Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Новая зямля
Новая зямля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Новая зямля

Электронная книга - «Новая зямля». Краткое содержание книги:

Новая зямля
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 85
Перейти на страницу:

VІІІ. Смерць ляснічага

— Міхал! Міхале! О, Міхале! — Пачуўся голас як бы здаля Каля зямлянкі ранічкою І часты стук у шкло рукою. — Ўставай, Міхале, адзявайся! — А хто там? — Я! хутчэй збірайся: Памёр ляснічы наш! — Да можа?! — Міхал ускочыў — моцны Божа! І хто б мог думаць, спадзявацца! Ўжо стаў ачуньваць, папраўляцца... Каб хто сказаў — не даў бы веры, Ды то аб'ездчык, пан Ксавэры, Прынёс навіну гэту, смуту! — Няхай пан зойдзе на мінуту! — Сказаў Міхал, адмкнуўшы дзверы. Цераз парог ступіў Ксавэры, Вайшоў у хатку і спыніўся, Бо зразу ў ёй ашаламіўся, І дальш не ступіш ні на крок: Не хатка — проста катушок, Няма дзе нават павярнуцца, Як у сабачай цеснай будцы. — Сядайце дзе-небудзь, сядайце!.. Эх, хата наша, выбачайце... — Міхал калодку падстаўляе. Уздыхнуў Ксавэры і сядае. То быў мужчына ўжо паджылы. — Ах, мой ты Божа добры, мілы! Ото ж як выбраўся ён скора! Яшчэ не дальш як пазаўчора Са мною гутарыў, смяяўся І аба ўсім мяне пытаўся, — Міхал гаворыць і ўздыхае. — Ох, браце: смерць не разбірае І не глядзіць нікому ў зубы: Гадзюкаю, брат, з-пад падрубы Знячэўку ўсадзіць сваё джала, Ці многа жыў, ці жыў ты мала, Ці ты багаты, ці ты бедны, Ці ты зайздросны, ненаедны. Жывём, клапоцімся, і дбаем, І ўсе нарэшце паўміраем, У нейкім згаснем летуценні, — Сказаў Ксавэры ў засмучэнні. — Так, гэта так, пане Ксавэры! Ўжо загатованы паперы Для часу нашага сканання Рукою божага ўзыскання. І ходзіць смерць, як цень, за намі, — Сказала Ганна са слязамі... — Ну, я гатоў! — то пойдзем, браце, Паплачам хоць па сваёй страце.
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 85
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)