Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ланцуг - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ланцуг

Электронная книга - «Ланцуг». Краткое содержание книги:

Новую кнігу прозы Андрэя Федарэнкі складаюць шэсць аповесцей, напісаных у розныя гады.
Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі.
Творы пісьменніка вызначаюцца любоўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю.
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 106
Перейти на страницу:

Вось толькі Стэльмаха ўжо не было, за сталом Івана Змітравіча сядзеў малады хірург, асістэнт, і, пазяхаючы, разглядаў на святле лямпачкі рэнтгенаўскія здымкі.

Вінярскі глядзеў на дворык, потым пераводзіў вочы на пацямнелыя адколіны вакол гнёздаў, у якія заходзілі шпінгалеты, пазіраў на шафу, на кушэтку, на маладога асістэнта — і яму ўжо самому не верылася, што год назад было з ім нейкае зацямненне і ён чамусьці ламаў акно, краў і, хоць не хочучы, але несумненна быў вінаваты ў смерці чалавека… Гісторыя, што здарылася з ім у тым годзе і так рэзка памяняла яго псіхалогію, думкі, жыццё, ужо здавалася яму чужою, бы вычытанаю ў кнізе ці ўбачанаю ў кінафільме. Ён ужо даўно выкінуў з галавы мары пра замежжа, грошы больш не копіць, днямі прападае ў клініцы. Яго хваляць; ходзяць чуткі, што Сцяпанава, якому ў гэтым годзе на пенсію, павінен замяніць не хто іншы, як Вінярскі.

Але вядома, што найбольш яркія ўспаміны звычайна абуджаюцца ў чалавеку цыклічна, і патрэбна для гэтага абуджэння, як правільна сказана ў школьным падручніку па літаратуры, толькі «адзінства часу, абставін і месца дзеяння».

Мокрыя клёны за акном, святло ў кабінеце, шум вады, сцякаючай у люк, халодная зморась, што залятала ў адчыненую фортку, — усё. гэта раптам так жвава нагадала Вінярскаму мінулы год, Стэльмаха, сябе… I чамусьці асабліва востра ўспомніўся той вечар, калі ён зашываў нажавы парэз і калі яму як узнагароду перадалі даляры. Вінярскі і цяпер не ведаў, дзе, па якіх людзях гэтыя даляры павандравалі, перш чым зноў вярнуцца да яго. Успомніў, як тады, адвёзшы парэзанага ў палату і развітаўшыся з барадачом і маладым, ён тэлефанаваў Сцяпанаву, прасіў падмяніць яго… Як потым пехам, уночы, пад дажджом ішоў амаль праз увесь горад на Паўднёвы Захад, як шукаў праспект Любімава і не было ніводнага чалавека, хто б паказаў, дзе гэты праспект, не кажучы пра патрэбны дом… Як ужо, бадай, пад раніцу знайшоў, доўга званіў і яму чамусьці не адчынялі, усё распытвалі праз дзверы, хто ды што, але ўрэшце ўдава Стэльмаха адчыніла, і ён моўчкі працягнуў ёй пакунак, павярнуўся і пабег уніз па лесвіцы, не азіраючыся… Як потым глушыў памяць працаю, сілай прымушаў сябе забыцца, не думаць больш пра гэтую гісторыю — і ўдавалася не думаць, калі б яшчэ зрэдзьчас гісторыя сама пра сябе не нагадвала. Недзе ў канцы вясны, калі ўжо добра пякло сонца, а на газонах паўз тратуары ўсё яшчэ не маглі растаць гурбы бруднага снегу, на праспекце Машэрава ён выпадкова сутыкнуўся з бялявым Васілём, прычым Вінярскі нават не пазнаў яго, прайшоў бы моўчкі, каб Васіль сам не абазваўся. Каб хто сказаў Вінярскаму, што чалавек за адзін год можа так змяніцца знешне, ён нізавошта не паверыў бы. Перад ім стаяў не той сімпатычны, нават элегантны, трохі без цара ў галаве малады хлопец з добрымі, сінімі, п’янаватымі вачыма, які ўмеў быць такім кампанейскім, любіў выпіць і пагаварыць, і паспяваць пра «Жану», з якім так цікава і лёгка было, — цяпер гэта быў мужчына, ён папаўнеў, акруглеў тварам, коратка падстрыгся, і брушка ўжо ледзь заўважна кругліла яго шыкоўны румынскі плашч… Нават рухі ў яго змяніліся, знікла ранейшая парывістасць, і калі ён вітаўся з Вінярскім, дык далонь працягнуў марудна, бы рабіў абавязак. Вінярскі ўбачыў у яго на пальцы шлюбны пярсцёнак, спытаў, з кім Васіль ажаніўся — ці не з Мілаю? Так, з ёю. Пастаялі, не ведалі пра што гаварыць. Вінярскі прапанаваў пайсці ў «Мутнае вока», — балазе, недалёка — выпіць па сто грам, Васіль неяк спалохана адмахнуўся, сказаў, што даўно ўжо зусім не п’е («Лепш бы ты піў», — чамусьці з сумам падумаў Вінярскі), як і не піша больш: пустое, не тыя цяпер часы, каб убухваць здароўе ў нікому непатрэбную пісаніну.

— А помніш, як ты здорава расказваў, што галоўнае — любоў да Айчыны і каханне? — спытаў Вінярскі.

— Галоўнае — гэта во, — і Васіль пацёр перад яго тварам пальцамі, нібы паміж імі была паперка.

Між іншым, Васіль пахваліўся, што не так даўно быў у Германіі.

— Як ты туды патрапіў?

Аказваецца, у Мілы была нейкая хвароба, ён, Васіль, нават не здагадваўся, як, здаецца, не здагадвалася і сама Міла. У цешчы знайшліся неабходныя грошы, Мілу павезлі за мяжу на аперацыю, і ён, Васіль, ездзіў. Усё прайшло цудоўна, цяпер жонка дома, чакае дзіця.

— А помніш Сымона? — ажывіўся раптам Васіль. — Таго старога, з кавярні? — Ён дастаў з унутранай кішэні плашча газету, разгарнуў і паказаў Вінярскаму Сымонаў партрэт на першай старонцы. — Уяўляеш, яго новы гістарычны раман будуць экранізаваць, вылучылі на Дзяржаўную прэмію. Усё падлізваўся да мяне — маўляў, гонар літаратуры… А вось хто сапраўдны гонар. Я, калі шчыра, ніколі ўсур’ёз яго не ўспрымаў, а ён сядзеў сабе ў куточку, падтакваў, піў за чужыя грошы, а сам пісаў такую рэч! Вось як яно бывае…

1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 106
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)