Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу
Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу

Электронная книга - «Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу». Краткое содержание книги:

Упершыню асобным выданнем выпускаецца праца вядомага навукоўца Станіслава Станкевіча (1907—1980) пра ідэалогію і практыку русіфікацыі ў Беларусі ў 50-х — на пачатку 60-х гг. XX ст. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца пытаннямі культуры мовы, а таксама гісторыяй змагання за правы беларускае мовы ў часы таталітарызму.
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 37
Перейти на страницу:

накапленне - накопление: звышпланавыя накапленні (УК-ВЛ, VII, 1960, 36); Накоплены ў гэтай справе вопыт трэба ўмела выкарыстаць (КБ, 63). Паблр. намнажэньне, назапашваньне, награмаджэньне, назапашаны, намножаны, награмаджаны.

намётка - наметка: Для распрацоўкі першапачатковых намётак плана былі прыцягнуты брыгадзіры (КБ, 31). Паблр. накід.

недаўменне* - недоумение: Мы глядзелі на яго з недаўменнем (АБ-ДЛ, 20). Паблр. зьдзіўленьне, зьбянтэжанасьць.

непазбежны - неизбежный: Зніклі галеча, беспрацоўе, крызісы - непазбежныя спадарожнікі капіталізма (ГБССР, 425). Паблр. нямінучы, няўхільны.

несакрушальны - несокрушимый: Беларускі народ прадэманстраваў сваё несакрушальнае маральна-палітычнае адзінства (ГБССР, 301). Паблр. нязломны.

падаўленне, падавіць - подавление, подавить: патрабавалі прыняць рашучыя меры для падаўлення паўстанцаў (ГБССР, 339); несліся патрабаванні: агнём і мячом падавіць нацыянальна-вызваленчы рух беларускага народа (тамсама). Паблр. здушэньне, здушыць.

падвяргаць - подвергать: Відаць, што яна не раз падвяргалася артылерыйскаму абстрэлу (ПГ-СУ, 21); Вострай крытыцы быў падвергнут начальнік пагрузачна-разгрузачнага цэха (КБ, 9); Яны падверглі рэзкай і прынцыповай крытыцы кіраўніцтва камбіната (тамсама. 21). Паблр. паддаваць, паддаць, падпадаць.

пазбягаць - избегать: Ва ўсякім разе пра гэта пазбягалі гаварыць (УК-ЗГГ, 406); Андрэй выпіў двума поўнымі глыткамі, і сам здзівіўся, што выпіў з ахвотаю, хоць раней заўсёды пазбягаў выпіўкі (АК-РНД, 274). Паблр. унікаць, ухіляцца ад, высьцерагацца.

папрок*, папракаць* - попрек, попрекать: хто кіне папрок на гэтую заўчасную магілу чалавека (МЛ-ВД, I, 31); але: Па сэрцах людзей прайшоў калючы халадок і нешта падобнае на дакор сабе, на сорам (тамсама); Заснеш дзе-небудзь! - поўжартам, аднак не без суровасці, папракнуў Андрэй (АК-РНД, 120); Забавіліся вы, - з дабразычлівым папрокам сказаў праваднік Андрэю (тамсама, 338), але: Андрэю здалося, што ў глыбока запалых, сумных вачах Марыі бліснуў нейкі дакор. І ён пачаў думаць, за што дакор? (тамсама, 191); Аднак і недалікатны ж чалавек! - уголас папракнуў самога сябе Паходня (ТХ-ДП, 193), але: Параска глянула на Яшчына з дакорам (тамсама 143). Паблр. дакор, дакараць. Прыведзеныя прыклады наглядна добра паказваюць, як беларускае слова дакор, дакараць выціскаецца расейскім словам папрок, папракаць, якія сяньня ўжываюцца паралельна, але ў тэкстах першай катэгорыі выразна пераважае расейскае слова, а ў тэкстах другой катэгорыі вялікая перавага яшчэ на баку дакор, дакараць.

пахаць* - пахоть: на кожны двор прыпадала ў сярэднім пахаці 5,20 дзесяціны (ГБССР, 190), але: у многіх раёнах ворныя землі прыйшлі ў заняпад (тамсама, 433). Паблр. ворная зямля, ральля, ворыва, у залежнасьці ад значаньня.

плацце - платье: ёй не падабалася плацце - завузкае (УК-ВЛ, VIII, 1960, 84). Паблр. сукенка.

подзвіг* - подвиг: Вядзі ж і далей нас на подзвігі, наш дарагі камандзір! (МЛ-ВД, IV, 216); сам ня быў гатовы на падобны подзвіг (ІШ-КР, 179); Так, жыць і ісці на подзвіг (УК-ЗГГ, 72). Паблр. вычын, дасягненьне, і пад., залежна ад адценьня значаньня.

поезд - поезд: Значыцца поезд у іх няма каму весьці? (ІШ-ДНН, 38); Але ўражанне, што поезд, у якім ехаў Васіль Пятровіч, стаіць, ня знікла: адплываў вакзал, а поезд стаяў (УК-ЗГГ, 596). Але: Ляснулі буферы, і цягнік плаўна крануўся з месца (тамсама); іх цягнік, як і раней, стаіць (тамсама); Набіраючы хуткасці, цягнік рушыў са станцыі (МЛ-ВД, II, 4). Паблр. цягнік.

прамы* - прямой: Ёсць і прамыя доказы (КК-ЛД, 36); Сума прамых падаткаў была вышэйшая, чым нават у царскай Расіі (ГБССР, 333). Паблр. просты, беспасярэдні.

прыўрочаны* - приуроченный: спраўлялі свята ўраджаю, прыўрочанае да дзесяцігоддзя калгаса (МЛ-ВД, 1, 52). Паблр. прытарнаваны, прымеркаваны.

пуць - путь: І толькі тут, ужо на станцыі, адбыўся выбух вагона, які нарабіў, вядома, вялікай шкоды і самому эшалону і станцыйным пуцям (МЛ-ВД, IV, 39); Перадайце генералу, што ўсіх, хто стане на нашых пуцях, растопчам (ІШ-ДНН, 40). Паблр. шлях. «Русско-белорусский словарь» падае шлях, а пуць толькі ў значаньні чыгуначнага шляху.

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 37
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)