Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Плошча. Гісторыя аднаго каханьня
Плошча. Гісторыя аднаго каханьня - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Плошча. Гісторыя аднаго каханьня

Электронная книга - «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня». Краткое содержание книги:

Плошча – расповед пра адное каханьне, якое здарылася ў Беларусі на пачатку ХХІ стагоддзя... Галоўныя героі аповесці — маладыя людзі, жыхары намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы, удзельнікі пратэстовых акцыяў у часе папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў 2006 году. Барыс Пятровіч: У нашай літаратуры надта мала твораў пра сучаснасць. Збольшага беларуская літаратура абапіраецца на мінулае, гістарычнае, XVIII-XIX стст., зноў жа на вайну, на ўспаміны дзяцінства пісьменніка… А вось мне было цікава закрануць цяпершчыну, тое, што адбывалася некалькі год таму і чаму былі сведкамі тысячы і тысячы людзей. У дадатак мне проста не хацелася, каб гэтыя падзеі забыліся, адышлі ў мінулае. Я палічыў неабходным нагадаць пра тую моладзь, якая без надзеі на перамогу, усё ж выйшлі і ахвяравалі сваімі кар'ерамі і вучобай. (Наша Ніва)
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 46
Перейти на страницу:

Той вечар дзевятнаццатага сакавіка яна чакала. Чакала без асаблівай надзеі на нешта, але чакала. Чаму без надзеі? Ды таму, што яшчэ да пачатку было зразумела, чым скончацца чарговыя “выбары”: уладу сваю, а яна стала сапраўды “сваёй” для пэўнага кола, ніхто не аддасьць, бо страта ўлады азначала б ня проста губляньне імі свайго панаваньня, а фактычна – сьмерць. Для многіх ня толькі палітычную, але і… Зрэшты, што цяпер пра гэта казаць: яны засталіся, зрабілі усё, каб застаўся іхні кумір, а значыць нічога ня зьменіцца ня толькі для яго, але і для ўсіх, хто вакол, хто прыжыўся і нажыўся пры ім… Бо адзінае чаго яны баяліся і не хацелі – гэта пераменаў.

Так, надзеі не было. Быў адчай, была горыч, што зноў падманулі. І было жаданьне пайсьці на плошчу. Хай і з рызыкай, што ніхто больш ня прыйдзе. Бо дужа ж запалохвалі людзей па тэлевізіі перад тым. Страху на народ нагналі! Асабліва на тых, хто і не зьбіраўся ісьці на мітынг, ды мо і не хадзіў ніколі на нейкія іншыя “несанкцыянаваныя акцыі”. Марыйка заўважыла гэта і па сваіх аднакурсьніках, якія яшчэ за тыдзень да таго храбрыліся-харахорыліся, а потым неяк разам замоўклі, і ёй нават няёмка было пытацца ў іх: ці пойдуць?

Яна йшла на плошчу адна, ішла ня загадзя, а якраз пад прызначаны ў абвестках час: недзе без пяці сем гадзінаў вечару была ля крамы “пад гадзіньнікам” насупраць КДБ. І насьцярожана заўважала, што не адна яна набліжаецца да Кастрычніцкай плошчы. Ішла і думала: ці пусьцяць сёньня людзей на плош­чу, ці мо яна акружаная некалькімі шэрагамі амапаўцаў, як бывала звычайна, і людзей пачнуць хапаць ужо на падыходзе і закідваць у аўтобусы... Навучаная ранейшым досьведам, міжволі ўзіралася далёка напе­рад, каб улавіць там нейкія рухі і пера­стра­хавацца. Аднак нічога падазронага не было. Побач і насустрач ёй ішлі, здавалася, звычайныя мінакі. Вось і плошча: праход свабодны, міліцыянтаў не відаць, пэўна, зага­дзя пралічылі “пераможцы”, што людзі сюды ня по­йдуць, пабаяцца запалохваньняў. Колькі апошніх дзён па тэлевізіі круцілі выступ старшыні КДБ, які казаў, што ўсіх, хто выйдзе 19 сакавіка на менскую Кастрычніцкую плошчу, залічаць у экстрэмісты-тэ­рарысты і іх чакае альбо пажыцьцёвае зьняволеньне ў турме, альбо… расстрэл. Так, расстрэл. І паварочваўся ж язык казаць та­кое да свайго народу… Але гучала гэта страшна і пераканаўча. А перад тым прайшлі арышты – прэ­вентыўныя – сярод актывістаў апазіцыі, тых, хто мог, нягледзячы ні на што, выйсьці на плошчу: больш за сто чалавек ужо сядзелі ў турмах. І зусім сьмешны выпадак – тут яны перастараліся, паказалі, што і ў іх нервы здаюць: нейкі хлопец, які нібыта прайшоў навучаньне ў Грузіі, каб сарваць выбары і скампраментаваць немінучую “элегантную” перамогу, расказваў з тэлеэкрану, што ў Тбілісі яго навучылі, як атруціць ваду ў менскім гарадскім вадаправодзе: злавіць пацука, забіць яго, гнаіць два тыдні ў вядры з вадой, а потым падкінуць у вадаправод і тым “дэ­­зар­ганізаваць выбары прэзідэнта”…

