Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Толькi не гавары маёй маме...
Толькi не гавары маёй маме... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Толькi не гавары маёй маме...

Электронная книга - «Толькi не гавары маёй маме...». Краткое содержание книги:

Сама назва зборніка гаворыць, што крыецца ў ім нешта - не тое, каб сарамлівае, але такое, пра што з сябрамі-аднагодкамі пагутарыш без засцярогаў, незнаёмаму душу выльеш, а вось, каб мама дазналася – нейкі сорам, нейкая няёмкасьць. Кожны з нас у дзяцінстве і ў маладосьці ( а часам і ў сталым узросьце – тыя, каму пашчасьціла мець маці–даўгажыцельку) прыхоўваў нешта ад пільнага вока матулі. І няхай загадзя было вядома, што за тое, што стараемся схаваць, яна і не пакрычыць, і не накажа, аднак падсьвядомасьць крычала – прыкра ёй будзе, сорамна, няёмка. Дык пашто ж казаць, калі можна прыхаваць тое самае не надта ўзорнае, чым можна пахваліцца перад сябрукамі, але пра што лепш каб мама не даведалася. Фраза з дзяцінства «Толькі не гавары маёй маме...», якая стала назваю зборніка, гаворыць сама за сябе. А ці ёсьць пра што «не гаварыць маме» - глядзіце самі. (Н.Г.)
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 77
Перейти на страницу:

— Трэба сабраць сход i абмеркаваць гэтае пытанне, — шыракатварая ўскладае бэжавы станiк.

— Я абавязкова выступлю, бо, калi так i далей пойдзе, мы не выканаем пастаўкi.

На экране важкiя сцёгны ў сятчастых панчохах.

Заводская прахадная.

— Дык ты выступiш? — шыракатварая адкiдае з iлба пасму русявых валасоў.

Лiсiны профiль у махеравай шапачцы кiвае”.

Такiх дзiкiх сцэн па сумяшчэнню так званага “карыснага” з так званым “прыемным”, вядома, няшмат. Пакуль што няшмат. Але ў планах кiнастудыi, што каля станцыi метро “Маскоўская”, з’явiлася набокаўская “Лалiта”. Вось там ужо будзе, будзе. “У каго слабыя нервы, тым лепш пакiнуць залю”, — папярэджваў гледачоў латышскi рэжысёр Герман Франк. А я прапаную пiсаць на афiшах замест “для дарослых” — “для гледачоў з моцнымi нервамi”. А можна i не пiсаць, бо фiрма “Беларусьфiльм” ужо сама за сябе гаворыць.

Ёсць у мясцовых кiнатворцаў i тэарэтычнае абгрунтаванне сваiх пачвараў.

У Доме кiно (зноў даводзiцца згадваць пачвару) я быў сведкам, як адзiн майстра з аб’яднання “Летапiс” павярнуў да залi свой твар колеру старой анучы i з цынiчнаю ўхмылкаю пачаў разважаць: “А вы ведаеце, шаноўныя, што дзяцей-вырадкаў бацькi любяць больш за нармальных. Таму i я свае благiя i бяздарныя фiльмы люблю значна больш, чым пасрэдныя i добрыя. Так што, выбачайце, шаноўныя”.

Вось i атрымлiвае глядач бруднай анучай па твары. Вось i выкарыстоўвае цынiк драбочкi гуманiзму, што ёсць у нашым грамадстве.

Можна не хадзiць на ягоныя фiльмы!

Э, не. Тут памылка. Можна не хадзiць на мастацкi фiльм. А так званы кiначасопiс прадаецца “ў нагрузку” i без папярэджання. Класiчны “кот у мяху”. Глядач пакорлiва купляе, прымае, як непазбежнасць, прадукцыю вось такога цынiка з тварам колеру бруднай анучы, што сядзiць на мяккiм крэсле ў Доме кiно, палiць дарагiя цыгарэты, п’е каньяк, дзякуй Богу, што разведзены, i пасмiхаецца. І нiякi ён не вырадак i не калека i не хворы, ён — нягоднiк. І фiльмы ягоныя не вырадкi, а хлусня цынiка.

