Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том І
Выбраныя творы ў двух тамах. Том І - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том І

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І». Краткое содержание книги:

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця. 
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 46
Перейти на страницу:

— Ну, даражэнькі мой, чаго ж ты там прыліп, давай, не бойся... На паўсагнутых, Алег Віктаравіч, што мне вас вучыць. I пантофлі не губляйце.

— Пераціскаеш, Мацвей Антонавіч.

Як толькі Алег Віктаравіч рушыў на яго, сітуацыя ўжо не вельмі падпарадкоўвалася Мацвею.

— Нічога, праглынеш,— паспрабаваў ён захаваць тую вышыню, што ўжо набраў, але Шахрай выціскаў ужо яго з той вышыні голасам і грувасткасцю сваёй.

— Перайграеш, Мацвейка. А гэта заўсёды небяспечна, як і недайграць.

— А я не хачу іграць, я ўжо нагуляўся ў вашы гульні.

— А ў іх не трэба гуляць, у іх жыць патрэбна.

— Ну і жывіце, Алег Віктаравіч, бывайце здаровы, жывіце багата, а мы...— Мацвей знямог, здаўся, і Шахрай урэшце дазволіў сабе ўсміхнуцца.

— Не, калі пачалі ўжо, дык і працягваць будзем, а то не па правілах будзе. Перад тым як гуляць у нашы гульні, трэба правілы вучыць, што табліцу множання... Усе вы так, на злом галавы, а тут і саломку яшчэ падсцілаць трэба. I гэта галоўнае — падсцілаць саломку. Трэба ўлічваць фактар часу...

Мацвей здрыгануўся, пачуўшы гэты «фактар часу», але выгляду не падаў, слухаў. Шахрай жа змяніў тэму, нават не тэму, ён проста загадаў яму:

— Убірайся, злазь з майго крэсла, на стуліку табе сядзець. З маёй званіцы вышэй і вельмі балюча ўпасці, а так толькі сінякі твае.

— А як жа с фактарам часу? — I тут быў мацнейшым за яго Шахрай, не хапіла вытрымкі, спытаў.

— Аніяк,— адказаў Шахрай,— ты перабежчык, элементарны, гнюсны, як і ўсе яны, калі карабель тоне. Твая перавага ў тым, што ты першы, а так усе вы адной масці. Меліяратар... Меліяратары працуюць, робяць сваю справу. Ты першы завыў, заенчыў, яны маўчаць, грамадскасць, вучоныя — усе ў адну дудку: бедная прырода, бедная прырода, прырода-маці, а хлеб, што мы далі, жаруць. I ты з гэтага хору едакоў. Крыху вымачыла, крыху прымарозіла, крыху высушыла, пылам цябе ахапіла — ты ўжо і сканаў. А галоўны бой яшчэ наперадзе. Ох, якая крутая каша заварваецца. I шкада мне, Мацвей, што ты не са мною...

— Буду есці кашу?

— Пры чым тут каша, каму есці, кажу табе, хапае — не хапае адданых пашай справе людзей, змагароў.

— Я ўжо наглядзеўся на вашы змаганні. Лясы ляцяць, чупрыны трашчаць... Я прагну аднаго: прайсці па гэтай зямлі і не пакінуць і следу.

— Не дадзім, не дазволім,— Шахрай грукае па стале кулаком.

I цяпер усміхаецца ўжо Мацвей:

— Хацеў бы не наслядзіць, Алег Віктаравіч, як наслядзілі мы з вамі ў тым жа Княжборы. Вось што я меў на ўвазе...

— Стоп, стоп, стоп,— зноў ляпае па стале, толькі ўжо далонню, Шахрай.

— Спазніліся стоп загадваць, ужо наслядзілі, нідзе ад гэтага не дзенешся. Толькі крыўдна мне: тварылі разам, адказваць...

— I зноў ты перабіраеш,— перабівае яго Шахрай.—

Хто будаваў табе калгас?

— Я толькі начальнік БМУ.

— Цудоўна. А ў калгасе ты быў толькі хто?

— Старшыня.

— Дык якога ж чорта лысага ты пёрся да мяне?

— А я мо і не да вас, я не хавацца...

— Ах, якія мы ганарлівыя, у пас усяленскае сумленне жыве, у нас усяленскае сумленне загаварыла. Нам раса вочы выела. Мы ў адказе за ўсю зямлю. Мы кідаемся, мы шукаем. Мы раскайваемся, мы грэшнікі, мы Марыі Магдаліны... Вось хто ўсё жыццё шкодзіць, хто блытаецца пад нагамі, ные...

— Мы проста злачынцы з вамі., Алег Віктаравіч.

— Я — не, ты — так. Злачынец, таму што табе падабаецца быць злачынцам. Табе падабаецца біць сябе ў грудзі. Ты як крыж на ростанях, толькі бабулек няма каля цябе, якія б ручнічок табе падвязалі, міласцінку паклалі... Пачаў бы ты красці лепей, Мацвей Антонавіч...

— Што ж мне красці? Тысячы, мільёны, якія праз твае рукі праходзяць? Дык яны і не патрэбны мне, да таго ж украдзены ўжо іншымі да мяне. Не, не думай, не сабе ты іх у кішэню паклаў. Ты зрабіў яшчэ горшае, самае агіднае ты зрабіў, ты іх убіў у зямлю, ты пусціў іх на вецер, на месяц закінуў. А гэта ж мае грошы, ты іх украў у мяне.

А мне б усю зямлю ўкрасці, вось гэтага б з мяне хапіла... Бадай, пагадзіўся б нават на рэчку, возера. Засеяў бы, засадзіў непралазным, непраходным цёмным лесам — і каб не пешаму, ні коннаму дарогі туды. Толькі добраму чалавеку расступаўся б мой лес, пускаў яго да берага, на якім мы з тым чалавекам маглі б пасядзець і з вудаю, пагаварыць і пасумаваць на золку. Але ты ўкраў у мяне і лес, рэчку, і бераг круты.

1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)