Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Плошча. Гісторыя аднаго каханьня
Плошча. Гісторыя аднаго каханьня - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Плошча. Гісторыя аднаго каханьня

Электронная книга - «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня». Краткое содержание книги:

Плошча – расповед пра адное каханьне, якое здарылася ў Беларусі на пачатку ХХІ стагоддзя... Галоўныя героі аповесці — маладыя людзі, жыхары намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы, удзельнікі пратэстовых акцыяў у часе папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў 2006 году. Барыс Пятровіч: У нашай літаратуры надта мала твораў пра сучаснасць. Збольшага беларуская літаратура абапіраецца на мінулае, гістарычнае, XVIII-XIX стст., зноў жа на вайну, на ўспаміны дзяцінства пісьменніка… А вось мне было цікава закрануць цяпершчыну, тое, што адбывалася некалькі год таму і чаму былі сведкамі тысячы і тысячы людзей. У дадатак мне проста не хацелася, каб гэтыя падзеі забыліся, адышлі ў мінулае. Я палічыў неабходным нагадаць пра тую моладзь, якая без надзеі на перамогу, усё ж выйшлі і ахвяравалі сваімі кар'ерамі і вучобай. (Наша Ніва)
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 46
Перейти на страницу:

Вярнуцца на плошчу гэтым разам яшчэ было прос­­та. Пад вечар сюды, на мітынг, зноў пайшлі лю­­дзі, і міліцыянты нікога не чапалі. Нагналі хі­ба ў бліжэйшыя двары дзеля запалохваньня (ці сама­заспакаеньня?) сьпецтэхнікі, у тым ліку і новых бра­­няваных аўтазакаў, якіх адмыслова да выбараў, па сьпецзаказе, нарабіў Менскі аўтазавод. Намётаў у мястэчку крыху пабольшала, з прыемнасьцю адз­на­чыла Марыйка.

Алесь ужо быў тут. Моладзі дадалося і ў лагеры. У намёце “сваім” яны ўжо былі не адны. Што ж, стала цяплей і ўтульней. Хлопец і дзяўчына, што падсяліліся да іх, былі ня менскімі – з Салігорску. Прачыталі ў інтэрнэце пра намётавае мястэчка і прыехалі. Тут такіх шмат, сказалі, з усёй Беларусі. Едуць і едуць… Марыйка і Алесь пакінулі рэчы і выйшлі з намёту. Пачулі навіну: за гэты час ня менш за пяцьдзясят чалавек арыштавана з тых, хто ішоў сюды – з ежай, цёплым адзеньнем. На плошчы тым часам адбывалася сапраўднае сьвята волі. Грала музыка, гучалі песьні, дыджэй дасьціпна каментаваў падзеі, жвава вёў рэй. Да мікрафону падыходзілі вядомыя людзі – пісьменьнікі, мастакі, артысты. І, вядома ж, палітыкі. Усе казалі пра неабходнасьць пратрымацца да 25 сакавіка… Пісь­меньнік Уладзімер Арлоў прапанаваў назваць Каст­рычніцкую плошчу імем Кастуся Каліноўскага – кіраўніка антырасійскага паўстаньня 1863-64 гадоў, якога якраз у гэты са­кавіцкі дзень сто сорак два гады таму павесілі ў Вільні маскоўскія захопнікі. У адказ – выбух апладысьментаў і рашучая згода.

Марыйка назірала за тым, што адбываецца, і чым далей, тым больш пераконвалася, што палітыкі ня ведаюць, што рабіць з ініцыятывай моладзі. Пада­валася, што яна для іх такая ж нечаканая, як і для ўладаў. Нядаўні кандыдат у прэзідэнты Казулін ужо 21-га ўвечары прапанаваў моладзі зьняць намётавае мястэчка і разысьціся. На што атрымаў ад хлопцаў і дзяўчат шчырае абурэньне і выкрыкі: “Застаемся!”…

З “Дзёньніка” Марыі Б.

“Адкуль на плошчы ўзяліся намёты – ня ведаю. Няўжо нехта загадзя рыхтаваўся да гэтага?.. Пэўна, так і было, але я ня ведаю таго дакладна, хоць потым, думаю, героямі-арганізатарамі на­завецца шмат… Бо мястэчна павінна было быць. Ідэя гэтая лунала ў паветры над мітынгоўцамі і павінна была рэалізавацца. Вельмі блізкі і жы­вы быў яшчэ прыклад украінскага майдану. Пра непадрыхтаванасьць – экспромтавасьць – мяс­тэч­ка, сьведчыць хоць бы тое, што апроч намётаў амаль нічога “першапасяленцы” з сабою ня ўзялі: ні ежы, ні цёплага адзеньня. А ў Менску, нягледзячы на сакавік, тады была яшчэ зіма… Начамі жорсткая і халодная.

Цяпер магу прызнацца: тыя тры дні і чатыры ночы – лепшае, што было ў маім жыцьці. І ня толькі ў маім. Гэта было сапраўднае сьвята волі, сьвята неабыякавасьці і рашучасьці, сьвята аднадумцаў, сьвята сяброў. Сьвята веры і надзеі на лепшую будучыню.”

На плошчу камусьці ўдалося прыцягнуць мангал і дровы. І стала адразу ўтульней, а калі прымружыць вочы і ўдыхнуць дымок, дык можна ўявіць сабе, што ты зусім ня ў цэнтры вялізнага двухмільённага го­ра­ду, а недзе “на прыродзе”, і жыцьцё тваё ў намётавым мястэчку – суцэльная радасьць і адпачынак ад гарадскіх клопатаў. Марыйцы ж пах дыму спачатку маркотна, а потым настальгічна, нагадаў пра тую паездку за горад з Алесем. Пэўна, тады і там яна яго і пакахала… Тады і там… Нягледзячы на тое, што ён крыўдна і бяздумна здрадзіў ёй… Так, тады яна яго і пакахала. Прынамсі, задумалася пра яго, можна нават сказаць – заўважыла яго, бо дагэтуль неяк не на поўным сур’ёзе ўспрымала іхнія спатканьні і ня вельмі навязьлівыя заляцаньні Алеся. Так, пасьля тога раптоўнага разрыву, яна адчула нібы нейкую пустату ў сабе. Быццам штосьці страціла, нічога не губляючы… Так… Бо каханьне – гэта ня толькі жарсьць і ня столькі юр… Яны могуць быць і без каханьня. Каханьне прыходзіць тады, калі табе балюча за блізкага чалавека, калі табе ня хочацца губляць яго, і… калі ты яго проста шкадуеш… Як там у песьні пра сёлы Смаленшчыны, дзе жанчына, бязьмежна ка­хаючы, скажа мужчыну: “шкадую цябе”…

1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)