галавою. Зерні душ, адвеяных ад цел, Узыходзяць па вясне травою. Веснагорка, сэрца на крыжах, Мова, што спрадвеку мы гаворым, Нематы неспапялёны жах Hа скрыжалях мужнасці і гора. Беларусь, славян бялявы край, Край бяскрыўдных самых і рахманых,— Для дзяцей і ўнукаў каравай Мроіўся прыблудам з-за туману. I чаму, чаму рашылі ўсе, I адкуль пагудка йдзе такая, Што гурок з цыбуляй на лясе Іx, узняўшы чарку, сустракае, Што жыве тут у рацэ шчупак І ніяк не можа дачакацца, Каб хутчэй ускочыць у чарпак І камусьці на абед падацца... Што народ у нас — дзе ўстаў, там лёг,— І хапаць не пнецца зорак з неба, Мяккі і спажыўны, як мурог,— Толькі, кажа, ласкай не пагрэбуй. А жанкі — глядзі ды выбірай: Налюбкі любая — як да густу. І, між іншым, тут не край, а рай: І ў кубёлку і ў засеку густа.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 51
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)