Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі
Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі

Электронная книга - «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі». Краткое содержание книги:

“Запіскі афіцэра чырвонай арміі” – пераклад з польскай твора Сяргея Пясецкага. Твор напісаны ў Англіі ў 1948 годзе. У ім аўтар спрабуе пераўвасобіцца ў савецкага афіцэра. Аповяд ідзе ад першай асобы. У ім пісьменнік прадстаўляе свет вачыма свайго героя, разважаючы ягонымі катэгорыямі. Твор таленавіты, густа перасыпаны чорным гумарам, па-сапраўднаму смешны (часам да слёз), часам гэты смех вельмі горкі і нават балючы. У рамане шмат сарказму, абнажэння голай рэчаіснасці, якую гадамі прыкрывалі пад пелерынай “адзіна слушнай” ідэалогіі. Аўтар прыклаў максімум намаганняў, каб мова рамана была як мага больш грубай і прымітыўнай, што яскрава перадае і характар героя, і сітуацыю, час, у якіх ён апынуўся. “Запіскі” – найбольш вядомы раман Сяргея Пясецкага, які найчасцей з усяе творчай спадчыны пісьменніка выдавалі незалежныя выдавецтвы ва ўсім свеце. (Афіцыйныя дагэтуль староняцца гэтай публікацыі, уважаючы яе за злобны пашквіль.) (Н.Г.)
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 46
Перейти на страницу:

– Скажы ты мне: калі пры вашым капіталістычным ладзе лепш жылося, дык навошта ў вас рабочыя пастаянна забастоўкі арганізоўвалі?

– Для таго, – адказаў ён, – каб ім яшчэ лепей было. А ў вас можна з голаду і перапрацавання здохнуць, але забаставаць немагчыма.

– Ясная рэч, што немагчыма, – кажу. – Бо калі маем рабоча-сялянскую ўладу, дык як супраць сябе саміх страйкаваць? Гэта ж было б тое самае, каб чалавек сам сябе ў пысу біў альбо ўласныя рэчы нішчыў. І ў нас рабочыя і мужыкі гэта добра разумеюць. А калі ў нас і не зусім яшчэ добра, дык толькі з-за таго, што капіталісты з-за граніцы праводзяць у нас вялікі сабатаж і ўвесь час перашкаджаюць працаваць.

– Так, – сказаў Колька. – Дзівосная ў вас краіна! Як пачытаць вашы газеты, дык няма ў вас ні забастовак, ні рабункаў, ні крадзяжу, ні чыгуначных альбо авіяцыйных катастроф. Рабочыя і мужыкі нават у святы добраахвотна працуюць; вырабляюць па дзве і болей нормы. Усё ідзе цудоўна. А не маеце ні што есці, ні што апрануць, ні дзе жыць. Калі сюды прыйшлі, дык кінуліся да крамаў, як мухі на мёд. Раскупілі ўсё, што там было.

Пачаў я яму ўсе гэтыя справы тлумачыць, але заўважыў, што з гэтага нічога не атрымліваецца. Ужо запозна. Ён наскрозь набрынялы буржуйскай прапагандай і нічога зразумець не можа. Так я яшчэ раз пераканаўся, што тыя людзі, якія жывуць зараз у капіталістычных краінах, назаўсёды страчаныя для праўдзівай савецкай культуры. Нават дзеці прасякнуты тымі буржуйскімі атрутамі і фальшам.

А аднаго разу я размаўляў з Колькам аб вялікіх перамогах Чырвонай Арміі, якая ніколі і нідзе не была пераможана. Ён жа мне сказаў:

– Усё не зусім так, як ты мне апавядаеш. Я сам быў на фронце ў 1920 годзе і бачыў ваша геройства. Уцякалі з-пад Варшавы так шпарка, што і дагнаць вас было немагчыма.

Я рассмяўся ад шчырага сэрца і сказаў:

– Такім чынам я мушу з тваіх словаў зрабіць выснову, што ў 1920 годзе палякі нас пад Варшавай перамаглі?

– Не трэба з маіх словаў рабіць выснову. Гэта гістарычны факт, вядомы ўсяму свету.