“Пайшоў прэч! — чуеш, я табе кажу. — Пайшоў прэч!”

Гэты хiтры, а на самай справе подлы ход з кiначасопiсам прыдумалi даўно, але гэта зусiм не азначае, што ён будзе заўсёды. І я не патрабую сатысфакцыi, не патрабую пакараць цынiка, якi з’еў тысячы дзяржаўных рублёў, i я нават не патрабую забаранiць дэманстрацыю кiначасопiсаў. Можна проста не пайсцi на кiначасопiс. Але бываюць i добрыя... Прабачце. Лес сякуць, трэскi ляцяць. I я яшчэ не жабрак, каб есцi бясплатную кiнакатлету з камбiтлушчам.

Але хопiць пра недарэкаў ад кiнематографа.

Калi ў залi гасне святло, ёсць у гэтым моманце нешта таемнае i эратычнае. Галава сама паварочваецца i вочы аглядаюць суседзяў, а раптам побач — павабная самотная суседка. Тады можна i пазнаёмiцца, цi хаця б паспрабаваць пазнаёмiцца, цi яшчэ што-небудзь паспрабаваць. Вядома, у большасцi выпадкаў трапляеш у кiназалю з кiмсьцi i тады няма рознiцы, якi незнаёмец цi незнаёмка побач з табой, за выключэннем, калi трапiцца п’яны iдыёт цi смярдзючы бiч, якi захрапе пасярод фiльма. Але ёсць выпадкi, калi iдзеш у кiно адзiн. Зрабiлася крыўдна на ўвесь свет. Усе людзi — скацiна. Вар’яцееш ад адной толькi думкi, што з гэтым быдлам ты пражывеш усё сваё наканаванае жыццё. Што рабiць? Куды плысцi?

I трапляю ў залю, павольна цямнеюць лямпы, i заўважаю, што побач сядзiць жанчына. Ёй гадоў трыццаць — трыццаць пяць, у яе азначылася другое падбароддзе. А ў руках яна трымае папяровы кулёк з мармеладам. Яна манерна кладзе ў рот дрогкую мармеладзiну i абтрасае з пальцаў драбочкi цукру. Мне ўжо ўсё роўна, што дзеецца на экране. Я крадком кладу руку на жаночае круглае i слiзкае ад нейлонавай панчохi калена. А тая ўдае, што цалкам занятая фiльмам i мармеладам. А мая рука цiха едзе па нейлоне. А незнаёмка нахiляецца да мяне i шэпча: “Прыбяры руку i з’еш цукерку”. Я не прыбiраю руку, я толькi спыняю яе. Тады незнаёмка бярэ маю руку — у яе на пальцах засталiся драбочкi цукру — i засоўвае ў папяровы кулёк. Мы ямо мармелад. І нарэшце ён сканчаецца. Незнаёмка шархоча папераю, хавае скамечаны пакет у сумачку. Мая рука трапляе на панчоху. Я гладжу крышачку вышэй калена. “Табе колькi гадоў?” Я ледзь разбiраю словы, так цiха яна спытала. “Шаснаццаць”. “А мне трыццаць шэсць, i ў нас нiчога не атрымаецца”. “Чаму?” “Прыбяры руку i глядзi фiльм, потым пагаворым”. Гляджу на экран i нiчога не магу зразумець:

“На беразе ракi стаiць чалавек. Ён абапiраецца на парапет. Чалавек падобны да самотнага мiнака, якi выпадкова апынуўся на пустэльным беразе. Ён глядзiць долу, туды, дзе коцяцца шэрыя i халодныя хвалi.

Побач спыняецца другi чалавек. Першы не ўздымае галавы i гаворыць:

— Пан доктар, днямi недзе непадалёку ад Прагi скiнулi парашутыстаў. Што вы ведаеце пра гэта?

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 77
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)