Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Новая зямля
Новая зямля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Новая зямля

Электронная книга - «Новая зямля». Краткое содержание книги:

Новая зямля
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 85
Перейти на страницу:
Прайшла нядзеля і другая — Час не стаіць і не чакае. Ўжо хата новая гатова, Прыбраны трэскі ўжо і дровы; Над белым дахам, як карона, Красуе комінак чырвоны; Прыветна вокны пазіраюць, Бы вас у госці запрашаюць, — Ну, добры выгляд хата мае, Яна і цешыць, здавальняе. Сюды сямейка перабралась, І гэта хата паказалась Пасля зямлянкі проста раем. — Хоць хату добрую, а маем, — Не тое цеснае скляпенне! — Казала маці ў здавальненні. — Чысцютка, светла, бы ў пакоі! — Прыемна пахла тут смалою І свежым дрэвам, хваіною. І ўсё здавалася бы гладка, Каб так не скончылась загадка Аб тым падлоўчым на кватэры. Аб'ездчык, самы той Ксавэры, Прынёс навіну ў гэту хату. — Не падвязло нашаму брату: Пякельны пан! — Ксавэры кажа. — Як ноч, на нас на ўсіх ён ляжа. — А хто такі? — Міхал пытае. — Бадай яго Міхал ці знае: То пан Ракоўскі з-пад Татаркі! Як кажуць, пан занадта шпаркі... — Пастой, пан, прозвішча знаёма! Ну, так: я чуў аб ім, вядома... Дык пан Ракоўскі! Ну, віншую! Пакажа нам, дзе рак зімуе! — І — ха-ха-ха! — Міхась рагоча: Ён паказаць тым смехам хоча, Што ашукалісь нечакана, Прыдбаўшы гэтакага пана. — А як жа! чуў я, што за пташка! Лядачы нораў, лае цяжка, Яшчэ і звычай такі мае, Што з кулакамі налятае. Ляснічы новы не з'явіўся, А ўжо, як трэба, уявіўся; Усё падробна распісалі, Як бы яго даўно тут зналі: І як ён выглядзіць сабою, І што ён мае за душою, І чым выдатны і багаты, Ці кавалер ён, ці жанаты, Калі, дзе, чым ён вызначаўся, Як да людзей слатой чапляўся, — Ну, адным словам, адчыталі, Ўсе косці пану перабралі. І праўда, пан быў злы, паганы І звераваты, надзіманы, І мух не мала меў у носе. І шмат цяжэй тут павялося.
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 85
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)