Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 226 227 228 229 230 231 232 233 234 ... 263
Перейти на страницу:

Ваша Ларыса Геніюш.

Зосьцы Верас

Зэльва, 23 снежня 1981 г.

Даражэнькая Людвіка Антонаўна!

Дзякуй за ліста, за прывітальную святочную картку. Пытаецеся, ці ёсць весткі ад сына? Няма зусім! Нават не ведаю, ці дайшлі да іх мае пасылкі, ці дзе застраглі? Няма ніадкуль лістоў з-за мяжы! Справа ў тым, што на іхніх віншавальных картках бываюць падчас анёлкі. Яны для зэльвенскіх цэнзараў маіх лістоў страшней за атамную бомбу. Магчыма, аддадуць мне тыя лісты, добра іх прымяўшы ды выпатрашыўшы, гэта бывае, але толькі пасля Вадохрышча, апошняга хрысціянскага свята, звязанага са святам Каляд.

Гэтаму ўдзяляецца тут агромная ўвага. Куды большая, чымсці пустым перадсвяточным прылаўкам, на якіх – ні масла, ні каўбасы. Ёсць, праўда, сытае мяса па 3 руб. 30 кап. кг. Але дзе-хто нешта закалоў, ці нешта прыслалі пасылкаю, ці з сяла прывезлі – так тут і кідаемся.

Вось не сплю начамі са страху аб сваіх, але такі ўжо “рытуал” – лісты ў нашай культурнай краіне аддаюцца нам толькі тады, калі ўсе анёлы і нованароджаны маленькі Хрыстос стануць меней актуальнымі для жадаючых дабра і любові, спакою і міру людзей.

Хаты нашай зімою зносіць не будуць. Яна і суседнія стаяць насупраць пышнага гарсавета, перад якім павінен быць “парк культуры и отдыха”, здаецца. Бог ведае, што знача культура. У кожным выпадку, паркі яшчэ яе не робяць. Сяння – наадварот. Хата наша цікавая. У вайну згарэла ўся амаль Зэльва. Пажар спыніўся на нашай хаце, якая засланіла сабою другія. Хлеў згарэў. Стары мужаў тата Пётр Станіслававіч (былі, відно, з уніятаў, як і мой дзед Павал Францавіч) застаўся ў Зэльве, не ўцёк, і ўсё паліваў чарапіцу вадою. Так і захаваў хату. Памёр, бедны, адзінокі. Яго тут арганізавана дашчэнту абабралі, але пустыя сцены, дзе некалі нарадзіўся наш сын, а пасля гадаваўся ўнук, нам вярнулі. Спачатку спалі мы на сяннічку на зямлі і былі шчаслівыя, што мы ў сваёй хаце. Пасля купілі керагаз. Я пасадзіла дрэвы і кветкі, з якімі размаўляла. Будзем бачыць, што далей прыдумаюць з гэтай хатаю зэльвенскія “вяльможы”. Я на паганым уліку, бо акрамя суседскіх дзяцей і людзей нашых простых па пошце прыходзяць яшчэ анёлкі… Вось так.

Настрой мой дрэнны. Здароўе такое, што магло б пацешыць маіх самых заклятых ворагаў у Зэльве. Галоўна – нейкага Карпеева ў райспалкоме, якога вялікім адзіным козырам ёсць, што ён сын пастуха, а людзі зусім не застанаўляюцца на тым, што Ленін не быў сынам пастуха. Маркс – таксама. І аднаго толькі факту пастуховага паходжання мала для таго, каб разумець людзей, дапамагаць ім, рабіць іх сябрамі савецкай улады. Народ – гэта не статак кароў, дзе пастух усемагутны над імі. Народ – гэта і ў нас, да пэўнай меры хоць, дэмакратыя.

Даруйце ласкава, што думаю і разважаю, пішучы да Вас. Бо з кім жа мне пагаварыць? Шмат пакрыўджаных прыходзіць да мяне па раду, і адзінае аб’ектыўнае жорала, дзе яшчэ ёсць справядлівасць, гэта наша ЦК. Было такім яно пры Машэраве, думаю, што і сяння такое ж.

Цешуся, што Вам крыху лепей. Думаю, што гэта звязана і з пагодаю. Калі мароз – і мне шмат лягчэй. Былі ў мяне нядаўна госці з Менску, два сябры. Рослыя, як дубочкі, разумныя, талковыя, добрыя. Жаль – прывезлі мне трохі прысмакаў і паспяшаліся дамоў. На Вас гляджу з любасцю па тэлебачанні. Цешуся, што Вы маеце такую добрую памяць, што мова такая цудоўная, што кажаце “Менск”... Заўтра ў 19 г. 20 мін. будзе зноў перадача з Вашым удзелам – 20 мінут.

Мне ніхто не прысылае газетаў з матэр’яламі пра М. Багдановіча. Чытаю “ЛіМ”, “Литературную газету”, дзе таксама хораша пісалі пра яго. Учора глядзела перадачу са святкавання ягонага ж 90-годдззя ў Маскве. Прайшоў там гэты вечар на ўзроўні. Мне спадабалася.

Пасылкі ў Польшчу, на жаль, забаранілі, як быццам яны цяпер там меней хочуць есці, як дзве нядзелі назад… З нецярпеннем чакаю на які мудрэйшы загад нашай суседскай спагадлівасці да іх і добразычлівасці. Што там робіцца, дык і зразумець трудна. Я шкадую палякаў, бо і яны не меней за беларусаў пацярпелі ў вайну. Жаль – не ўсе з іх разумеюць, што і мы – народ стары і вартасны, і ніякая “ў будучыні”, як яны кажуць, “калонія” для іх. Пра гэта няхай яны забудуцца!

Усе мае цяжкія думкі, ці праўдзівей, толькі частка з іх, ляглі ў ліст да Вас. Даруйце ласкава, а самі трымайцеся яшчэ многа гадоў. Вы маладая яшчэ, бо разумная, харошая і адважная. Цалую Вас і абнімаю. Вітайце ад мяне хатніх.

Ваша Ларыса Геніюш.

Ведаю, што студзень для Вас – цяжкі месяц. Няхай Бог пацешыць Вас і Вашых родных і дарагіх, што з Вамі.

1 ... 226 227 228 229 230 231 232 233 234 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)