Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Новая зямля
Новая зямля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Новая зямля

Электронная книга - «Новая зямля». Краткое содержание книги:

Новая зямля
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 85
Перейти на страницу:
Ўсе леснікі былі ўжо ў зборы, У лепшым стражніцкім уборы: У новых куртках са шнурамі, А на грудзінах са знакамі, На шапках «R» было з каронай, Каўнер стаячы і зялёны. Яны па два, па тры стаялі Каля паркана і чакалі, Пакуль куды іх не паклічуць, Стаяць і пану рая жычуць, Збавення вечнага жадаюць, Гавораць ціхенька, ўздыхаюць. Паслухаць збоку іх — здавалась, Што ўсе яны пасірацелі, А што на сэрцы яны мелі,
То тое ў сэрцы і асталась. Ды толькі мушу я прызнацца: Як пачынала ўжо змяркацца І пана з плачам пахавалі, Ўсе леснікі пілі, гулялі, А потым сталі барукацца. Амброжык Кубел разгуляўся, Са ўсімі шчыра цалаваўся, І кварту трэцюю ўжо ставіў, І ўсёю выпіўкаю правіў. — Браткі! Гуляйма! Калі свята, Дык трэба выпіць хоць багата! — Крычаў Амброжык. — Сцеражыся! — Кіўнуў ён носам на Міхася, І чарка ёмка паднялася. — Эй, цётка Хрума! ўраз з'явіся! — Вайшла і Хрума ў старым чэпку. — Здарова, цётка! як ты крэпка? — От! — кажа Хрума і смяецца, Такою добраю здаецца, Што наш Амброжык увесь тае І Хруму маткай называе. — Ах, пан Амброжык! нашто жарты? — Галубка-мама! стаў дзве кварты! — Ўсе ажылі і разышліся. Такія мовы паліліся, І пахвальба пайшла такая! — Падаць мне Тэша! — Лось гукае. — Я разарву яго вантробы, Бо свет гарыць з яго, хваробы! Падайце: вырву яму вусы За ўсе даносы, за падкусы! — Абрыцкі-Тэш быў-такі з нюхам, Ад Хрумы зызнуў адным духам. Быў позны час, як «цётку» Хруму З вясёлым шоламам і ў тлуму Лясная стража пакідала. Ў яе вачах зямля скакала І месяца бліскучы крайчык Па небе пстрыкаў, як той зайчык. Счакаўшы трохі, разышліся, І песні зараз панясліся То тут, то там і лес будзілі, Як бы ваўкі там галасілі.
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 85
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)