Марыйка ўсьміхнулася і цяпер, згадаўшы той выступ. Улады тут паказалі сваю слабасьць і тым, мажліва, шмат у каго, хто і не зьбіраўся ісьці на плошчу, абудзілі цікавасьць…

Але сьмех-сьмехам, цікавасьць-цікавасьцю, а яна йшла на мітынг і сур’ёзна думала, што нікога на плошчы ня будзе, а тых, хто ўсё ж пойдзе да яе, паха­паюць на падыходзе. Тым болей, што ўлады сабе рукі разьвязалі: ужо вядома, што перамога на іх баку і яны застаюцца яшчэ на адзін тэрмін, а значыць, можна дзейнічаць сьмела, бязьлітасна, без аглядкі і бяз боязі, што за жорсткасьць давядзецца адказваць. Навошта ў такім выпадку ёй ісьці “пра­тэставаць”? Чаго тым даб’ешся, што каму дака­жаш?.. Але Марыйка ішла, бо да-ста-ла ўжо, бо колькі можна дурыць народ, спадзеючыся, што ніхто не ад­важыцца нават пікнуць… Ішла, хутчэй, з адчаю, хоць мама і прасіла яе: не ідзі… Сяброўка маці была ў выбарчай камісіі на нядаўніх парламенцкіх выбарах і са сьлязамі на вачах расказвала, як прымушалі іх “правесьці” патрэбнага ўладам кандыдата: давялі план загадзя, колькі працэнтаў галасоў на іхнім участку ён павінен набраць, а ў іх атрымалася, што перамог апазіцыянер, а прадстаўнік уладаў не набраў і дзесяці адсоткаў, і тыя – пры папярэднім прымусовым галасаваньні… Яны падлічылі і ціха, самі сабе, парадаваліся. Старшыня камісіі павезла пратакол у раён, а сябры камісіі, як звычайна, сталі рыхтавацца адзначыць заканчэньне працы. Накрылі стол – торт, гарбата, кава, адкаркава­нае чырвонае віно прытоена ля ножкі стала, а старшыні ўсё няма. Потым прыязджае заплаканая і кажа: дзяўчаты, трэба перапісаць пратакол, лічбы павінны быць вось такімі і паказвае на паперцы: 90 адсоткаў за кандыдата ўладаў… А як жа нашыя падлікі? А ніяк… А як га­ласы людзей? Ніяк… Трэба перарабіць і ўсё: інакш на працу заўтра можна і ня йсьці. Ды, зрэшты, што перажываць! Усе так робяць… І ніхто ведаць ня будзе, ніхто не абурыцца… А разам і бацьку ня страшна біць (тут лепш сказаць – служыць…). Перапісалі, што ж рабіць… Можна з пэўнасьцю сказаць, што і сапраўды, так было не на адным іхнім участку. І ня толькі на тых выбарах, а і на гэтых... У Беларусі з 1995 году пе­рамагае той, хто падлічвае галасы. Аксіёма.

1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)