Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » У дрымучых лясах
У дрымучых лясах - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

У дрымучых лясах

Электронная книга - «У дрымучых лясах». Краткое содержание книги:

Аўтабіяграфічная аповесць”У дрымучых лясах” – апошні значны твор З. Бядулі. Усе, літаральна ўсе вытокі бядулеўскай творчасці бяруць пачатак з Пасадца, невялікай вёскі, размешчанай пасярод дрымучых лагойска-плешчаніцкіх лясоў, якія сотню-паўтары гадоў назад былі сапраўдны дрымучымі...
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 45
Перейти на страницу:

У цесным пакоі пры адным стале сядзела каля дзесяці хлопчыкаў. Сядзелі мы безвыходна па дванаццаць гадзін. З дому нам прыносілі есці. Дзень быў падзелены на чытку малітваў, Бібліі і Талмуда. Прыблізна гадзіна часу аддавалася на чыстапісанне па-старажыдоўску і на вывучэнне першых чатырох правіл арыфметыкі. Вольнымі ад хедэра мы бывалі паўдня ў пятніцу і паўдня ў суботу. Два разы на год вучні хедэра мелі канікулы — месяц вясною і месяц увосені.

Усе дзесять вучняў маліліся і чыталі разам уголас. У хедэры стаяў незвычайны шум, нібы гулі некалькі раёў пчол. Кожны з вучняў лічыў такую нудную і аднастайную вучобу за катаргу. Рэбэ прыходзілася ўбіваць «божую навуку» ў галовы вучняў кулакамі. Ён біў нас бязлітасна дзень у дзень. Дамоў я прыходзіў з хедэра заўсёды падрапаны, з апухлым тварам. Бацькі на гэта не зварочвалі ніякай увагі.

За цяжкія праступкі рэб Залман караў нас бізунамі па голым целе, як прыгонных у часы паншчыны. Я помню два такія пакаранні.

Я вельмі любіў маляваць. Рэбэ гэта лічыў непрыстойным заняткам і забараняў «псаваць паперу». Аднаго разу ён знайшоў у мяне размаляваны аркуш паперы: чалавечкі, дрэўцы, хаткі, жывёлы. Рэбэ за гэта ўсыпаў мне некалькі гучных аплявух. Тут жа хтосьці з вучняў данёс, што я на першай старонцы Бібліі намаляваў свінку. У набожных жыдоў свіння лічылася нячыстай жывёлай. За гэту свінку рэбэ сарваў з мяне вопратку, кінуў мяне на ўслонак, загадаў маім таварышам трымаць мяне за рукі і ногі, а сам сцёбаў мяне цвёрдай дзягай па голай спіне…

У другі раз я ўчыніў таксама цяжкі «грэх». Гуляючы з дзецьмі ў суботу ў лесе, я натрапіў на суніцы. Паводле закона юдэйскай рэлігіі ў суботу збіраць ягады няможна, бо гэта работа. А субота — дзень адпачынку. З'явілася нястрымнае жаданне папробваць спелых пахучых суніц. Я разважаў так: «Зрываць ягады рукамі божым законам не дазволена, але адразу з кусткоў зрываць ротам і есці можна. У суботу ж жыды не посцяць…» Я лёг на зямлю і давай прагна есці суніцы…

— Грэх! Грэх! — крычалі мае таварышы і ўцяклі дамоў раней за мяне.

— Грэх… Грэх… — звінела ў маіх вушах.

Царыца Шабас

Дамоў я ішоў адзін. Дзеці ўжо раструбілі на ўсё мястэчка пра мой вялікі грэх перад царыцай Шабас.

У гэты дзень сам Бог адпачываў пасля стварэння свету. У гэты дзень і грэшнікі ў пекле адпачываюць. Пра Шабас напісан цэлы том Талмуда. Юдэйская армія, якая даўней паўстала супроць рымлян, заўсёды ў шабас адпачывала, не баранілася. Рымскія легіянеры рэзалі іх у суботу, як ягнят. Так кажа легенда. Ёсць мора Самбатыён, дзе на востраве жывуць веліканы — Маісеева племя. Каб ніхто з людзей не мог туды дабрацца, з неба несупынна падаюць у мора Самбатыён каменні. Толькі ў шабас там спакойна.

А я паквапіўся на суніцы…

Што скажа маці і бабуля пра мой учынак? Яны ж гатуюць ежу ў пятніцу і ў шабас адпачываюць. Нават карову самі не дояць. Вады з крыніцы не прыносяць і лямпы самі не запальваюць. Усё гэта робіць удава Марта. А ў пятніцу на захад сонца бабуля і маці ў чэсць Шабас запальваюць свечкі. Маці — у стаячых падсвечніках, а бабуля — у вісячым сямісвечніку. Яны моляцца на свечкі, засланяючы далонямі вочы, каб не глядзець на святы агонь… У шабас і дзеці не растуць… трава на полі не расце… крамы і корчмы зачынены…

А я паквапіўся на суніцы…

Што скажа на мой учынак дзед і бацька, якія ў шабас нічога не робяць? Што скажа столяр Янка, які ўмее спяваць шабасовыя песні на старажыдоўскай мове? Што скажа мой строгі рэбэ? Ён адзін з самых адданых рыцараў царыцы Шабас. У буднія дні ён заўсёды грызе свае ногці — па шэсць на кожнай руцэ. Затое ў шабас гэты злы шэсцярэнь ніколі іх не трывожыць. У шабас і ногці яго адпачываюць.

А я паквапіўся на суніцы…

Сіняе шоўкавае неба. Залатое сонца. Жаўранкі спяваюць гімны царыцы Шабас. На лугах звіняць косы. Навакол радуецца жытняе поле, а я самы нешчаслівы на свеце хлопчык. Я здрадзіў царыцы Шабас. Мяне чакае кара.

Я ўяўляю сабе царыцу Шабас у выглядзе нашай багатай карчмарыхі Златы: тоўстая, кароткая і злая, злая… На яе галаве капялюшык са штучнымі белымі кветкамі, чырвонымі журавінкамі і зялёнымі лісткамі. Над капялюшыкам красуецца пышнае пяро павы. Яна, царыца, у сіняй, колеру неба з залатымі крапінкамі, шоўкавай ратондзе. На грудзях — залаты гадзіннік. На тлустай шыі — тры нізкі бліскучага жэмчугу. На пальцах — залатыя пярсцёнкі з аметыстамі і карбункуламі. Голас у царыцы Шабас таксама злы і калючы, як у нашай карчмарыхі Златы.

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 45
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)