Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Толькi не гавары маёй маме...
Толькi не гавары маёй маме... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Толькi не гавары маёй маме...

Электронная книга - «Толькi не гавары маёй маме...». Краткое содержание книги:

Сама назва зборніка гаворыць, што крыецца ў ім нешта - не тое, каб сарамлівае, але такое, пра што з сябрамі-аднагодкамі пагутарыш без засцярогаў, незнаёмаму душу выльеш, а вось, каб мама дазналася – нейкі сорам, нейкая няёмкасьць. Кожны з нас у дзяцінстве і ў маладосьці ( а часам і ў сталым узросьце – тыя, каму пашчасьціла мець маці–даўгажыцельку) прыхоўваў нешта ад пільнага вока матулі. І няхай загадзя было вядома, што за тое, што стараемся схаваць, яна і не пакрычыць, і не накажа, аднак падсьвядомасьць крычала – прыкра ёй будзе, сорамна, няёмка. Дык пашто ж казаць, калі можна прыхаваць тое самае не надта ўзорнае, чым можна пахваліцца перад сябрукамі, але пра што лепш каб мама не даведалася. Фраза з дзяцінства «Толькі не гавары маёй маме...», якая стала назваю зборніка, гаворыць сама за сябе. А ці ёсьць пра што «не гаварыць маме» - глядзіце самі. (Н.Г.)
1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 77
Перейти на страницу:

Згадалася зусiм iншае, ярка-жоўтае святло ў вокнах РДК.

Я глядзеў фiльм-казку пра цара i царыцу. Фiльм скончыўся, мы — дзецi — выйшлi на вулiцу i засталiся чакаць танцы. Самi мы на танцы не хадзiлi, а паглядзець праз вокны, хто з кiм танчыць, хацелася. Звычайная справа. Найвялiкшай ганьбай для койданаўскай дзеўкi было танчыць з салдатам, ну, зразумела, што не з тым мясцовым хлопцам, што, як Бронiк, у адпачынак прыйшоў, а з нетутэйшым. А што нi танцы, дык 5-6 салдат, як з-пад зямлi, у РДК вырастала. І адкуль яны толькi бралiся? Пакураць на ганку, i ў клуб, iх бясплатна пускалi. Усё ж салдаты, iм цяжка служыць. Дзяцей дык фiг пускалi.

Мы на вокнах вiсiм, цiкуем. Якiя спаднiцы i сукенкi круцяцца.

“Ты, фраер лысы, валi адсюль, пакуль пiлоткаю кроў не выцiраеш!” На ганку двое салдат i мясцовы хлопец пасварылiся. Салдат нашаму хлопцу жахнуў за “лысага фраера” так, што той на прыступках звiўся ў клубочак. Салдаты ў РДК зайшлi. Не, каб уцякаць. А хлопец апрытомнеў, заляцеў на танцы i як зараве: “Салдаты нашых б’юць!!!” Што ўсчалося?! Хлопцы як адзiн дзевак пакiдалi i пачалi бiць вайскоўцаў. А тых можа чалавек 20 было. Яны рамянi паздымалi, спражкамi махаюць. Нашы крэслы пахапалi, i з крэсламi на салдат. А мы, таксама разумныя, праз фае, дзе танцы iшлi, прабеглi ў залю, дзе кiно, шуснулi, думалi бясплатна дарослы фiльм глянуць. Дзе там глянеш! Салдаты таксама ў залю адступiлi, бо выхад iм перакрылi. Кiно, вядома, спынiлi. Людзi ў залi пачалi крычаць. Нехта ў экран крэслам кiнуў i прарваў. Адзiн з салдатаў, найхiтрэйшы, на двор выскачыў i ўцёк. Астатнiх збiлi на горкi яблык, як толькi не пазабiвалi. Павыцягвалi нашы хлопцы тых збiтых салдатаў у сквер, пад помнiк Дзяржынскаму, i самi ў клуб вярнулiся.

Каля клуба натоўп назбiраўся, можа, чалавек 150-200. Дзеўкi збольшага паўцякалi, а хлопцаў наадварот паболела. І тут ад банка да РДК дзве машыны, поўныя салдатаў, вырульваюць, а паперадзе мiлiцэйскi газiк. Нехта пазванiў, гад. Натоўп каля РДК завiраваў. Машыны спынiлiся, салдаты павыскоквалi з машын i пабеглi на збой.

