Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том І
Выбраныя творы ў двух тамах. Том І - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том І

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І». Краткое содержание книги:

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця. 
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 46
Перейти на страницу:

Ён наракаў на Шахрая, хоць той і даўно ўжо быў далёка, але ж менавіта Шахрай уцягнуў яго ў гэтую калаверць, навесіў на шыю яму гэтую новую пасаду. Праўда, тады ён, Мацвей, быў маладзей, здаецца, на добрую чвэрць веку, зусім хлапчуком быў, і прапанову і рэкамендацыю Шахрая ўспрыняў як нейкую асабістую адзнаку. Хто ж тады мог меркаваць, што так яно ўсё скруціцца. Ён, як камень у ваду, не боўтнуў нават, скочыў у новую сваю работу, заступіў на новую пасаду. А Шахрай таксама атрымаў новае назначэнне, узляцеў адразу высока і крута і з'ехаў у Мінск. I больш яны не бачыліся. Напачатку перазвоньваліся, слухалі голас адзін аднаго, але галасы іх год ад году рабіліся ўсё больш невыразнымі і цьмянымі, пазбаўляліся цеплыні і адценняў, нібы адлегласць паміж Мінскам і Княжборам усё павялічвалася і павялічвалася, пакуль не дасягнула нейкай крытычнай кропкі, на якой скончылася гэтае тэлефоннае, дротавае сяброўства. Мацвей працягваў сачыць за Шахраем па газетах, але гэта нічым не адрознівалася ад таго, калі сочаць не за чалавекам, а за яго ценем, таму што газетны Шахрай неяк размываўся, ён быў аддзелены ад таго Шахрая, якім ведаў яго Мацвей: быў падобны на сябе не больш, чым хмара ў небе падобная на свой адбітак па зямлі ці вадзе. I Шахрай уяўляўся Мацвею і хмарай, і ценем адначасова. Мацвею здавалася, што той павінен выглядаць больш самавіта, гэтага ж патрабавалі высокія яго абавязкі, і таму, думаў Мацвей, каля Шахрая павінна існаваць нейкае кола, прастора, што запоўнена толькі яго голасам і дыханнем.

Але гады, што яны не бачыліся, і высокая пасада ніяк не адбіліся на былым начальніку Роўды, ён здолеў захаваць сябе і тут, у Мінску, амаль што без змен, застацца такім, якім быў і на Палессі. Толькі калі ўжо Шахрай абняў Мацвея і Мацвей даверыўся гэтым абдымкам, сам прыпаў да яго, адчуў: не, не той ужо Алег Віктаравіч. Не той, хаця і не існавала ніякага кола, стала менш і маршчынак на яго твары, і менш ён горбіўся, але здаецца, і касцей не было ў яго ўжо зусім. Іх і раней, калі памятаецца Мацвею, было няшмат, але ж яны адчуваліся. I не толькі адчуваліся, часам Шахрай здаваўся Мацвею нават маслакавата-грувасткім, ён запаўняў усё вакол сябе гэтай сваёй грувасткасцю, непадступнасцю, з такім Шахраем на шырокай дарозе не надта проста было размінуцца. I Мацвей, калі купаўся з ім у рэчцы ці ў лазні, толькі здзіўляўся: адкуль што бярэцца ў Шахраю, такім розным быў ён нават перад тымі, хто добра яго ведаў, адкуль толькі бярэцца самавітасць, калі сам ён — як кнот, варта на яго дзьмухнуць — ён і пераломіцца. I твар яго падманліва малады і гладкі, на самай справе ён ацёчны, ацёчнасць расправіла маршчыны, загладзіла іх, нібы прысыпала попелам, закрыла плеўкай.

I Мацвей адначасова быў рады і шкадаваў, што наскочыў да Шахрая, і не на працу да яго наскочыў, дзе нават сцены, падлога вымушалі б яго гаварыць коратка і толькі аб тым, што датычыцца справы, а сунуўся ў кватэру, дзе можна гаварыць, не зашпільваючыся, нібыта такія ўжо ў іх адносіны. I сам сябе няёмка адчувае, і Шахраю будзе мулка, будзе вымушаць Шахрая вымаўляць нейкія пустыя і непатрэбныя зараз словы. А што Шахраю нейкі там старшыня калгаса, хаця ён і хадзіў з тым старшынёю ў адным хамуце, цягнуў адзін воз. Толькі калі тое было. Цяпер жа хамут у яго другі і карэннікі другія, а такіх, як Мацвей, сотні.

Мацвей свядома прыніжаў сябе. За вольнасцю і нейкай нават нахабнасцю ў думках былі і збянтэжанасць, і разгубленасць, і горыч. Ён ведаў, чаго варты сам, ведаў сваю сілу і віну, ведаў, чаго варты і Шахрай, магчымасці яго і межы гэтых магчымасцей: як бы высока ні занесла таго, проста так ён бы не адмахнуўся ад яго, ад Мацвея. Калі б на тое пайшло, Мацвей не пасаромеўся б грымнуць і кулаком па стале, прыперці Шахрая і сказаць яму: што, запамятаў, як і над табой былі Шахраі. Але ён прыйшоў да Шахрая дамоў і пазбавіўся менавіта гэтай зброі, пазбавіўся свядома. За плячыма яго самазнішчэння стаяў ганарлівец — апошні абаронца жабрака, які працягвае руку па кусок хлеба з паставай дабрадзея. I Мацвей з'явіўся да Шахрая як пераможца. Жабрак-пераможца, які праг убачыць, ці дрыжэцьме рука таго, хто дасць яму хлеб. Яму патрэбен быў зараз другі чалавек, чалавек, аднолькава павінны ў тым, што здарылася ў Княжборы, але воляй лёсу вызвалены ад пакарання. Яму карцела даведацца, што крыецца за гэтым лёсам: проста — спрытнасць рук і ніякага махлярства ці нешта больш значнае, недасягальнае разуменню старшыні калгаса. Ён праг верыць у гэтае недасягальнае, што хоць нейкім чынам ды ўсё ж апраўдвала яго, на самай жа справе, што ён, Мацвей, зрабіў няправеднага, колькі на гэтай вялікай зямлі жыве людзей, а чыстых праведнікаў сярод іх Мацвею яшчэ не даводзілася бачыць. Не бачыў ён і такіх, якія ўжо страцілі ўсё чалавечае ў сабе. Зразумела, не роўнымі былі людзі, жыццё ўздымала, брала на шчыт адных, таўкло, змешвала з граззю другіх, і ўсе яны ў меру таргаваліся з ім за месца пад сонцам, за годнасць сваю, былі ў меру сумленнымі, а ў меру і не. I гэтая мера заўсёды ўлічвалася, планавалася і наверсе, і ўнізе, заўсёды аптымальна вызначаўся яе абсяг, аптымальнай была будучыня, якая паўставала за гэтай мерай, будучыня адзінкі і мноства. Ніхто нікога не адзначаў так, як адзначылі яго, Мацвея, і людзі, і зямля, і нават час. Адзначылі менавіта за тое, што быў працавіты, старанны без меры і, па магчымасці, сумленны. Не падмануў, не ўкраў, не забіў... I ўсё ж...

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)