Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 206 207 208 209 210 211 212 213 214 ... 217
Перейти на страницу:

Пані Стражынская сядзіць у цэнтры, побач з кіраўніком школы. Я каторы раз дзіўлюся, што настаўніца зусім не такая, якой я запомніў, якой яна да мяне з'явілася ў сне. З ночы ў мяне застаўся нядосып: мы доўга хадзілі па Гарадку. Сашка, бадзяга, усё гаварыў ёй пра сваё, я намагаўся перахапіць ініцыятыву, але так і не здолеў. Увесь час я не адводзіў вінаватых вачэй ад мамінай посцілкі, пад якой у настаўніцы былі крывавыя раны.

Яе забіў Дыгендышаў пляменнік — вучань нашага класа. Яго імя я не памятаю. Ведаю толькі, што ён быў сіратой і жыў у дзядзькі, Дыгендыша. Правае вока хлопчык меў змешчанае на сантыметра паўтара к цэнтру лба. Дзеці прыдумалі для яго здзеклівую мянушку Цыклоп, а пані Стражынская толькі і мела клопату яго бараніць. Але ж не магла настаўніца хадзіць за няшчасным крок за крокам. Таму Цыклоп не прыйшоў і фатаграфавацца.

«Вы шчэ пра мяне пачуеце!» — крычаў ён у тую хвіліну да нас цераз плот. Мы тады абыякава слухалі пагрозы, бо да яго выхадак прызвычаіліся. Напрыклад, пасадзім з мужам Стражынскай у агародчыку пад акном кветкі, а Цыклоп іх павырывае. Аднойчы знішчыў цэлую выстаўку нашых малюнкаў, арганізаваную панам Стражынскім...

Муж настаўніцы, пан Станіслаў, быў высокім брунетам. Гэта ад яго я навучыўся вастрыць аловак доўгімі, смелымі зрэзамі, маю ўяўленне аб гарызантальнай і вертыкальнай перспектыве, ведаю ноты ды асновы нямецкай граматыкі...

Мама аднойчы вярнулася з мястэчка, усхвалявана гаворыць бацьку:

— Ой, слухай, Нічыпар, то ж Стражынская развялася з мужам! Увесь Гарадок толькі пра гэта і гаворыць!.. Такі файны пан, а яна — захацела і кінула яго!.. Ты чуў калі-небудзь пра такое?!

Я ўпершыню бачыў маму такой. У яе бойкім голасе было захапленне ўчынкам настаўніцы ды выглядала на тое, бытта ва ўчынку Стражынскай — частка і мамінага геройства.

Так і я не дазнаўся потым, ці Стражынская разводзілася з мужам сапраўды.

У канцы 1942-га з беластокскага гета ўцяклі Цукерманы. Дабраўшыся нейкім чынам за ноч да нашай вёскі, на світанні дачку і жонку хірург павёў грэцца да Дзямідка, якога некалі выбавіў ад смерці. Дзямідавы бабы ўзнялі гвалт ды выперлі гасцей з хаты, а гаспадара пагналі на паўстанак у нямецкі бункер. Хутка два салдаты з аховы пуці, дапіўшы сваю каву, ускінулі карабіны на плячо ды адправіліся па свежых слядах Цукерманаў. Стомленую сям'ю немцы дагналі за тры кіламетры ад Страшава, пад лесам Дубава...

Я ўжо не памятаю, за што тады бралі ў Гарадку заложнікаў, у лік якіх трапіла і Стражынская. Потым арыштаваных павялі на конскія могілкі і далучылі да іх сям'ю хірурга. Дыгендышаў пляменнічак, які ў ролі паліцая для фашыстаў быў знаходкай, папрасіў дазволу ў фельдфебеля расстраляць настаўніцу. Стары Цукерман над ямай трымаў аслабелую жонку, а яго Соня абнялася з настаўніцай...

Тое ўсё адбылося вельмі даўно, але сёння Стражынскую ўбачыў я так выразна, што нават разгледзеў кожную нітку на посцілцы, а ў вушах яшчэ гучыць яе голас. Сон разварушыў ва мне злы боль, аднавіў страсці, гукі і пахі дзяцінства ды так мяне ўскалыхнуў, што ляніўства ды неспакой некуды ўмомант выветрыліся, увесь я напоўніўся прагай да працы ды з жахам падумаў: «О-ей, як я мог цэлы месяц біць бібікі?!»

1973

ФАТАЛЬНАЯ ПАМЫЛКА

1

Перад вайной лёс закінуў нас у Навагрудскае педвучылішча, мяне — на другі курс, а Валодзьку — на першы. Меў я дзевятнаццаць і ўжо паглядаў на дзяўчат, аднак кавалер з мяне быў неважнецкі. Я не толькі не ведаў, пра што з дзяўчатамі гаварыць,— я пры іх то бялеў, то чырванеў. Затое на два гады маладзейшы за мяне Валодзька з дзяўчатамі жыў за панібрата, вечна хадзіў абкружаны галасістай гурбой гарэзлівых і белазубых істот. Я Валодзьку паціху зайдросціў, нават крыху ім бы ганарыўся.

З трох соцень курсантак педвучылішча маю ўвагу тады прыцягнула першакурсніца Надзя — тоненькая, бяскроўная блан-дзінка з нясмелымі вачыма. На жаль, цікавілася Валодзькам і яна — я не раз у гэтым пераконваўся. Бывала, прасігналяць першы перапы-нак, і Надзя ўжо Валодзьку шукала. Убачыўшы мяне ў калідоры, з павагай, бытта. я быў, прынамсі, дырэктарам педвучылішча, пыталася:

— Алёшка, твой брат сёння на занятках?

Я моўчкі паказваў дзяўчыне ўверх, і вось ужо худзенькая, высокая фігурка імчала па лесвіцы ўверх, а ўсе тайнікі маёй душы напаўняліся чымсьці значным, і я цэлы дзень атрымліваў зарад, хоць і загараўся да Валодзькі злосцю. Як жа не злаваць?

Я сабе ўяўляў, як знясіленая Надзя выскоквала аж на чацвёрты паверх, знаходзіла яго сярод дзяўчат ды нешта пыталася, аднак Валодзька, ахламон, скрозь смех і жарты нават яе не чуў. Надзя паспявала толькі аддыхацца, як, беднай, трэба было ляцець ужо ўніз, бо канчаўся перапынак.

1 ... 206 207 208 209 210 211 212 213 214 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)