– Але якому свету?… Буржуазнаму!… А я вось магу табе паведаміць усю праўду аб тым, хто нас перамог у 1920 годзе і перашкодзіў вызваліць Польшчу і Еўропу ад капіталістычнай тыраніі.

– Мне вельмі цікава пра гэта даведацца, – сказаў ён.

– Вось паслухай: перамаглі тады Чырвоную Армію не вашы салдаты, генералы альбо карабіны ці гарматы, а толькі адзін чалавек!

– Пэўна аб Пілсудскім думаеш?

– Ды хто ён такі, ваш Пілсудскі!

– Тады хто?

– Троцкі.

– Троцкі?

Ён паглядзеў на мяне і, магчыма, падумаў, што я звар’яцеў, бо нават не смяяўся, толькі разглядаў мяне моўчкі.

– Так, Троцкі! – паўтарыў я. – А яму дапамог Тухачэўскі. Магу табе зараз гэта даказаць.

– Ну, – сказаў Колька, – хіба толькі калі ты мне відавочны доказ дасі. Бо я нават падумаў, што ты збзікаваў і зараз кідацца пачнеш.

– Зараз жа атрымаеш такі доказ.

Узяў я з паліцы Гісторыю Усесаюзнай Камуністычнай Партыі (бальшавікоў), зацверджаную ЦК УКП(б) у 1938 годзе, выдадзеную ОГІЗ; знайшоў у ёй раздзел VIII, параграф 4 і чытаю яму:

“Толькі падазроныя дзеянні Троцкага і ягоных хаўруснікаў у галоўным штабе Чырвонай Арміі спынілі поспехі Чырвонай Арміі…”

“Такім чынам здрадніцкі загад Троцкага навязаў войскам нашага паўднёвага фронту незразумелае і нічым не апраўданае адступленне – да радасці польскіх паноў”.

“Гэта была непасрэдная дапамога, аднак не для нашага заходняга фронту, але для польскіх паноў і Антанты”.[3]

Колька ўсё гэта выслухаў, доўга на мяне глядзеў, а потым спытаўся:

– У якім годзе гэтая кніжка была зацверджаная Цэнтральным Камітэтам УКП?

– У 1938.

– Вось жа, – сказаў ён. – Ты яшчэ малады. Можа доўга яшчэ жыць будзеш. А таму я маю надзею, што праз 20 год у той самай кніжцы альбо ў іншым выданні будзе напісана, калі раптам Чырвоная Армія дзе-небудзь ад каго-небудзь атрымае ў знакі, дык толькі з-за таго, што Сталін быў капіталістычным агентам і перашкодзіў перамозе.

Тады я ў яго спытаў:

– Ты ў Бога вашага, якога з барадой малююць, верыш?

– Так, – адказаў Колька. – Вольны верыць у нашага Бога з барадой, як у вашага з вусамі.

– Дык вось тым, – кажу я, – чым для вас ёсць ваш Бог, тым для нас ёсць Сталін! І лепей ты мне аб такіх рэчах не балакай, бо вымушаны будзем развітацца назаўсёды. Але спадзяюся, што і табе яшчэ вочы адкрыюцца і ты ўсё зразумееш.

А ён мне на гэта адказаў:

– Што тычыцца цябе, дык я такой надзеі не маю.

На тым размову і скончылі. Але застаецца дзіўная рэч, як жа можа асляпіць чалавека капіталістычная прапаганда!… Сёння, напрыклад, прачытаў я ў навагоднім нумары тыднёвіка “ОГОНЁК” вялікі і добра напісаны артыкул аб сітуацыі ў Еўропе. Назва артыкула: Ночь Европы. Аўтарам таго артыкула з’яўляецца найвыбітнейшы пісьменнік свету Ілля Эрэнбург. Гожа ў ім ён апісаў галечу, што пануе ў капіталістычных краінах. Што праўда, я пра гэта добра ведаю і з прэсы, і з радыё, і з кніжак. Але тут, можна сказаць, самыя свежыя навіны. У адным месцы ён піша так:

“… Нават рымскі папа больш не есць улюбёных макаронаў. Панчохі носіць са шкла, а капялюш – з чалавечых валасоў. Каву п’е з конскіх вантробаў”.

