Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 283 284 285 286 287 288 289 290 291 ... 332
Перейти на страницу:

Воблакі схавалі сонца ў сваіх мярэжах. Падзьмула прахалодай. Зашапталіся трывожна лісце смакоўніцы і яблыні, трыснёг у возеры, пра нешта паведамілі іншым дрэвам яблыні – і ўсе захіталі галінамі, неспакойна нахіляючыся да зямлі… Напруціўся-наструніўся кожны ліст, задрыжэў, баючыся раней часу адарвацца ад галінаў…

Пачуліся нечыя крокі. Іх не чулі муж і жонка.

– Адам, ты дзе? – аднекуль данёсся спакойны Голас.

Чалавек уздрыгнуў, сеў, прыслухаўся – ці не падалося яму. Жонка спала аголеная, не прыкрытая апаяскамі. Адам прыкрыў яе, пачаў будзіць.

– Ты дзе, Адам?

І тут страх пранізаў чалавека. Голас даносіўся з усіх бакоў, здавалася, гаварылі цяпер камяні і дрэвы, вецер і неба. Страх заўважыў Адам і ў вачах жонкі, якая прачнулася і сядзела побач.

– Хаваймася! – ускочыла, за руку пацягнула за сабой у гушчэчу дрэваў мужа. – Можа, абыйдзе нас Гасподзь..

І ў трэці раз, ужо незадаволеным голасам, папытаў Вышні:

– Адаме, сыне мой, куды ж ты падзеўся?

І тады зразумелі жыхары Эдэма, што гэта сапраўды Ён прагульваецца па садзе – наступіў жа час прахалоды.

– Тут я, Гасподзь Бог мой!

– А чаму ты не адгукваешся? У трэці раз прымушаеш клікаць цябе. Ніколі такога не было. Раней ты добра чуў мяне.

– Я і цяпер Цябе добра чую, але…

– Адразу пазнаў голас Твой, Гасподзь мой, ды напалохаўся вельмі.

– Напалохаўся? А адкуль табе, сын мой, вядома пра тое, што чалавек можа некага баяцца ці палохацца? Мяне – баяцца?

– Не ведаю і сам, Гасподзь мой. А не выходжу таму, што я голы і непрыгожа мне ў такім выглядзе паказвацца перад табою.

– Голы? Ты – голы, Адаме? – падзівіўся Вышні. – І ты ведаеш пра тое, што голы? Хто табе сказаў пра такое?

– Жонка мая сказала. І я бачу яе голую, як і сябе…

Бог зразумеў усё і быў абражаны. Стала крыўдна, што яны парушылі Яго наказ-запавет. Не ведаў, ці Яго віна была ў тым, што не прадугледзеў іх падзенне, ці гэта хто іх спакусіў і прымусіў. Ён здагадваўся, хто, і не выказваў злосці, бо менавіта гэтага і дамагаўся спакушальнік. Але ж гэта не зменшыла Яго суму.

Шкада, вельмі шкада, што так атрымалася. Заставалася ж зусім мала часу, каб муж і жонка самі дайшлі да ўсяго і засталіся несмяротнымі. Усяго толькі некалькі дзён…

– Ну, што ж, выходзьце са сваёй схованкі, ідзіце да Мяне, – уздыхнуў Бог, сядаючы на выступ скалы, – ня бойцеся, выходзьце ўжо… Не памерлі каля Дрэва Пазнання Дабра і Зла, паспытаўшы плады яго, то і цяпер не памрэце… Пакуль што…

Змей споўз са смакоўніцы на зямлю, зашыўся ў нару.

Жанчына першай не пайшла, выпхнула папярод сябе мужа.

Абодва, саромеючыся, прыкрываючы грэх свой, выйшлі да яго. Пасталі, схіліўшы галовы.

Гасподзь дакорліва і ў той жа час лагодна ўсміхнуўся, добразычліва папытаўся:

– Адкажы мне, Адам, сын мой улюбёны, паспытаў ты пладоў з таго дрэва, з якога я забараніў вам есці?

Чалавек баяўся ўзняць вочы, не было сілы паварушыць языком.

З цяжкасцю вымавіў:

– Еў, Госпадзе…

– Мала было для цябе іншых дрэў? Голад падкаціўся да вас, ці што іншае?

– Я не вінаваты, Гасподзь мой Бог! Калі я вярнуўся са свайго падарожжа і агледзінаў нашага раю, толькі збіраўся прылегчы і адпачыць, як жонка, якую Ты даў мне, прапанавала паспытаць плады. Яна не сказала, з якога дрэва былі сарваныя тыя яблыкі…

Бог не чакаў такога – Адам як папракаў Яго ў тым, што Ён даў такую спадарожніцу.

Жонка таўхнула мужа пад бок – не спадабалася ёй, што ён выстаўляў яе перад Богам вінаватай.

-– Чаго жонку пакінуў і ў горы падаўся?

– Упрыгожванні хацеў ёй прынесці – золата.

– Навошта яны ёй, Адаме? Я ж казаў, што “жонка прылепіцца да мужа свайго і ніхто іх не разлучыць…” Ты і гэты запавет Мой парушыў… Хто ці што цябе падштурхнула да гэтага? – А ты, – павярнуўся да жанчыны, – як адважылася на такое?

У голасе Бога гучала ўжо, здаецца, і асуджэнне.

– Не вінаватая я, Гасподзь Бог мой! Невінаватая! Я прасіла Адама, каб ён не пакідаў мяне, не паслухаў… Адна баялася заставацца.

Бог глядзеў на яе, як яна неспакойна стаіць на месцы, быццам танцуе на гарачай патэльні:

– А хто ж тады вінаваты, жанчына?

Голас Госпада стражэў і стражэў, рабіўся грамчэй і былі ў Ім ужо крыўда і расчараванне.

– Ды ён усё – Гад. Нашаптаў мне розных салодкіх слоў, запэўніў, што не будзе вялікага граху ў тым, калі я паспрабую яблык з таго дрэва… Сам сарваў і падаў мне. Ну, я і адкусіла і… і – не памерла. Тады і Адама пачаставала, як вярнуўся. Няма віны на мне…

Бог узняў твар да неба.

Схавалася ў аблоках сонца. Успыхнулі маланкі на даляглядзе, азарыўшы сполахамі і зыркім святлом прасторы раю, загрымеў гром. Яго змяніў пярун. Палаючая страла ўтыркнулася ў зямлю побач з Адамам і яго жонкай, захісталася. Жанчына ўскрыкнула, учапілася рукамі ў плячо мужа…

1 ... 283 284 285 286 287 288 289 290 291 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)