Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 227 228 229 230 231 232 233 234 235 ... 263
Перейти на страницу:
Зосьцы Верас

Зэльва, 17 студзеня 1982 г.

Даражэнькая Людвіка Антонаўна!

Вельмі радая вестачцы ад Вас. Раздзяляю з Вамі ўсе Вашыя душэўныя цяжкасці і тую горкую дату смерці с.п. Вашага сына, якая набліжаецца. Трымайцеся, дарагая. Найгорай са Слаўкаю, але калі б дасталі рондаміцын, дык і абышлося б. Гэта вельмі добры антыбіётык. Трэба яму ставіць банкі, і няхай вылежыцца, каб не зарана ўстаў.

Наконт лекараў, дык нічога мне казаць не мусіце. Тут робіцца ўсё з абавязку. Няма той цягі, бескарыснай любові да людзей і ахвоты дапамагчы. У нас не лепей, калі не горай. Даруйце мне, але, паводле мяне, дык толькі сапраўдны хрысціянін можа быць добрым лекарам-самарытанінам. Я ведаю, як гэта можна любіць хворых, дапамагаць ім. Калі трэба, дык зусім бескарысна. Такога я тут яшчэ не сустрэла... Добра, што хоць вярнуўся другі кот. Як можна любіць жывое стварэнне, адчуваю і сяння, гледзячы на прыблуду Жука, які дзень і ноч ад мяне не адыходзіць. А ночы бываюць трывожныя. Ён, як званочак, як адзіны верны мой сябра, які не пакіне ў бядзе.

Што да А. Лойкі, то гэты “ЛіМ” у мяне ёсць, але ягонага “опусу” я не чытала, на жаль. Зраблю гэта неадкладна. Ведаю гэтага “генія” даўно і добра. Некалі вайною па чэшскай мабілізацыі быў мой с.п. Муж у Слоніме. З ім працаваў фельчар, бацька А. Лойкі. Мы ўсё рабілі, каб выратаваць с.п. Мужа ад гэтай “мабілізацыі”. На жаль, удалося выратаваць толькі мяне (бо і мяне падалі ў спісках!) як не лекара. Хто мог, адкупіўся. Мы, як заўсёды, былі бедныя. Трох іх забралі: Дылеўскага, якога немцы пасадзілі, Басовіча, які там загінуў, і с.п. Мужа. Пасля 11 месяцаў перабывання ў Беларусі яму далі хатні арышт і выслалі без права практыкі ў т.зв. Ostland.

І вось у 70-х гадах быў суд над тым слонімскім Эранам, гаўляйтэрам. На суд як сведку выклікалі фельчара Лойку. Там выяснілася, што і с.п. Муж мой быў прыгавораны Эранам да пакарання смерцю, але таму, што ў нас у Празе былі вельмі важныя знаёмствы ў медсавеце і сярод немцаў (не ўсе немцы былі нацысты!), дык мусілі вярнуць яго ў Прагу. Гэта вельмі цікавая справа. У Слоніме с.п. Муж як мог ратаваў сваіх людзей і сёлы – настолькі, што і яго прыгаварылі на смерць…

Заўсёды думаю толькі, за што нам далі тады па 25 год кары? Мы не прывыклі хваліцца зробленым для народу. Карыстаць з гэтага – тым больш. Адзін раз толькі я ўспомніла найдаражэйшых сваіх братоў, калі парэзалі Юрку ў Польшчы, і я палякам прыгадала іх, каб тыя апамяталіся, што чаўпуць супраць беларусаў на іх зямлі! Прыехаўшы з Гамбурга, Лойка паведаміў нас аб судзе над Эранам і аб кары смерці, якую ён вынес с.п. Мужу. Алег Лойка бываў у нас даволі часта, але калі, будучы ў Менску, с.п. Муж папрасіў у яго пазычыць 3 руб., дык сказаў, што грошы толькі ў ягонай жонкі… А с.п. Яначка быў тады галодны. Мы пазбягалі яго ад таго часу і не клікалі ў хату. Многа прыкрасці нам прынесла і ягоная сваячка, якая ў нашу хату “пралезла”, пакуль нас не папярэдзілі… Усё тут гладка, лісліва, і на праўдзе фактаў такім не залежыць.

Мне надакучаюць з тым, каб уступіла ў Саюз беларускіх савецкіх пісьменнікаў. Людзям не падабаецца мая “персанальная”, як кажуць, пенсія – 33 руб. 75 кап. А я не хачу больш зумысна! Можа, таму, што амаль кожны хоча болей уварваць за ўсякую хлусню, напісаную для святой Беларусі, а мы прывыклі працаваць для дабра яе бескарысна і цярпець для яе ўсё жыццё. Я дацярплю ўжо нейк. Я не галадаю, і дом мой гасцінны, і стол не парожні, Богу дзякаваць…

Пішаце, што Лойка паступіў подла, але за подласць найболей плацяць, а я нават слова няпраўды не ўмею сказаць… Я хачу быць такой, як я ёсць! Як ні паганяць, ні нішчаць мяне, але бруд адпадае. Сам па сабе ён на мне не трымаецца… Хачу, каб Вы мяне зразумелі.

Дзякуй Вам за цудоўныя, дарагія сувеніры М. Багдановіча. Прышлеце яшчэ што, калі маеце больш. Мне ніхто нічога не прыслаў. Маладыя сябры прывезлі толькі “Вянок” і “Дзень паэзіі”, дзе ёсць мой адзін верш. Нешта слалі мне, але канверт прыйшоў зусім парваны і выпатрашаны, перавязаны матузком, з лістом толькі. Той канверт я адаслала сябрам як узор культурнага абслугоўвання нашага грамадства. Пабудавала ім дзяржава пошту, як палац, цёплую, вялікую, дык маглі б хоць працаваць там добрасумленна. Буду вельмі чакаць хоць кароценькай вестачкі ад Вас аб здароўі Вашым і, галоўнае, Слаўкі. Бедны юнак, але да пэўнай меры і добра, што ён каля Вас. Не ўздумайце хоць выбірацца на могілкі 26 студзеня… Пацяплее – тады завязеце кветачку яму. А так успомніце ўдома.

Учора нарэшце было пару слоў ад Міхася, які цяпер у Беластоку. Пасылку атрымаў. Ліст – з абдзертымі маркамі, клеяны-пераклеяны, змяты. Быццам мы не Еўропа і не канец ХХ веку ў нас, а нейкае Сярэднявечча.

1 ... 227 228 229 230 231 232 233 234 235 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)