Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Плошча. Гісторыя аднаго каханьня
Плошча. Гісторыя аднаго каханьня - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Плошча. Гісторыя аднаго каханьня

Электронная книга - «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня». Краткое содержание книги:

Плошча – расповед пра адное каханьне, якое здарылася ў Беларусі на пачатку ХХІ стагоддзя... Галоўныя героі аповесці — маладыя людзі, жыхары намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы, удзельнікі пратэстовых акцыяў у часе папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў 2006 году. Барыс Пятровіч: У нашай літаратуры надта мала твораў пра сучаснасць. Збольшага беларуская літаратура абапіраецца на мінулае, гістарычнае, XVIII-XIX стст., зноў жа на вайну, на ўспаміны дзяцінства пісьменніка… А вось мне было цікава закрануць цяпершчыну, тое, што адбывалася некалькі год таму і чаму былі сведкамі тысячы і тысячы людзей. У дадатак мне проста не хацелася, каб гэтыя падзеі забыліся, адышлі ў мінулае. Я палічыў неабходным нагадаць пра тую моладзь, якая без надзеі на перамогу, усё ж выйшлі і ахвяравалі сваімі кар'ерамі і вучобай. (Наша Ніва)
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 46
Перейти на страницу:

Марыйка і Алесь вырашылі яшчэ ноч перанача­ваць у намётавым лагеры. Але паколькі ўчора ўве­чары яны засталіся тут абсалютна выпадкова, загадзя не зьбіраючыся, зрэшты, як і большасьць хлопцаў ды дзяўчат, то вырашылі зьезьдзіць дамоў, каб апрануцца цяплей і ўзяць харчоў.

З “Дзёньніка” Марыі Б.

“Я люблю Менск – мой горад, маю сталіцу. Люб­­лю блукаць па ягоных вуліцах, заходзіць у невядо­­­­мыя мясьціны і адкрываць іх для сябе. Люблю чы­таць пра ягоную гісторыю і абсалютна не пагаджаюся з тымі, хто лічыць Менск безаблічным, савецка-сталінскім, правінцыйным горадам, і трызь­ніць Вільняй. Так, Вільня, безумоўна, духоўная сталіца Беларусі, гістарычная сталіца, але Менск – мой горад. Я ў ім нарадзілася і вырасла. З ім зьвязаныя мае найшчырэйшыя, найярчэйшыя ўспаміны. Люб­лю Траецкае, Востраў Сьлёз, скве­рыкі з пом­нікамі Баг­дановічу, Купалу і… Марату Казею, люблю шпацыраваць па набярэжнай Сьвіслачы да парку Горкага, люблю “скверык Панікоўскага” з фантанам-лебедзем, Архіерэйскі дом і Купалаўскі тэатр, люб­­лю адбудаваную ратушу і ўвесь Пляц Волі… Бязьмежна люблю менчукоў…

Ой, што гэта мяне панесла… Акрэсьціна – не люб­лю. І Пішчалаўскі замак таксама. Хоць музей усім зьняволеным беларусам, змагарам за незалежнасьць краіны, нам трэба будзе там зра­біць…”

Дома Марыйку чакалі маці і бацька, якія таксама ня спалі ўсю ноч. Зьнерваваныя і спакутаваныя, яны адразу накінуліся на дачку: не з радасьцю, а з папрокамі. “Больш клапоцяцца пра сябе, чым пра мяне”, – падумала на гэта Марыйка, і, не зва­жаючы на гвалт і крыкі, прайшла ў свой пакой і за­чынілася. Бацькі, падобна, апамятаваліся. “Дзе ты была, дачушка?” – ужо ласкавей спытала скрозь дзьверы маці: “На плошчы, на мітынгу?..” – сама ж і ад­казала.

“Так, на плошчы. Начавала ў намёце.”

“Што ж ты робіш? Пашкадуй нас, ты ж ведаеш, дзе твой брат. Мы ня хочам застацца зусім ад­ны на старасьці… Ты ж ведаеш, чым гэта табе па­гражае, чым гэта можа скончыцца. Яны нікога не пашкадуюць…”

“Чым скончыцца… Ды нічым… Няма чаго пра гэ­та ду­маць… А вы хочаце і далей жыць гэтак, як жылі?”

