Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 205 206 207 208 209 210 211 212 213 ... 217
Перейти на страницу:

Бараніць нас было перад кім; разам вучыліся дзеці багацеяў і чыноўнікаў, але пані Стражынская якраз была на баку пакрыўджаных і абяздоленых, слабых і знямоглых.

А вось пад лупай і я. Падстрыжаная галава з кірпатым носам ледзь выстае з-над плячэй школьніц. У класе я быў, бадай, самым малым, да таго ўсе астатнія вучні былі абутыя. Каб не відаць было босых ног і я не сапсаваў здымка, фатограф уціснуў мяне паміж Валяй Савіцкай і Соняй Цукерман.

Валін брат, Шурка, стаіць у другім радзе. Праз восем гадоў гэты самы Шурка з Цыклопам канваіраваў Соню Цукерман ды пані Стражынскую на конскія могілкі. Цыклоп для фашыстаў быў знаходкай, ад яго можна было спадзявацца ўсяго, але ж я не магу і да сённяшняга дня зразумець, як на ганебную службу да немцаў трапіў Шурка. Нармальны, здаецца, хлопец, сын прафсаюзнага дзеяча і «грамадоўца», паважанага ў Гарадку чалавека. Шурку не падвядзеш ні пад якія шаблоны.

Сонін бацька быў хірургам. Калі ў маёй вёсцы захварэў на заварот кішок Дзямідка і страшаўца без грошай не прынялі ў бальніцу, Цукерман зрабіў яму аперацыю бясплатна...

На фатаграфіі нас трыццаць двое — дваіх не захацелі. Сашку К. бацька забараніў фатаграфавацца, каб не плаціць за здымак трыццаць грошай.

У Гарадоцкай сямігодцы заіклівы Сашка быў для мяне апорай. Сашкаў брат удзельнічаў у забастоўках, паходах на штрэйкбрэхераў, і ўсе гэтыя падзеі мы перажывалі разам. Потым Сашку ўзялі ў Чырвоную Армію. У першы дзень вайны на граніцы немцы яго злавілі і да Дня Перамогі пратрымалі ў палоне. Вярнуўшыся дамоў, Сашка ажаніўся, пусціў на свет гурбу мурзатых дзяцей ды гэтаксама, як яго бацька перад вайной, ходзіць няголены, а падворак яго зарастае травой. Праўда, Сашка ўжо тым-сім розніцца. У яго велькай хаце вісіць заседжаная мухамі электрычная лямпачка. Сашкава поўная кабета карыстаецца пральнай машынай...

Бываючы ў ПНР, кожны раз я імкнуся ўбачыць сябра, але Сашка заўсёды ўхітраецца ўцячы ды схавацца. Я на сябра не крыўдую. У Сашкі не столькі зямлі, каб развярнуць гаспадарку на сорак кароў, купіць трактар, наняць работніка, што ў ПНР дазваляецца, але ж у яго няма і характару, каб кінуць бацькаў надзел ды куды-небудзь падацца. Зрэшты, з сямігадовай адукацыяй куды Сашка пайшоў бы?! I ён, бедны, цягне паныла лямку, зняверыўшыся ў сабе, як цягнулі яго продкі.

Стражынскую ў сне спаткалі мы разам. I вось мы водзім настаўніцу па Гарадку — адбудаваным, з новым гмахам Дома культуры імя Кастуся Каліноўскага, з фабрыкай трыкатажу... Водзім, шчаслівыя, бы імяніннікі, сябар перастаў нават заікацца і ўвесь час гаворыць. На гэты раз па-польску гаворыць чыста, мовай інтэлігента. Мы абодва ведаем, што ніколі не перайшлі б з класа ў клас, каб не Стражынская. Колькі ёй даводзілася змагацца за двух беларусаў на педсаветах, даводзіць, прасіць і ўгаворваць настаўнікаў!.. I малады, прыгожы Сашка ўзахлёб здае цяпер ёй справаздачу за гады выпрабаванняў. А чаму і не пахваліцца яму? Чыноў ён, праўда, не нажыў, ордэнаў не мае таксама, але, дзе б ні знаходзіўся, я ведаю пэўна, Сашка быў чалавекам і Стражынскую не падвёў. Мне вядома, што ў Стражынскай засталася сіратой дачка, трэба было б спытацца ў маці пра лёс малой, але мяне аж падмывае гаварыць пра сваё.

Мы абодва ведаем, што Стражынская расстраляна, ведае і яна сама, але пра гэта ніхто з нас не гаворыць. Пані Стражынская мамінай посцілкай прыкрыла на грудзях свежыя раны ад куль Цыклопа ды слухала Сашку так, як гэта ўмела рабіць толькі яна: з жывой, непадробнай і сардэчнай зацікаўленасцю, спагадліва і цярпліва. Бо яна, як маці, любіла ў нас свой боль, свой страх, начное ўставанне для нас. Яна любіла нас так, як скупы любіць сваю скарбонку. Любіла нас у сабе, сябе ў нас мы мелі шмат супольнага, што нас яднала, а яе скарбонка дала потым плёны, і яна цяпер хацела ведаць якія.

...Я ўсё разглядаю здымак. Для цяперашніх дзяцей фота гэтае ўжо такой даўнасці, бытта для нас былі малюнкі з часоў Напалеона. Трыццаць два чатырнаццацігадовых хлапчукоў і дзяўчынак — палякаў, яўрэяў, немцаў, беларусаў, рускіх і татар — пазіраюць са здымка ў аб'ектыў зусім не так, як глядзелі б цяперашнія дзеці. Вочы і твары ў маіх аднакласнікаў не па ўзросту сур'ёзныя, у іх няма бяздумнасці і тупога самаздавальнення. Усе яны бытта ведаюць, што для пераважнай большасці з іх гэты пажоўклы здымак — адзіная магчымасць пакінуць па сабе след. Сямёра загінула ў гета. Пяцёра склалі свае галовы на фронце (двое ў нямецкай арміі, адзін у польскай, двое ў савецкай). Двое выпадкова трапілі пад бомбы. Чацвёра памерлі ад звычайных хвароб, Шурка Савіцкі ўцёк у Шве-цыю, яго праклялі свае людзі...

1 ... 205 206 207 208 209 210 211 212 213 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)