Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 229 230 231 232 233 234 235 236 237 ... 263
Перейти на страницу:

Калі трэба выконваць, перавыконваць планы, дык не абавязкова такімі метадамі! Людзі як пачнуць мне расказваць, дык хочацца ўцякаць мне адгэтуль, каб не чуць і не бачыць падобнага. Культура – вялікая і святая рэч. Сіла – гэта далёка яшчэ не культура. А тварыць падобнае з людзьмі – гэта альбо ізаляваць іх духова ад спраў дзяржавы, альбо рабіць “дзяржымордаў”, падобных сабе. Вось чаму я з гэтым не хачу нічога супольнага мець. У нас прыгожы Дом культуры, але прыкладу для людзей ад гэтых “дзеячоў” ці нечага вартага дарма чакаць. Беларускага – тым больш. Адзін чалавек расказваў мне, што дачка (не родная) лупіць яго, п’яная прыйшоўшы з клубу дадому. Лаецца бязбожна. Што сярод гэтых клубных “дзеячоў” – адно разбэшчанне і гарэлка. Адно дзяўчо працавала там, дык уцякло. Чалавеку нельга стрываць такое. Хваліць падобнае і мірыцца з ім – гэта немагчыма. Гэта не на карысць ні дзяржаве, ні Беларусі, ні людскасці. Мусяе быць нейкая маральная патрабавальнасць да людзей наагул, а да работнікаў падобных прафесіяў – тым болей! Не на хітрасці і вёрткасці, а на саліднасці трэба будаваць будучыню і болей клапаціцца пра маральны воблік чалавека. Людзі, якія жывуць у мадэрных дамах, дрыжаць ад крыку вечна п’яных суседзяў, ад енку іх бітых жонак, ад лаянкаў, грубасці і нярэдка злачынства…

У Празе падобнага я не бачыла, дык знача, што можна выхаваць людзей на людзей! Розныя былі некалі элементы ў сяле, і вось выплылі на паверхнасць тыя горшыя якасці. Такая нецікавая рэчаіснасць, што нават вершы не пішуцца. Нельга лакіраваць узнёслымі спевамі гэтую безнадзейную рэальнасць…

Вы жывеце ў сталіцы, і я рада, што падобнага не бачыце і не адчуваеце, як пазбаўляюць людзей іх годнасці і дастойнасці. Мусіць, трэба мне прастудыяваць ідэолагаў марксізму. Баюся, што “истины” іх не вечныя і не тыя, якія могуць задаволіць усе духовыя запатрабаванні чалавека. Сіла ёсць сілаю, але трэба мець і свой чалавечы дастойны твар.

Палю печку. Богу дзякую, што ёсць чым. 8 лютага будзе ўжо тры гады ад смерці с.п. Мужа. Бракуе мне гутарак з ім. Таму сяння так шчыра гутару з Вамі. Няхай Бог Вам пашле ўсё найлепшае. “Прарвалася” святочная картка ад Забеля [Зыгмунта Абрамовіча].

Вітайце сваіх! Цалую і абнімаю Вас – Ваша Ларыса Геніюш.

Зосьцы Верас

Зэльва, 1 лютага 1982 г.

Даражэнькая Людвіка Антонаўна!

Выслала Вам учора ліст, але самага важнага не закранула. Мяне калаціла учора ад абурэння. Паэт не можа быць абыякавым да сваіх суайчыннікаў, да асяроддзя, у якім жыве, да чужога болю. Рознае ўніжэнне дастойнасці і годнасці чалавека лічу злачынствам! Годзе…

Ці чулі пра смерць Забэйды-Суміцкага? Як, дзе і калі – дык не ведаю. Пісаў мне пра гэта Ягоўдзік. Няхай лёгкай будзе яму чэшская зямля. Прачула выкананая наша-ягоная песня шмат зрабіла ў свой час для народу. Што пра гэта чутно ў Вільні?

Вершы с.п. Вашага сына вельмі добрыя. Эстэтыка, думка, штрыхі затоенага глыбокага пачуцця і дасканаласць формы. Вершы вартыя, і калі іх ёсць болей, дык некаму трэба сабраць іх. Няхай застанецца след па ім у друку. Вершы вельмі харошыя, гэта сапраўды паэзія. Дзякуй Вам за іх.

Зноў мне сяння моцна баліць галава. Пішу Вам і ледзь бачу літары. Мела і я пару слоў ад мілага Забэля – па-беларуску і па-польску. Алесік, малодшы ўнук, таксама мне напісаў. Па-польску, бо лісты правяраюць. Перапрашае, што не на роднай мове… “Pishe babci w strashny dla nas czas”. Ліст датаваны 10 студзеня 1982 г. Пасылкі мае многа ім дапамаглі, але што там будзе далей? Хацела б быць з імі побач у гэты трудны час. Адзінота ў час непакою за іх цяжэй смерці…

Дзіўлюся, што быў ліст ад Вас, бо ўжо нават газетаў мне не аддаюць… Пайду выясняць на пошту, у чым справа. Бядую, што нічога пакуль што нельга выслаць ад нас у Польшчу. Шкадую ўнукаў. Міхасік мае нейкія непрыемнасці ў школе. Маладое, можа, не стрымалася са словам! Вельмі баюся за іх.

Гэта вялікае шчасце – мець 90 год! Мець такі розум, чэснасць і сілу, каб яшчэ сказаць сваё важкае слова! Няхай Бог памагае абоім Вам, слаўныя равеснікі зары нашага адраджэння! Яшчэ трэба крыху прысадзіць Лойку за ягоную хлусню. Могуць зрабіць гэта толькі сведкі тых часоў.

Вітайце шчыра сваіх ад мяне. Няхай радасць з мілай дачкі і ўнука развее Ваш боль па с.п. сыну… Такая доля. Дзякуй Вам за шчырасць, за прыхільнасць да мяне ў такі цяжкі для мяне час… Цалую і абнімаю Вас.

1 ... 229 230 231 232 233 234 235 236 237 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)