Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Исторические приключения » Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега

Электронная книга - «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега». Краткое содержание книги:

У прыгодніцка-гістарычным рамане Людмілы Рублеўскай вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюму Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацку, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцку, Менску і Полацку, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і не аднойчы біцца за ўласны гонар і за Радзіму. Тлум прыдарожнай карчомкі, абед у князя Гераніма Радзівіла, змова менскага магістрату супраць Пане Каханку, таямніца полацкага аптэкара Лейбы… Яскравы партрэт эпохі, дзе ёсць месца і сляпому лірніку, і вялікаму гетману, найміту-забойцу і італьянскаму опернаму спеваку, сястры ўсемагутнага магната і прадажнаму суддзі… Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці расейскіх гардэмарынаў.
1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 100
Перейти на страницу:

Лёдніка і Пранціша, прабачце, гера Лотмана і ягонага асістэнта Франца Магнуса пасялілі ў пакоі малога палацу Ніжняга замка, побач з Пфальцманамі. Не ў самым шыкоўным пакоі, але там усё-ткі меўся вялізны ложак на саксонскі манер, які Лёднік, як належала слузе, саступіў Пранцысю, а сам, падкурчыўшы доўгія ногі, улёгся на атаманцы ля каміну.

Нібыта было ўтульна… Суха, цёпла… Лепей, чым дома ў Падняводдзі, дзе Пранцысь і бацька спалі на цвёрдых лаўках. А бацька часта яшчэ, дзеля выхавання шляхецкага духу, будзіў сына з першымі пеўнямі, а то і сярод ночы стрэлам у столь, так што тая нагадвала рэшата. І камін тут нядаўна тапілі. Але шкаляру здавалася, што ён ляжыць не на пярыне, а на тонкім лёдзе, які вось-вось можа растаць, і правалішся ў славутыя сутарэнні-катавальні. Нават у начной цішы ўгадваліся прывідныя крыкі. Пранцысь, змагаючыся з дрымотай, ледзь дачакаўся, пакуль Лёднік прамармыча належныя вечаровыя малітвы, вымавіць «Амін!» і ўляжацца, і папытаўся:

— А што такое рамфея? З-за чаго ўвесь гэты бабілонскі кірмаш?

Лёднік нецярпліва крутануўся на атаманцы:

— Дзіда. Дзіда святога Маўрыкія. Некаторыя лічаць, што гэта менавіта тая зброя, якой сотнік Лангін на Галгофе прабіў бок Госпада нашага Ісуса Хрыста, калі той канаў на крыжы. Але хутчэй за ўсё яна належала святому Маўрыкію з хрысціянскага рымскага легіёна, знішчанага на загад імператара. Паводле легенды, варты ўладання гэтай святыняй чалавек набудзе асаблівую мудрасць і Боскае апякунства.

Недзе завыў сабака, потым захліпнуўся, завішчэў, нібы яго моцна перацялі, і ўрэшце змоўк. Пранцысь памаўчаў, падумаў:

— А як цэлую дзіду можна было перахоўваць, туды-сюды вазіць?

— Гаворка ўсяго толькі пра наканечнік! Састаўлены з двух паловаў і цвіка ад крыжа Гасподня, абкручаных па загадзе Отана Першага срэбным дротам. Усё? Я магу нарэшце заснуць, мой пан? — атрутай у голасе доктара можна было забіць усіх пацукоў слуцкага замку.

Але Вырвіч ужо звык да шыпення і крыкаў свайго слугі, і загаварыў зноў:

— Доктар, а, доктар! А ты не думаеш, што, хоць Сапега і даў слова, калі мы перададзім Саламею у іхнія рукі, атрымаецца з печкі на патэльню? Ад яе ж усё роўна будуць патрабаваць выдаць таямніцу…

На гэты раз Лёднік не вылаяўся і адказаў, памаўчаўшы, халодным, як лязо, голасам:

— Думаю. Мае мазгі так ужо зладжаныя, што не могуць не думаць. Але напачатку трэба вырашыць адну праблему, а потым брацца за наступную.

Зноў памаўчаў і прамовіў цяпер ужо зусім загадна:

— І калі вы зараз жа, гаспадар, не змоўкнеце і не дасцё мне скарыстацца з магчымасці можа апошні раз у жыцці нармальна выспацца, я не пагляджу на ўсе тонкасці адносінаў сюзерэн-раб і адлупцую вас па тым самым месцы, якое вы не аднойчы, мусіць, падстаўлялі вашым бедным настаўнікам.

У Пранціша не знайшлося сілы на абурэнне дзёрзкасцю слугі, вочы зліпліся, нібыта іх склеілі смалой Начніцы, і шкаляр праваліўся ў сон.

Сніліся яму бясконцыя анфілады пустых пакояў са шпалерамі ў залатыя кветкі, па якіх лунала ў шырачэзнай сукенцы-рагоўцы, расшытай перлінамі, паненка Паланэйка. Ваевадзянка срабрыста смяялася, увесь час то набліжаючыся, то аддаляючыся ад Пранцыся, які спрабаваў ухапіцца хоць за крысо ейнай сукенкі. А калі яму нарэшце ўдалося ўзяцца за краёчак бязважкай блакітнай тканіны, з яе пасыпаліся перліны… І з дробным стукатам пачалі сыпацца, сыпацца, усё хутчэй, зліваючыся з рогатам паненкі, і ўрэшце Пранцысь з жахам заўважыў, што ўся паненка рассыпаецца на дробныя перлінкі, ейная постаць вытанчаецца, растае… І ўрэшце на падлозе засталіся роўным слоем ляжаць толькі перліны, а смех панны ўсё гучэў, гучэў… І перлінаў усё прыбаўлялася… Іх насыпалася столькі, што шарготкія сумёты падняліся па калені Пранцысю, вышэй, вышэй… Вырвіч ужо не мог ісці, разграбаў непаслухмяныя гурбы з перлінаў рукамі… А Багінская ўсё смяялася… Гучней… Гучней…

Пранцысь прачнуўся ад крумкання варон. Падобна, гэтыя птушкі будуць пераследваць яго цяпер па жыцці. Ёсць жа такая прымха, нібыта кожнаму чалавеку адпавядае не толькі тэмперамент, вызначаны перабольшаным утрыманнем у арганізме пэўнай вадкасці — вады, крыві, флегмы альбо жоўці, — але й нейкая жывёла, расліна, мінерал, колер, лічба… Па ўсім падобна, што Пранцысева птушка — не арол, не галуб і не ластаўка, а варона… Вось жа ганьба, каб толькі хто не даведаўся.

1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 100
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)