Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 208 209 210 211 212 213 214 215 216 217
Перейти на страницу:

Тут — глядзь! — перада мной сядзіць гарбаценькая завочніца. Студэнтка зразумела, пра што я падумала, уся ўціснулася ў лаўку ды пачырванела да вушэй. Зрабілася няёмка, хоць ты праваліся скрозь зямлю.

На шчасце, прагучаў званок.

Прыйшла я ў прафесарскую ды не магу знайсці сабе месца. Давялося вярнуцца на курс і пашукаць старасту. Ім аказаўся мажны мужчына з нейкімі непрыемнымі рысамі твару, але я да яго яшчэ не паспела добра прыгледзецца.

Стараста, ой, вы ведаеце, я так перажываю за свой ляпсус! — скарджуся.— Як мне няёмка, каб вы толькі ведалі!.. Такое бухнуць на лекцыі!..

Не перажывайце, Іна Анатольеўна,— супакойвае мужчына.— Я даўно ўжо да гэтага прызвычаіўся!

Пры чым тут ён, што ён вярзе?! Тым часам мужчына апавядае далей:

Я з Княжаводцаў. Мабыць, чулі такую вёску, расстраляную немцамі? Перад вайной разбіў губу, і мне наклалі швы. Калі ў сорак першым наступалі немцы, усіх вяскоўцаў з нашага сяла павялі за нешта на расстрэл. Мяне несла маці — я меў тады паўтара года. Мама на хвіліну вырвалася ад немцаў і адкінула мяне ў кусты, каб хоць уратаваць наследніка. Падабралі мяне потым зусім чужыя людзі, прыгрэлі, але швы тады разышліся, і вось...

Я насцярожана прыглядаюся да старасты. Боожа, у завочніка — дзве верхнія губы!

1982

МІМОЗА

Пра яе ў энцыклапедыі сказана: «М.— шматгадовая трава, куст, дрэва. З усіх відаў вылучаецца м. сарамлівая — калі ненарокам да яе дакрануцца ці ўдарыць, лісточкі адразу складваюцца».

Гэтая крохкая, гнуткая расліна вядома ўсім. Яе жоўтыя пахучыя бубехі для нас — першыя вестуны вясны, а ў песнях ды легендах яна — сімвал жаночай слабасці, чароўнай пяшчоты і красы.

Але натура ў мімозы — бы ў прыроджанага штангіста.

Вось узышла яна сярод дзікіх руж, малінніку ды паднялася ў рост чалавека. Стары грузін да галінак прымацаваў маленькія грузікі, якія расліну прыгнулі да зямлі.

Праз дзве гадзіны галінкі цяжар паднялі.

Мудры грузін нейкі час даў раслінцы адпачыць, затым пачапіў грузы значна большыя.

Раслінка ўзяла і іх, а сама ўжо паднялася над кустамі, прыкметна падужэла.

Садавод зрабіў захад у трэці раз, у чацвёрты, пяты, і было тое ж самае.

Сярод выносных эўкаліптаў, стромкіх кіпарысаў, разлапістых ліванскіх кедраў, веерападобных пальм і купчастых магнолій мімоза стала раптам выдзяляцца ды радаваць людское вока сваёй непаўторнай далікатнай прыгажосцю, якую дагэтуль ніхто ў ёй і не падазраваў.

З таго часу, як толькі праз халодныя хмары з гор прабіваліся першыя вясеннія промні, менавіта яна станавілася цэнтрам зялёнага шуму, бо напрадвесні што можа быць мілей нашаму сэрцу, чым абаяльныя кветкі мімозы?!

Аднойчы тралеры навалаклі бетонных слупоў. Нядбайна пакладзены двухтонны цыліндр сарваўся са штабеля і як брытвай зрэзаў ужо рослую мімозу. З роспаччу замахаў рукамі стары грузін ды на кранаўшчыка абрынуў паток гартанных, поўных экспансіўнага жалю і абурэння слоў. Нічога гэта не перамяніла.

Сёння нагадаў я сухумскі выпадак у сувязі з адной асобай.

...Прыйшла яна на працу хоць і з дыпломам, але ж работніка з яе яшчэ не было ніякага. Малая. Слабенькая. Непрактычная. Бездапаможная. Як і многія, гадаваныя без бацькі, дзяўчына ўсяго саромелася і дзічылася. От, такі сабе смяцюшок[71] сарамлівая мімозка. Яе лёгка было пакрыўдзіць. Замыкалася яна тады ад людзей, і па вачах супрацоўнікі адразу пазнавалі, што плакала, а размоклая ад слёз цёмная фарба на вейках і бровах модніцу выдавала: яны дакладна такія ж белыя, як і яе валасы.

Аднак людзі мімозцы паверылі. Калі не было каму іншаму, сталі даваць менавіта ёй даручэнні — адно складаней другога. Так і выявілася, што гэтая кволая целам белабрысенькая істота тоіць у сабе не абы-якую сілу духу. Здарыўся той самы цуд, што і з мімозай.

Мінуў год, а на другі — расквітнела яна ў асобу. Займела імя. Нават стварыла свой непаўторны мікраклімат. У яе прысутнасці людзі пачынаюць глядзець на ўсё ды паводзіць сябе цалкам інакш. Некалькі супрацоўніц ёй зайздросцяць, затое астатнія — паважаюць, а нават — ёй ганарацца. Старэйшыя ж мужчыны (нягледзячы на рангі) пры сутыкненні на службе з белабрысенькай дзяўчынкай бытта прачынаюцца, на вачах маладзеюць і стараюцца быць ахайнымі, справядлівымі, чэснымі ды разумнымі,— яна, напалову сірата, заўсёды выклікае ў такіх спагаду, бескарыслівае жаданне ёй дапамагчы, апекавацца.

вернуться

71

Так у маім Страшаве называюць невялічкую шэрую птушачку з пароды вераб'іных (аўтар).

1 ... 208 209 210 211 212 213 214 215 216 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)