Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » У дрымучых лясах
У дрымучых лясах - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

У дрымучых лясах

Электронная книга - «У дрымучых лясах». Краткое содержание книги:

Аўтабіяграфічная аповесць”У дрымучых лясах” – апошні значны твор З. Бядулі. Усе, літаральна ўсе вытокі бядулеўскай творчасці бяруць пачатак з Пасадца, невялікай вёскі, размешчанай пасярод дрымучых лагойска-плешчаніцкіх лясоў, якія сотню-паўтары гадоў назад былі сапраўдны дрымучымі...
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 45
Перейти на страницу:

Тут жа стаяў Анупрэй і рагатаў.

Калі дзед працверазіўся, Анупрэй з яго пачаў жартаваць.

Дзед адказаў свайму домаўласніку байкай.

— Цар Саламон пабудаваў у Іерусаліме хорам. Усе цары Ўсходу і Захаду прыехалі да яго на ўрачыстасць. Яны любаваліся хорамам. Сцены былі з горнага каменя. Дах — медны. Унутры хорам быў аздоблены золатам і серабром. Цары Ўсходу і Захаду хвалілі пабудову. «Ніякая сіла не зварухне такі гмах з месца», — гаварылі яны. У гэты час на медным даху хорама стаяла пара верабеек і слухала гутарку цароў. Верабей, які на царскім піру дзеўбануў драбінку хлеба з лужыцы віна, быў п'яны. Ён зарагатаў пісклявым галаском і сказаў другому вераб'ю: «Глупства гавораць людзі. Я вось тупну нагой — і хорам разваліцца ў пыл і пясок». Цар Саламон, які разумеў мову звяроў і птушак, прыслухоўваўся да гутаркі вераб'я. Ён кіўнуў да вераб'я пальцам. Верабей адразу працверазіўся, спалохана ўзляцеў на дарагі пярсцёнак Саламонава пальца, на які паказаў яму цар, пакланіўся і запытаўся: «Чым маленькі падданы можа служыць вялікаму цару?» Цар Саламон усміхнуўся і сказаў: «Зараз жа ўзляці на дах, тупні нагой ды разбуры мой хорам. А калі ты гэта не здолееш зрабіць — мой востры меч зніме тваю галаву з плеч». Верабей задрыжэў ад страху, узмахнуў крылцамі, нізка пакланіўся цару і сказаў: «Няхай цар Саламон жыве тысячу год. Ці ж ты перад сваімі жонкамі часам не пахвалішся? Вось і я пахваліўся перад сваёй жонкай. Даруй, вялікі цар». «Дарую, — сказаў цар Саламон. — А за тое, што ты так разумна выкруціўся, дазваляю табе збудаваць гняздо на адной з высокіх веж майго хорама».

Скончыўшы байку, дзед дадаў:

— А цяпер, Анупрэпка, я табе пакажу, што я не хваліўся!

Дзед узяў кол, падсунуў пад трухлявы вугал хаты, і ўся сцяна захісталася.

— Ды ты, Лэйзарка, хату разбурыш, — устрывожыўся Анупрэй.

Праз некалькі дзён мы перабраліся ў Анупрэеву пуню, і Анупрэй са сваімі сынамі перасыпаў сцены хаты, падняўшы яе на некалькі вянцоў.

Бацькава скрыпка

З бацькам мне прыходзілася сустракацца рэдка. Ён выязджаў у лес раніцою, калі я яшчэ спаў. Вяртаўся дадому ўвечары, калі я ўжо таксама спаў. З сабою ў торбачцы маці яму давала хлеб, сыр, крутое яйцо, медную місачку, лыжку, соль, часам бутэльку малака. Сваю торбачку ён заўсёды хаваў у вялікай торбе з аўсом для каня. Ён прыгатаўліваў сабе ля рэчкі арыгінальную ежу: набіраў у місачку вады, засольваў, накрышваў туды крутое яйцо і еў з хлебам. Адпачываў ён па суботах. Дзед быў ім нездаволены: бацька нестаранна маліўся Богу, часта зусім не маліўся. Улетку ён увесь суботні дзень пасвіў каня. Узімку ён карміў яго аўсом. Конь быў заўсёды гладкі, дагледжаны. Маці скардзілася, што ўсе яго заработкі з'ядае конь.

Аднаго разу бервяно ўдарыла бацьку па назе, і ён прахварэў некалькі тыдняў. Ён сядзеў на ложку з забінтаванай нагой і смяшыў мяне сваімі жартамі. Я не ведаў, што ён такі вясёлы і дасціпны. Калі боль нагі зменшыўся і бацька ўжо мог ступаць па падлозе, ён дастаў з камода скрыпку ды граў старадаўнія жыдоўскія мелодыі. Ён таропіў мройныя чорныя вочы праз акно ў лес і граў сумна-сумна… Ён часта імправізіраваў мелодыі, фантазіраваў. Граў ён заўсёды ціха-ціха, нібы камусьці наігрываў сакрэт ці перад невідочным блізкім сябрам скардзіўся на сваё жыццё. Я слухаў загіпнатызаваны, зачараваны. Ком падступаў мне да горла, і я ўцякаў, каб не заплакаць.

Даўгакрылы бусел

У гэты час даўгакрылы бусел прынёс мне з неба ў хату першую сястрычку Марыю.

Так мне тлумачыла жвавая бабулька, калі нарадзілася мая першая сястра. Пры гэтым бабуля белай крэйдай начыртала лінію па сценах хаты і нешта ўдумліва шаптала.

Я вельмі злаваўся на даўгакрылага бусла. Навошта яму было прыносіць сюды маленькую Марыю? Няхай бы яна жыла сабе над воблакамі. Справа ў тым, што са з'яўленнем маленькай Марыі ўся ўвага маці і бабулі была аддадзена ёй. У мой дзіцячы маленькі свет укралася першая зайздрасць. На некаторы час маці забыла пра свае каптуры і пра мяне. Разам з бабуляй яна купала малютку, пелянала і спявала песню над яе зыбкай, што вісела пасярод каморкі, прывязаная да бэлькі на вяроўках, нібы кабінка да паветранага шара.

Люлі, Мэрачка мая, Люлі, дочанька мая. Пад калыскай беленькай Стаіць козлік шэранькі. Пойдзе козлік на таржож, Мэры купіць піражок, Міндальчыкі, цукерачкі У залатых паперачках. Люлі-люлі-люленькі…

Даўгакрылы бусел атруціў маё сэрца нечаканай крыўдай. Я хадзіў адзінокі і ад злосці біў кіем крапіву, што разрасталася за вугламі нашай хаткі. Пры гэтым я прыгаварваў:

1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 45
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)