Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том І
Выбраныя творы ў двух тамах. Том І - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том І

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І». Краткое содержание книги:

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця. 
1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 46
Перейти на страницу:

— Збірай, баба, торбу, пайшоў у Польшчу, за мяжу пайшоў, — гэта калі яму трэба на другі бераг рачулкі ў грыбы, ці бочку пад бярозавік паставіць, ці зайцоў паганяць.

I не бяда, што няма бору пад Кшіжборам,— ёсць дуброва. Была адна, пэўна, такая на ўсё Палессе, ідзеш-ідзеш, збіваешся ўжо з нагі, ані неба над галавой, ані канца ні краю дубам.

Адзін у адзін і адзін каля аднаго стаяць малайцы. Раскашавала душа. Дыханне дубровы, здаровае і чыстае нібыта само дыханне Палесся. I хлеба не трэба, але калі ўжо ёсць — то толькі дай. I радасна было дыхаць суладна з роднай зямлёй, дубовым лістом трымцела ўсё ў табе, і адгукаліся табе напятыя на золаку, пазяхаючы спрасонку па ўсходзе сонца, дубы. Гэта прачыналася само Палессе, працавітае, клопатнае, цягнулася пчалой у сенажаці з борцяў, што настаўлены на дрэвах яшчэ першымі перасяленцамі, у ажыннікі, маліннікі, што захапілі лагчыны і падбалоцце, упраўнай вавёркай круціцца кола новага дня, прароча пытае зязюля: хто — ты, хто — ты, хто — ты, і супакойнае яе вястун-сіваграк: усё пра-пра-кра-красна. Сіваграк і зараз крычыць, а мо ўжо гэта і не сіваграк, а груган, голас даўкі, скрушлівы, кружаць птушкі пад дубам, б'юцца ў асклізлым сутарэнні вецця, холадна, зябка ім там. Зябка стаяць на ганку і Цімоху Махахею, глядзець на голы яшчэ і ўвесь у вадзе лес, на змрочнае і нізкае неба, панурыя ў вадзе хаты. За пяцьдзесят гадоў іх куды паболела, яны збегліся, сцягнуліся ў вёску ўжо, але тое, што гэтыя хаты — жытло людзей, а не якіх-небудзь баброў, згадваецца толькі па комінах. З крытых саломай і чаротам стрэх дзе-нідзе прабіваецца ўжо і маладая лаза, асабліва на стрэхах хлявоў, і трава з мохам — усё як у тым старым Княжборы, з якога Махахей з'ехаў, калі быў яшчэ хлапчуком. Дагнала вада княжборцаў і тут, на новым месцы. Таксама як і раней, пяты год запар залівае вёску паводка. I які ўжо год будуецца і не можа пабудавацца Цімох Махахей. I смех і грэх, бусел на коміне новай хаты кубло сабе склаў. I цяпер стаіць ён ужо там, на кубле сваім, апратаным і дагледжаным, стаіць на адной назе і ці то пагражае чалавеку, ці то дакарае яго, як помнік, не зміргне, не калыхне ні вокам, ні сашчэпленай дзюбай, ні напятай, выцягнутай у неба галавой. Але клякоча, струменіць унізе пад ім вада, хістаецца лаза, нібы моліцца, просіць літасці. А бусел сцішаны і хмурны, цярплівасць і векавечнасць жывым птушыным вокам глядзіць у душу чалавека.

— Э-э, цоб-цобе, ваўкарэзіны,— між хатамі ці то коцяцца, ці то плывуць драбіны, марудна, унурыўшы галовы, ступаюць валы. Аркадзь Барздыка адвозіць вучняў у школу, сёння яго чарга. Але па драбінах толькі адзін ён ды яго сетка і жакі, а вучні — хто ў лодцы, хто ў чоўне, вяроўчынай прывязаліся да драбін, плывуць сабе. Ім весела, а Барздыка, што той бусел, хмурны і пануры. Але як згледзеў Махахея, стаў жвавым і ён.

— Здароў буў, Махахей,— весела выгуквае ён, але глядзіць не па чалавека, якога вітае, а па бусла. А бусел — як бы нічога і не існуе для яго, толькі думка ягоная, адзіная.

— Ганарысты які,— пасміхаецца Барздыка, але смех яго ўжо натужаны.— Не, не квацярант ён у цябе, Махахей, гаспадар, а квацярант — ты. Ты б з яго за пастой хоць чым-небудзь браў, яйкамі хоць. А то сякеру яму, хай табе хату будуе.

— Ты б языком у ану мінуту мне яе пабудаваў,— гаворыць Махахей.— Нешта лёгкі сёння ён у цябе, менціць, што мянташка.

Махахей таксама не глядзіць па Барздыку, абодва яны ўталопіліся ў бусла, задзерлі галовы ўгору і дзеці. І птушка, помнік каменны, ажывае, лопае крыламі, клякоча ружовай касцяной дзюбай.

— Ну-ну, здароў быў,— гаворыць Махахей.— Як жа я, зараза ты етакая, соўсень ты балотны, злыдня кавалак, печ растаплю, хату абагрэю, вось паклічу зараз бабу Ганну на цябе, яна табе пакажа саву смаленую, ногі твае жэрдкі, асмолкі хваёвыя, на лучыну пусціць.

— Гэта ён табе пакажа, адкуль ногі растуць і дзе ракі зімуюць,— непадробна смяецца Барздыка,— адкуль ногі растуць, га...— I толькі пасля гэтых слоў Махахей як бы прыкмеціў Барздыку.

— Шкада, жалка,— гаворыць ён.— Ты глядзі, прыджгаў — і на кубло. Цяжкая будзе вясна ў яго. Паспачуваць яму трэба, а то б скінуў. Ей-бо, як піць даць, а так жалка.

— Жалка ў пчолкі, ведаеш, дзе... Жаласлівы да бусла, да нас бы так хто... Ану, пайшлі, ваўкарэзіны, пайшлі, спатыкачы, маць вашу за нагу...

— I то...— гаворыць услед Барздыку Махахей, брыдзе вадою да хлева, адчыняе яго насцеж, панура назірае, як спалохана туліцца да сцяны карова, добра хоць хлеў паставіў на бугры, на сухенькім стаіць яго карова. Махахей выносіць з хлева вясло і жак, кідае іх у човен і доўга стаіць нерухома, як і бусел, глядзіць на дарогу, па якой усё яшчэ едзе-плыве Барздыка. Ніколі яны не сварыліся, не біліся, але і мір іх не бярэ. Барздыка знішчыў дуброву, пра якую ён думаў, пакуль не выплыў на драбінах перад ім жа той самы Барздыка. Ён знішчыў не толькі дуброву, але й нейкую частку яго самога, Махахея, частку таго свету, у якім жыў Махахей.

1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)