Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Плошча. Гісторыя аднаго каханьня
Плошча. Гісторыя аднаго каханьня - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Плошча. Гісторыя аднаго каханьня

Электронная книга - «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня». Краткое содержание книги:

Плошча – расповед пра адное каханьне, якое здарылася ў Беларусі на пачатку ХХІ стагоддзя... Галоўныя героі аповесці — маладыя людзі, жыхары намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы, удзельнікі пратэстовых акцыяў у часе папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў 2006 году. Барыс Пятровіч: У нашай літаратуры надта мала твораў пра сучаснасць. Збольшага беларуская літаратура абапіраецца на мінулае, гістарычнае, XVIII-XIX стст., зноў жа на вайну, на ўспаміны дзяцінства пісьменніка… А вось мне было цікава закрануць цяпершчыну, тое, што адбывалася некалькі год таму і чаму былі сведкамі тысячы і тысячы людзей. У дадатак мне проста не хацелася, каб гэтыя падзеі забыліся, адышлі ў мінулае. Я палічыў неабходным нагадаць пра тую моладзь, якая без надзеі на перамогу, усё ж выйшлі і ахвяравалі сваімі кар'ерамі і вучобай. (Наша Ніва)
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 46
Перейти на страницу:

Так, амапаўцаў вакол плошчы не відаць, пэўна, як звычайна, сядзяць у сваіх машынах у блізкіх, на­вакольных, дварах, і наганяюць у сабе злосьць на праклятых апазіцыянераў, што не даюць ім па гэ­тым холадзе быць дома, з сям’ёй, а вымушаюць ся­­дзець у прамерзлых аўтобусах… Было і сапраўды халаднавата, хоць другая палова сакавіка, але зіма яшчэ не адступала. Пакуль ішла, Марыйка марозчыку не заўважала, а прыпынілася трохі, і шчокі прыхапіў жарсьцьвяны сівер. Зірнула на гадзіньнік – без хві­­­ліны дзевятнаццаць. Наперадзе, на плошчы, не­­калькі купак людзей – зусім мала. Сярод іх ці ня большасьць знаёмых ёй твараў – з папярэдніх ак­цыяў, з сустрэчаў на розных імпрэзах, вечарынах – усё больш “сьвядомыя” са студэнтаў, пісьменьнікаў, мастакоў, ёсьць і незнаёмыя, але пра іх адразу можна сказаць, што то пераапранутыя стукачы. Зрэшты, і сярод гэтых было нямала ужо знаёмых з тых жа ранейшых акцыяў. Звычайная справа: спачатку аці­раюцца, прыкмячаюць актывістаў, а потым, у адзін момант, па каманьдзе “Начали!”, накідваюцца, валяць з ног, хапаюць ды цягнуць нахабную апазіцыю ў лег­кавікі. І там скручваюць, зьбіваюць, каб больш не хацелася пратэставаць.

19.10. Мітынг павінен быў бы пачацца ўжо – так абвяшчалі, але плошча пуставатая і, самае га­лоў­нае, нікога з арганізатараў, нікога з камандаў прэтэндэн­таў ды і саміх кандыдатаў у прэзідэнты, няма… Рас­­чараваньне агарнула, абхапіла і сьцісну­ла плечы Марыйкі і згорбіла постаць яе, як ад наймоц­­на­­га сі­веру. Паспрабавала супакоіць сябе надзеяй: мі­­тынг перанесьлі на пазьней… Між тым пачынала цям­нець і на ноч браўся добры марозік. Градусаў пад дзесяць. Марыйка прайшлася да знаку, дзе пачынаюцца ўсе дарогі Беларусі, азірнулася на вялізны рэкламны тэ­леэкран, дзе паказвалі навіны – расказвалі пра тое, як заканчваюцца выбары. Падыйшла да месца, дзе на Новы год стаяла елка. Лёд пад нагамі – каток заліты ўзімку яшчэ не растаў… На гмаху Палацу Рэспублікі, абазваным саркафагам, заўважыла дзьве чорныя на тле неба постаці – ужо назіраюць за намі гэбісты, хто ж яшчэ можа там быць – пасьміхнулася. Пачула: людзі між сабою гавораць, што цягнікі на станцыях метро “Купалаўская” і “Кастрычніцкая”, што пад плошчай, ужо не спыняюцца. Тых, хто хацеў бы выйсьці тут і далучыцца, адвозяць да наступных станцыяў. Значыць, мо яшчэ ня ўсё страчана?

19.30 – народу трохі пабольшала, але… Зрэшты, Марыйка заўважыла, праходжваючыся, што па-за плошчай, у скверыку ля Купалаўскага тэатру, зьлева і справа на ходніках у бок ГУМу і ў бок цырку, людзей нямала – і відавочна, то не выпадковыя мінакі. Але на плошчу пакуль не выходзяць, прагульваюцца па­воддаль. Баяцца… Хоць, зноў жа, што самае дзіўнае: міліцыянтаў і сьпецназаўцаў у форме паблізу як не было відаць, так і няма…

З “Дзёньніка” Марыі Б.

“Апошняе, што ў мяне застаецца, надзея… Гэ­та не высокія словы. І не пачатак чарговага вершыка. Я, напэўна, іх, вершаў, зусім больш пісаць ня буду. Пасьля прычашчэньня “акрэсьцінкай” нават прозу пісаць не захочацца, ня тое, што вершы. Не, тут зусім ня страшна, і ня так ужо і брыдка, як падаецца з жыцьця. Гнюсна – так, але ня страшна. Толькі, прызнаюся, ахвоту пісаць для друку мне тут адбілі надоўга. Раней думала: скончу свой журфак і ў дзяржгазету не пайду, лепш – у незалежныя журналісты. Цяпер і таго ня хочацца. Ня ведаю, мусіць, гэта часова, гэта на дадзены момант такі настрой. Жыць то трэба будзе неяк і па вяртаньні ў… жыцьцё… Не хачу пакуль пра тое думаць. Аднога хіба ўлады дабіліся гэтым маім затрыманьнем і адсідкай (і ня толькі маім) – у мяне (і ня толькі ў мяне – гэта агульная думка) зьнік страх перад сьпецпрыёмнікам-разь­меркавальнікам, перад турмой увогуле. Тыя, хто прайшоў хрышчэньне Акрэсьціна, у большасьці сваёй цяпер стануць “прафесійнымі” змагарамі за свабо­ду і незалежнасьць – гэта адзінае, чаго дабілі­ся ўлады масавымі арыштамі. Такая тут думка пануе. Нам цяпер нішто ня страшна. Прайшоўшы праз “акрэсьцінку” больш яе не баішся. Так думаю я цяпер. Так думаюць мае сябры. Загартоўка – файная рэч… А як будзе далей – жыцьцё пакажа. Надзея не памірае… Ні першай, ні апошняй. Ніколі. Надзея непамірае ніколі...”

1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)