Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 208 209 210 211 212 213 214 215 216 217
Перейти на страницу:

Да сённяшняга дня я захапляюся сілай духу таго чалавека ды адчуваю сябе чамусьці вінаватым перад ім. А ў час пасадкі ў гродзенскі самалёт заўсёды мучыць пытанне:

Хто быў тым мужным смяротнікам?

Звычайны беластоцкі майстар цаглянай справы?

Музыкант?

Лётчык?

Хатняя гаспадыня? Р

азведчык наш?..

Тое, што на такія пытанні я ўжо ніколі не атрымаю адказу, мяне не супакойвае.

1972

РАССТРЭЛ

У магазіне — амаль пуста.

Да апошняга пакета з малаком адначасова пацягнуліся дзве рукі. Адна — набрынялая, з вузламі на суставах, а другая — выпешчаная, з ямачкамі на згібах выпеставаных пальцаў, з бліскучымі пярсцёнкамі ды яскравым манікюрам. Позіркі дзвюх жанчын скрыжаваліся. Бабуля добразычліва заахвоціла:

Калі ласка, калі ласка, дзевушка, бярыце на здароўе вы, я не спяшаюся! Зараз пададуць яшчэ, хопіць нам усім.

Здаволеная маладзічка трымала за руку сына і ўсміхалася:

Бабушка, мабыць, мяне не пазнала?

Старая ўзняла галаву з зачасанымі на акуратны прабор шэрымі пасмамі ды напружыла памяць.

Ах, Га-алачка!.. Галіна Сярге-еўна! Ах, якая вы прыго-ожая, шыко-оўная!

Я, я-а!.. Мы пяць гадоў былі за граніцай.

I сыно-очак цяпер стаў зусім падобненькі на вас!.. По-оўненькі які!.. Бо-ожа, як ён хварэў, колькі яго я папанасі-іла начамі, калі спаць нікому не даваў!.. Хутка, мабыць, у школу пойдзе!

Восенню. Школа побач. Мы ўжо тут год жывём. Даўно вас не бачыла і падумала, што памерлі!

Твар бабулі прыкметна пазмрачнеў, хоць яна яшчэ і працягвала ўсміхацца.

Паправіўшы стракатую кепку на сваім херувімчыку, маладзіца на развітанне паспешліва кіўнула. Надта ж разбавёная, заспяшалася ў аддзел «Сокі-воды», дзе ў чарзе за папяросамі стаяў муж. Пракрычала:

Сэ-эрж, зірні! Там, ля прылаўка — нашая бабка! А мы з табой думалі, што яна даўно памерла! Жыве-е!..

У малочным аддзеле ў гэты момант з грукатам адкрыўся ліфт — падалі свежыя пакеты. Бабуля не стала чакаць, покуль іх выставяць на прылавак. Яна павярнулася ды сіратліва патэпала на выхад, спатыкаючыся на гладкай і роўнай, як люстра, падлозе з матлахскай пліткі.

1977

ПЛЯТКАР

Са сталіцы едзе ўсім вядомы чалавек, каб развітацца з былой жонкай, што памірае ад страшнай хваробы. Гісторыю іх разводу ведае ўвесь горад, і падзею кожны талкуе паводле свайго разумення. Для мяне ж выпадак — яшчэ адна смерць блізкага чалавека.

Зашыўся ў бібліятэку, а душа перапоўнена сумам. На дварэ цёпла, праз вялізныя вокны шчодра пячэ сонца, далятае гоман птушак. Чытачоў — ні душы, бо такая зараз пара.

Ля стала сабраліся бібліятэкаркі.

Здаровыя, сардэчныя кабеты нудзяцца. Яны мелі час абгаварыць усе навіны, абмяняцца ўражаннямі. Зараз жанчыны ахвотна заняліся б нечым яшчэ: кагосьці пашкадавалі б, паабураліся, навучылі, далі б добрую параду, ды во — сядзі і чакай канца рабочага дня.

Раптам мяне страшэнна пацягнула ім сказаць: а ведаеце, той, хто кінуў жонку, а вы чатыры гады бэсцілі яго гэтак за бессардэчнасць, едзе-такі да яе на паклон і будзе з ёю ў апошнія гадзіны!.. Ото ж пераможна загарацца ў жанчынак вочы, загучаць галасы, узнімецца настрой іхні!..

Стой! А хто мне даваў права гаварыць пра такое староннім бабам, што за ачмурэнне найшло на мяне?!

Тым не менш вельмі цягне ім расказаць, хоць жанчыны мне — ні сват ні брат. Невыносна карціць даць ім прычыну пахвалявацца. I ў мяне да гэтага дакладна такая прага, як бывае, калі ты кідаешся дапамагчы слабой кабеціне ўзнесці на паверх поўныя вёдры, як прапануеш бабулі сесці ў машыну і не біць дарэмна ногі.

Гм, то і плёткі родзяцца з добрых намераў?!

1982

НЕАСЦЯРОЖНАСЦЬ

Далі мне весці курс у завочнікаў. Чытаю ў іх лекцыю на тэму: «Уплыў выхавання, наследнасці ды асяроддзя на фарміраванне асобы». Стараюся давесці, што наследнасць — не самае галоўнае і вельмі памыляюцца педагогі, якія на кожным кроку сцвярджаюць: «Гарбатага — магіла выпраміць».

1 ... 208 209 210 211 212 213 214 215 216 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)