Маці маўчала, а Марыйку панесла: пэўна, пасьля холаду цяпер у цяпле ў яе пачалася ледзь не істэ­ры­ка:

“Мне абрыдла чуць ад вас – галоўнае, каб не было вайны… Разуйце вочы: якая вайна! Каму, якому НАТА трэба нас заваёўваць – галоту карміць… А яшчэ – мы адмучыліся, дык, можа, хоць нашыя дзеці добра пажывуць… Ага, пажывем, вы за нас нагаласавалі… Падрыхтавалі будучыню. А тое, што мы пакутуем зу­сім не ад таго, ад чаго вы пакутуеце – зусім не заў­важаеце. Толькі сваё і сябе бачыце. Толькі – абы ціха было. Каб ніхто вас не чапаў. Траву гатовыя жраць – абы ціха… Што ціха? У Еўропе жывём… Ва­шае шчасьце, што вы ні разу за мяжой не былі і ня бачылі, як там людзі жывуць, а то зразумелі б, за якое дзярмо чапляецеся, якім хлевам даражыце… А я не хачу, каб гандлявалі маёй краінай, маёй свабодай, маёй будучыняй, у мяне не спытаўшыся…”

Маці заплакала.

Марыйцы было шкада яе. Можа, зусім ня так, як маці яе шкадавала, але шкада. І разумела яна, што гэты яе пафасны выступ абсалютна лішні тут, непатрэбны: знайшла перад кім красавацца… Але не магла спыніцца. І самае галоўнае… Яна яшчэ пакуль не хацела нават сабе самой прызнавацца, што цяпер ужо на плошчу ня толькі пратэставаць ідзе, а… так – ідзе яшчэ і таму, што там яе будзе чакаць Алесь…

Першай справай яна ўключыла кампутар і за­зір­нула ў інтэрнэт – што там у краіне і ў сьвеце ад­бываецца? Як рэагуюць на падзеі на плошчы? І абрадавалася: інтэрнэт кіпеў паведамленьнямі… Кінула запіс у свой “жывы часопіс” – думкі і ўра­жаньні ад плошчы і начоўкі ў намёце. “Ня бойцеся і далучайцеся!” – напісала напрыканцы: “Уся Беларусь на вас глядзіць і чакае ад кожнага з вас подзьвігу!”. Перапранулася, выйшла на варыўню, сабраць паесьці. Маці ёй не перашкаджала, толькі ўсхліпвала, а потым стала дапамагаць…

З “Дзёньніка” Марыі Б.

“Мілая мама… Я вінаватая перад табой. Я ня стала і ня стану суперфотамадэльлю і нават менеджэрам па продажы замежнай парфумы. Я не апраўдала твае надзеі. Даруй мне. І паспра­буй зразумець. Я сама ня ведаю, як у такой прыстой­­­най “савецкай” сям’і маглі вырасьці гэтакія несур’ёз­ныя і некіруемыя дзеці. Я маю на ўвазе і браціка. Якая мова? Якая незалежнасьць? Ды і якая можа быць Беларусь? Жывіце, як усе. Навошта вам вы­тыркацца. Памятаеце прыпавесьць пра вераб’я, адагрэтага ў дзярме: не высоўвайся!.. Так, ведаю я вашую філасофію. Добра вывучыла яе. Але як жа тады быць з вашымі героямі, хоць бы з тым жа Ленінам, які з першага курсу універсітэту загрымеў у ссылку? Ці не на ягоным прыкладзе выхоўвалі вы нас, ставячы паперадзе ўсяго справядлівасьць, праўду, маральнасьць? Калі вы блюзьнерылі – тады ці цяпер? Я разумею, на вашую долю прыйшліся ня самыя сьветлыя часы, і пачуцьцё страху, а дак­ладней – самазахаваньня, пасялілася ў вас на­заўсёды. І тым больш – хваляваньне за будучыню сваіх дзяцей. Але, мама, ня бойцеся за нас. Зра­зу­мейце – мы іншыя. І мы ня можам мірыцца з несправядлівасьцю ды хлусьнёй, і мы гатовыя змагацца за праўду, адстойваць свае перакананьні, нават рызыкуючы пры гэтым страціць месца вучобы, працы, “заляцець” у турму… Ня бой­цеся за нас – мы ўжо дарослыя. Мы ведаем, чаго хо­чам, і мы даб’емся свайго рана ці позна…”

1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)