Урэшце ён сцвердзіў, што: “… будзем бараніць зубамі і пазногцямі нашую шчаслівую выспу ў тым акіяне галечы і гвалту!” Так. Мы мусім, у выпадку патрэбы, усімі сродкамі змагацца за нашу вольнасць і дабрабыт. Артыкул той я захаваў і, канешне, пакажу яго Кольку. Хоць ён і контрык, але вельмі сімпатычны мужык. Толькі гэта ягонае пачварнае асляпленне! Але, магчыма, мы з часам вылекуем яго ад гэтага. Бо Савецкі Саюз мае ў сабе тое, што патрапіць нават самым горшым праціўнікам вочы на праўду раскрыць. Толькі дзіўная тая рэч, што гэтыя палякі не могуць зразумець такой простай праўды, што толькі Сталін і Гітлер, два вялікія сябры, могуць вызваліць чалавецтва ад англічанаў і амерыканцаў… ад іх захопу, тэрору і нечалавечае эксплуатацыі!

Мой раман з Іркай рухаецца наперад згодна з планам. Нягледзячы на тое, што стаяць моцныя маразы, наша каханне гарачае. З’яўляемся закаханымі адзін у аднаго назаўсёды. Разам ходзім у кіно, вячэраем, п’ем гарэлку і такім вось чынам вельмі рамантычна, прыемна і элегантна бавім час. Мяркую, што некалі ў нас што-небудзь да чаго-небудзь і дойдзе. Я нават гатовы ажаніцца з ёю. Толькі баюся, ці захоча яна ўзяць са мною грамадзянскі шлюб. Таму я вымушаны быць вельмі асцярожным. Няхай яна да мяне прызвычаіцца, а пазней выкладу ёй урачыстым чынам прапанову аб заключэнні шлюбу.

Мяркую, што і яна кахае мяне бязмежна, але як паненка, выхаваная ў буржуйскіх забабонах, саромеецца мне шчыра ў гэтым прызнацца. Аднак грошай яна ў мяне ўжо шмат узяла. Спачатку крыху саромелася, а потым адчула давер і апошнім разам нават 50 рублёў пазычыла. Але пазыкаў яна мне неяк не вяртае. Можа, зараз грошай не мае альбо забываецца, можа, на такія дробязі для яе. А я з гэтай прычыны толькі цешуся, бо з кожным разам усё больш і больш упэўнены, што цяпер мой ідэал ад мяне не ўмыкне. Нават паліто ёй за 120 рублёў набыў. Няхай жыве каханне!

27 сакавіка 1941 года.

Вільнюс.

Зноў прыйшла вясна. Зноў свабодна і без прымусу спяваюць птахі ў гонар камуністычнай партыі і таварыша Сталіна. Але мяне гэта ўжо не цешыць. Сэрца маё засталося зламаным назаўсёды! Столькі ахвяраў, столькі самаадданасці, столькі непатрэбна змарнавана часу. А найважнейшае… гэта страта вялікіх грошай. Бо грунтоўна збітай пысы я да стратаў не залічваю.

Вельмі доўгі час я зусім не пісаў, бо быў заняты аплакваннем майго вялікага кахання. Цяпер я троху супакоіўся і магу распавесці ўсё па парадку. Найперш афіцыйна і катэгарычна сцвярджаю, што мой раман з Іркай скончаны назаўсёды. Так. Скончаны і канец!… Аказалася, што яна зусім не асоба арыстакратычнага паходжання, але звычайная прастытутка і мела перад вайной “чорную кніжку”. Была такім чынам падкантрольнай камунальнай дзеўкай, што спраўляла грамадскім чынам любоўныя патрэбы.

вернуться

3

Цытаваньне тэкстаў зроблена з вышэйузгаданай кніжкі (стар. 230 і 231), выдадзенай "ОГІЗ" у 1945. - Аўтар.

1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)