Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ланцуг - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ланцуг

Электронная книга - «Ланцуг». Краткое содержание книги:

Новую кнігу прозы Андрэя Федарэнкі складаюць шэсць аповесцей, напісаных у розныя гады.
Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі.
Творы пісьменніка вызначаюцца любоўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю.
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 106
Перейти на страницу:

Яна ўжо не верыла, што можа быць некаму патрэбна, што нехта захоча ёй у нечым памагаць, хоць пальцам паварушыць за яе, яна адчувала сябе адной-адзінюткай і такой няшчаснай у гэтым мокрым, халодным, цёмным свеце…

Але Жана памылялася.

Вядома, сама яна (як і яе праблемы) мала каго цікавіла. Але паміж групоўкаю, што апекавала Жану, і паміж тымі, хто здабываў з той жа Жаны частку даніны, даўно рыхтавалася вайна: тых, што адабралі ў яе грошы, трэба было паставіць на месца. Ім і так да гэтага шмат чаго сыходзіла з рук. Можна было «збіраць даніну», а тым больш з прастытутак, якія прымалі «на хаце», як зрабіла Жана. Але не трэба было зарывацца. Шукалася толькі прычына, і яна была знойдзена.

Гадзін каля дзесяці таго ж мокрага, цёмнага вечара, у раёне Кунцаўшчыны, на перасячэнні вуліц Адзінцова і Якубоўскага бэзавага колеру «БМВ» дагнала чырвоную «мазду», падрэзала, «маздзе» нічога не заставалася, як прыціснуцца да тратуара і прытармазіць.

Разборкі былі доўгія. З адной машыны перасядалі ў другую, потым наадварот, галасы то прыціхалі, то зрызаліся на крык. З прачыненых дзверцаў «мазды» струменіўся цыгарэтны дым, быццам машына ўсярэдзіне гарэла; відаць, курылі ўсе адразу і не перастаючы. Затым адбылася кароткая сутычка, ускрыкнуў голас жаласліва, нібы прасіўся, і другі голас, уладны, узбуджаны, спытаў:

— Усё?! Яшчэ?..

— Усё! — адказаў нехта.

Адразу ж разбегліся па машынах, і машыны з месца, адна за адной, ірванулі ў цэнтр.

XIІІ

Вінярскі хадзіў па калідорах, шукаў рэнтгенолага (якога, як правільна заўважыў Васіль у «Мутным воку», вечна не было). Вырашыў яшчэ раз спусціцца ў прыёмны пакой і ў дзвярах, што вялі на лесвіцу, сутыкнуўся з двума мужчынамі, апранутымі ў спартыўныя касцюмы.

— Дзе тут у вас. Хірург, — спытаў адзін, старэйшы, з барадою, дакранаючыся пальцам да белага халата Вінярскага.

— Я хірург, — адказаў Вінярскі.

Барадаты ўзяў яго за локаць, запрашаючы ісці за сабою, і звёў Вінярскага на некалькі прыступак уніз, на лесвічны марш; другі, зусім малады хлопец, таксама спусціўся следам і стаў побач з барадатым, чвякаючы жвачкай проста Вінярскаму ў твар. Вінярскі апынуўся заціснутым у кутку. Ён глядзеў і не мог адарваць вачэй ад учэпістай, сіняй ад татуіроўкі далоні, якая па-ранейшаму трымала яго за локаць.

— Слухай, выйдзі, — сказаў барадач. — Глянь. Там аднаго. Нажом.

— У прыёмным ляжыць?

— На вуліцы. У машыне. Не трэба. Прыёмнага, — барадаты дзяліў на часткі нават самыя простыя сказы. — Глянеш?

— Можна… Хоць я сам траўматолаг, — пачаў тлумачыць Вінярскі, а яго ўжо не слухалі: барадаты адпусціў яго локаць і пайшоў уніз, да прыёмнага пакоя, наступны павінен быў ісці Вінярскі, а малады — апошнім, замыкаць.

— У нас хірург памёр нядаўна, Стэльмах, — казаў Вінярскі, даганяючы барадатага. Той нават не павярнуў галавы. — Можа, пазваніць Сцяпанаву, загадчыку? — азірнуўся Вінярскі ўжо на маладога, але і той нічога не адказаў, толькі выдзьмуў з рота белы шарык жвачкі і забраў яго назад у рот.

Выйшлі, сталі на ганку каля прыёмнага, барадаты некуды пабег, малады застаўся з Вінярскім. Неўзабаве да ганка падрулілі дзве машыны, малады моўчкі падштурхнуў Вінярскага да пярэдняй, да задніх дзверцаў, адчыніў іх і адступіў убок. Вінярскі нагнуўся, глянуў — нехта ляжаў на сядзенні і ціха стагнаў.

— Ну, і што я тут убачу? — сказаў Вінярскі барадатаму, які выскачыў з другой машыны і падбег сюды. — Трэба несці ў прыёмны!

— Не трэба, — азваўся барадач.

Ізноў, адчуваючы нейкую сілу ў яго скупых словах, Вінярскі вымушаны быў скарыцца. Ён бачыў, што з гэтага часу павінен рабіць не тое, што яму хочацца, а тое, што яму скажуць.

— Тады можна да… нас, у перавязачную.

— А хто там?

— Ну, я… Сястра… Ардынатар… Усё.

Барадаты махнуў рукою, і з задняй машыны вылезлі яшчэ чалавек пяць — былі сярод іх маладыя, былі з бародамі, і ўсе ў спартыўных касцюмах, і ўсе чаўкалі жвачку — усе здаліся Вінярскаму роднымі братамі. Хто за рукі, хто за ногі, выцягнулі параненага з машыны. Той, убачыўшы чалавека ў белым халаце, апрытомнеў і гучна спытаў:

— Доктар, я памру?

Вінярскі нічога не адказаў, пайшоў першы, за ім панеслі параненага, які раптам пачаў так стагнаць і крычаць, што на ўсіх калідорах — а нясці трэба было ад прыёмнага па лесвіцы, потым праз усё тэрапеўтычнае аддзяленне, праз усё іхняе, хірургічнае, — адчыняліся дзверы і выглядвалі і сёстры, і санітаркі, і хворыя з палат. У перавязачнай сядзела сястра каля акна за шкляным столікам, згортвала і складала ў слоік марлевыя тампоны. Параненага паклалі на стол, усе выйшлі, толькі малады з барадачом, якія, мабыць, былі прыстаўлены апекаваць Вінярскага, засталіся, ціхенька прыселі на кушэтку каля парога. Вінярскі пакасіўся на іх, але прапанаваць і ім выйсці не асмеліўся, ды і быў упэўнены, што не выйдуць. Ён хутка спаласнуў рукі, на хаду буркнуў сястры:

1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 106
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)