Арганiзаванасць вайскоўцаў у першую хвiлiну дала iм перавагу, частка койданаўцаў разбеглася. Але чым далей iшла бойка, тым у горшае становiшча траплялi салдаты. Мясцовыя адступiлi ў клуб, i там бiлi салдат усiм, што траплялася пад руку — бутэлькамi (буфет разнеслi!), скрынямi, крэсламi, кал“мi. “Я лысаму па зубах калком, як у...iзджу. Ён зубы i павыплёўваў, — расказвала на другi дзень Ванька — мясцовая паўпрастытутка, што пра сябе гаварыла толькi ў мужчынскiм родзе. — А потым афiцэрык да мяне падлятае. “Дзевушка, дзевушка...” Я ўсмешачку, i кастэтам яму пад вока як за...андзячу. Лупiў, як толькi мог. Мы б iх ухайдохалi, але тут трэцi кодаб зялёных прывезлi. І яны нас угаманiлi. Але я сваё зрабiў. Пад вока кастэтам як у...iзджу”.

РДК месяц рапаравалi, бо зматлашылi ўсё, нават бiблiятэку. Кiно ў Койданаве не было, i ўсе глядзелi тэлевiзары i слухалi прыёмнiкi. Нехта пачуў, як “Голас Амерыкi” перадаваў пра бойку. Людзi абуралiся, што дыктар сказаў, нiбыта бiлася 300 чалавек. Абуралiся, бо паводле мясцовых даных бiлася чалавек 500-700. Потым перажывалi на судзе. Як судзiлi салдатаў, нiхто не бачыў, толькi казалi, што трох пасадзiлi. А з койданаўцаў пасадзiлi двух, таго, што крыкнуў: “Салдаты нашых б’юць!”, i хлопца, якi першы пасля крыку ўдарыў салдата. “Крыкуну” далi 5 гадоў, а “Байцу” — 3. “Баец” i стаў адзiнай смяротнай ахвярай той бойкi. За тыдзень да вызвалення яго зарэзалi ў турме — “прайгралi ў карты”.

Пасля рапарацыi ў РДК набiлася поўна народу i ўсе замест таго, каб глядзець фiльм, успамiналi бойку. “Я лысаму па зубах калком як заеду!” — ляцеў над заляю Ванькаў голас, i ўсе клалiся са смеху.

Мiнск. 24. I. 1990

Карыда

Падарожная аповесьцьпра лютасьць

Нашто чалавеку даецца адпачынак? А на тое, каб наглядзеўся ў люстэрка i прывык да зменаў, што адбылiся са знешнасцю за доўгi працоўны год. Вось i сiвыя валасы на скронях. А на зубе металёвая каронка. Блакiт вакол зрэнак выцвiў, але, калi апрануць блакiтна-зялёную кашулю — ён нiбыта i адновiцца, паярчэе. Падгляданне за сабою — такi салодкi i патрэбны занятак... павер мне. I трэба ж зноў падрыхтаваць сябе да сустрэчы з табою. А замест гэтага я ўключаю ТV i гляджу карыду. Гэтым разам не сапраўдную, а парадыйную. На арэне карлiкi, адны толькi карлiкi. І пiкадоры, i матадоры, i замест каня — понi, i замест быка — цяля. Замест тарэадора — таксама карлiк. Усе лупавокiя, нават понi i цяля. Усе крывяць пысы. Усё выглядае гратэскава, як блазнаванне, як дурны жарт. Толькi карлiкi, ведаеш, натуральныя. Фэст скончыцца, а росту ў iх не прыбавiцца нi на сантыметр, i насы застануцца расплюснутыя, храпастыя, а вусны грыбатыя. Гэта стыль мадрыдскага каралеўскага палаца, стыль студыi Веласкеса, майстэрнi Гоi, лабараторыi Пiкасо... Гэта ён — вялiкi стыль Iспанii XX стагоддзя, стыль мастакоў з жорсткай фашыстоўскай краiны, стыль Мiро, Грыса, Далi, Буньюэля, Хiменаса, Лоркi, Гаўдзi, Тангi. Карыда — iх стыхiя, iх аб’ект вывучэння, iх спадчынны сон жахаў, дзе i цялятка можа знявечыць, скалечыць, растрыбушыць чалавека, калi той чалавек раз’юшвае яго чырвонай анучаю, калi чалавеку нестае спрыту i калi чалавек — карлiк, i ў яго не твар, а пыса, намаляваная iголкаю Францыска Гоi.

1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 77
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)