Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Плошча. Гісторыя аднаго каханьня
Плошча. Гісторыя аднаго каханьня - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Плошча. Гісторыя аднаго каханьня

Электронная книга - «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня». Краткое содержание книги:

Плошча – расповед пра адное каханьне, якое здарылася ў Беларусі на пачатку ХХІ стагоддзя... Галоўныя героі аповесці — маладыя людзі, жыхары намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы, удзельнікі пратэстовых акцыяў у часе папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў 2006 году. Барыс Пятровіч: У нашай літаратуры надта мала твораў пра сучаснасць. Збольшага беларуская літаратура абапіраецца на мінулае, гістарычнае, XVIII-XIX стст., зноў жа на вайну, на ўспаміны дзяцінства пісьменніка… А вось мне было цікава закрануць цяпершчыну, тое, што адбывалася некалькі год таму і чаму былі сведкамі тысячы і тысячы людзей. У дадатак мне проста не хацелася, каб гэтыя падзеі забыліся, адышлі ў мінулае. Я палічыў неабходным нагадаць пра тую моладзь, якая без надзеі на перамогу, усё ж выйшлі і ахвяравалі сваімі кар'ерамі і вучобай. (Наша Ніва)
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 46
Перейти на страницу:

Потым, канчаткова вырашыўшы, што застаюцца тут на ноч, Марыйка і Алесь пасьпелі яшчэ зьбегаць у бліжэйшы ўніверсам, каб купіць сяго-таго з пра­дуктаў і сагрэцца – папіць гарачае кавы. Пабеглі ня толькі яны, і прадавачкі падазрона пазіралі на ўзбуджаных маладзёнаў, якім раптам спатрэбіліся так позна бутэрброды з сабой ды яшчэ ў такой колькасьці. Адзін мужчына сказаў: “Колькі тут у вас бутэрбродаў? Пяцьдзясят? Забіраю ўсе…” А потым, калі прадавачкі даведаліся навошта, стараліся хоць позіркам выказаць сваю падтрымку і спачуваньне. Марыйка грэла рукі гарачай кавай, паглядала на гэтых цётак і думала: большасьць у Беларусі вось такіх, шчырых і мілых людзей, якім хочацца пераменаў і якія ненавідзяць саміх сябе за тое, што скарыліся нават ня сіле, а проста нахабству і беспардоннаму хамству ды хлусьні, але нічога з сабой зрабіць ня могуць, бо іх умела разьбілі на купкі, на адзінкі, замкнулі ў сем’ях, запалохалі – кожны сам за сябе… Яны ня вераць нікому побач, у кожным бачаць ня сябра, а ворага, які хоча разбурыць іх утульны, пешчаны гадамі, хай і бедненькі, сьвет... І аб’яднаць іх у сілу, якая паўстане супраць падману і несправядлівасьці, пакуль немажліва…

Марозчык на ноч узяўся неслабы, але Марыйка і Алесь не заўважалі холаду ў намёце, які стаў для іх укрыцьцем ад усяго на сьвеце, ад усяго сьвету. Ім трэба было пабыць адным, хай і на плошчы сярод тысячаў людзей – і намёт дазваляў гэта зрабіць. Ім шмат пра што трэба было распавесьці адно адному. І выказаць тое, што перадаецца ня словамі, а толькі праз няўлоўны поціск рук, праз позірк вочы ў вочы і ніяк іначай… Што і казаць, Марыйка сумавала па Алесю і часта згадвала пра яго, хоць і не хацела сабе прызнавацца ў гэтым. А тым болей, відаць, – Алесь. Віна перад дзяўчынай, якую ён здрадніцкі пакінуў некалі, не давала яму спакою. І цяпер у яго зьявілася мажлівасьць выгаварыцца. Не апраўдацца, не… а проста выгаварыцца, нават без надзеі на дараваньне.

Праз столь і бакавіны намёту прабівалася сьвятло ліхтароў з плошчы, але было цёмна, і гэта таксама спрыяла шчырасьці і адкрытасьці. Яны бачылі толькі вочы адно аднога зусім блізка, якія гарэлі, палалі агнём, блізкасьць дыханьня і целаў узбуджала яшчэ больш, і Алесь зусім перастаў саромецца самога сябе, нядаўняга няўдалага кавалера і самагубцы. Ён баяўся толькі аднаго: быць няшчырым і каб гэтую, мажлівую, няшчырасьць не адчула Марыйка. Ага, баяўся ён яшчэ аднаго: страціць яе зноў – цяпер ужо назаўсёды.

Марыйка бачыла гэта і слухала ўважліва, не пе­рабівала, не перапытвала, хіба тады, калі ён расказваў, як сядзеў на краі даху і глядзеў у такі блізкі і зусім нястрашны туман, мацней сьціснула ягоную руку… Ён і сапраўды шмат перадумаў і зразумеў там, у адзіноце, на даху. Чаму самагубцаў ня любяць і не апраўдваюць практычна ні ў адной з рэлігіяў? Бо здацца, скарыцца абставінам вельмі лёгка, а пераадолець іх, перамагчы – няпроста, ня кожны на тое здольны. Для таго, каб засіліцца ці скочыць уніз са шматпавярховіка муж­насьці ня трэба, значна цяжэй “зрабіць жыцьцё” (памятаеш верш Маякоўскага, прысьвечаны Ясеніну? – спытаў Алесь). Шлях да ісьціны палягае праз па­мылкі і выпрабаваньні, спадзяюся першыя і самыя важныя я прайшоў, казаў Алесь. Я паглядзеў у вочы сьмерці і цяпер яе не баюся. Яна сама прыйдзе ў адмераны час. Аднак важна прайсьці свой жыцьцёвы шлях ня здрадзіўшы сабе, сваім ідэалам, ня схібіўшы нідзе. Тварыць дабро – вось звышзадача. Спакойна, без мітусьні, бяз крыку. І калі хоць адзін чалавек стане лепшым, дзякуючы стасункам са мною, навучыцца заўважаць клопаты, турботы, боль іншых, як свае, калі хоць аднаму з маіх бліжніх будзе лягчэй ад таго, што я ёсьць побач, – значыць, я жыву не дарэмна… А калі я дапамагу дзясяткам, сотням…

1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)