Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Исторические приключения » Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега

Электронная книга - «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега». Краткое содержание книги:

У прыгодніцка-гістарычным рамане Людмілы Рублеўскай вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюму Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацку, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцку, Менску і Полацку, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і не аднойчы біцца за ўласны гонар і за Радзіму. Тлум прыдарожнай карчомкі, абед у князя Гераніма Радзівіла, змова менскага магістрату супраць Пане Каханку, таямніца полацкага аптэкара Лейбы… Яскравы партрэт эпохі, дзе ёсць месца і сляпому лірніку, і вялікаму гетману, найміту-забойцу і італьянскаму опернаму спеваку, сястры ўсемагутнага магната і прадажнаму суддзі… Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці расейскіх гардэмарынаў.
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 100
Перейти на страницу:

Лёднік разгубіўся, нават пачырванеў.

— Як табе ў галаву такое прыйшло? — злосна прамовіў ён. — Я сам усё жыццё кіраваўся тым, што калі ёсць чаму і ў каго навучыцца, трэба не ўпускаць такой магчымасці! І калі можаш падзяліцца ведамі, трэба гэта рабіць. Але, відаць, некаторыя высакародныя асобы маюць устойлівую агіду да навукі…

Лёднік пакрыўджана адвярнуўся. Пранцысь некалькі разоў паводле парады доктара глыбока ўздыхнуў. Два тэмпераменты… Агонь і вада… Што ж, лепей, чым чорная жоўць альбо флегма.

— А дзе ты так фехтаваць навучыўся?

— У Лейпцыгу, — неахвотна адказаў доктар. — Ва ўніверсітэце кожны бурш павінен удзельнічаць у студэнцкіх двубоях — на шаблях, з морам крыві… Спецыяльна ставяць навічка супраць самых моцных — каб выпрабаваць, ці зможа стрываць раны, ці не схібіць. Хочаш выжыць — вучыся біцца і цярпець. А я ў кожнай навуцы прагнуў дайсці да вяршынь. А потым… усялякія школы былі. На вайне і доктар павінен умець абараніцца.

Пранціш памаўчаў, яшчэ раз уздыхнуў:

— Гэй, доктар, пакажы той прыёмчык… Калі ты апошні раз у мяне шаблю выбіў.

Лёднік, вытрымаўшы імгненні гонару, моўчкі павярнуўся. Выпрабавальна паглядзеў на гаспадара, маланкава выхапіў шаблю:

— У пазіцыю!

Цяпер Пранціш быў упэўнены, што кожную вольную хвілю знаходжання побач з доктарам той будзе выкарыстоўваць, каб напружваць альбо мазгі маладога гаспадара, альбо ягонае фізічнае цела…

Адзіная выратавальная думка — затое гэты настаўнік пры ўсёй сваёй суровасці ні дысцыплінай не адхвастае, ні ў карцэр не пасадзіць. А вось Пранцысь яго можа адлупцаваць! І той нічога не зробіць і не ўцячэ, мураш бяскрылы.

Шлях цягнуўся страшэнна марудна — пешкі, магчыма, дайшлі б хутчэй. Затое хапала часу на разважанні. Дапамагаць Пфальцманам — гэта вельмі добры, і, магчыма, адзіны шанец патрапіць у Слуцкі замак. Але ж трэба і знайсці Аляксандра Сапегу! А той, як сцвярджалі чуткі, спыніўся са сваім войскам на падыходзе да горада, у будынку кавалергардыі. У горад яго не пускаюць, але й прагнаць не могуць: узброенае перамір’е, ён з Радзівілам усё роўна як два шчупакі застылі над маленькай паўжывой рыбкай, ведаючы, што калі пачнуць біцца за здабычу, адзін аднаго зжаруць, ускаламуцяць усё возера, а рыбка, глядзіш, і выслізне.

Пранціш сядзеў побач са сваім слугою на козлах брычкі, весела пабоўтваючы нагамі ў нямецкіх чаравіках і недарэчных белых панчохах, якія зрабіліся плямістымі, як лемпард. Пфальцманы драмалі ззаду на сенніку, воз з жалезнай чарапахай цягнуўся за брычкай, як грахі за грэшнікам. Лёднік упэўнена кіраваў коньмі і вучыў Пранцыся вымаўляць без акцэнту нямецкія фразы.

Апошнія елачкі расчыніліся ў прыцемку, замільгалі хаты… Наперадзе гарэлі цьмяныя агні ў вокнах камяніцаў…

— Стой! Хто такія?

Дарогу перагарадзілі людзі ў амарантавых жупанах каралеўскіх войскаў, асвятляючы падарожных паходнямі. Пранцысь насунуў капялюш як мага ніжэй, зрабілася млосна, як перад іспытамі. Няўжо зноў? Лёднік таксама апусціў галаву.

Якуб Пфальцман вылез наперад.

— Я доктар Якуб Пфальцман з Лейпцыгу! Вязу дэкарацыі і піратэхнічныя прылады да тэатру найяснейшага князя Гераніма Радзівіла!

— А, Гераніма Радзівіла? А ці не ёсць гэтыя дэкарацыі толькі, так бы мовіць, дэкарацыямі? — з’едліва адгукнуўся высокі ўлан. — Можа, вы дапамагаеце пану Радзівілу рыхтаваць паўстанне супраць нашага законнага караля? Пакажыце, што везяце!

— Па якім праве? — абурыўся гер Пфальцман, які звык, што імя Радзівілаў выклікае ў сустрэчных звычайна багавейлівы жах.

— Па загадзе генерал-маёра Аляксандра Сапегі! — адказаў улан, і Пранціш ускінуўся: вось дык шанец!

— А дзе зараз найяснейшы пан Сапега?

— А табе што за справа, немчык? — пагардліва кінуў улан, і нават палаш з похваў трохі высунуў, каб пастрашыць падшыванца.

Пранцысь жа забыўся, у якім ён зараз абліччы. Але пазбаўляцца шанцу сустрэцца з Сапегам было немагчыма. Вырвіч саскочыў з брычкі, наблізіўся да ўлана і пачаў тлумачыць пра таемнае і тэрміновае пасланне.

— Нядаўна да пана Сапегі прыехаў малады казак[13], увесь аброслы… Давялося яго пагаліць, каб прачытаць на ягонай чэрапаўцы напісанае квасцамі пасланне. У цябе таксама нешта падобнае? — насмешна папытаўся улан. — Ты ж разумееш, што калі ветрам гандлюеш, нашыя шаблі хутка праветраць твае вантробы.

Пранціш паклаў руку на сваю зброю:

— Слова шляхціца! Калі неадкладна праводзіце да пана Сапегі мяне і майго доктара, генерал толькі рады будзе.

вернуться

13

Казакі — від лёгкай кавалерыі ў ВКЛ.

1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 100
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)