Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » У дрымучых лясах
У дрымучых лясах - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

У дрымучых лясах

Электронная книга - «У дрымучых лясах». Краткое содержание книги:

Аўтабіяграфічная аповесць”У дрымучых лясах” – апошні значны твор З. Бядулі. Усе, літаральна ўсе вытокі бядулеўскай творчасці бяруць пачатак з Пасадца, невялікай вёскі, размешчанай пасярод дрымучых лагойска-плешчаніцкіх лясоў, якія сотню-паўтары гадоў назад былі сапраўдны дрымучымі...
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 45
Перейти на страницу:

Гэта ж зусім не мая бабуля, а страшная ведзьма. Яна хоча мяне зарэзаць і з'есці. Яна ўзнялася ў паветра, паляцела, трымаючы мяне вострымі кіпцюрамі, як у каршуна. Мы ляцім з ёю над мястэчкам. На дахах стаяць хлопчыкі і глядзяць. Мы з ведзьмай апынуліся ў глухім лесе. Яна расклала вогнішча. Старая ведзьма-людаедка хоча кінуць мяне ў агонь. Я прашу літасці. Здалёку даносіцца да мяне жаласлівы плач маці. Яна шукае мяне. Я крычу і… прачынаюся.

Хатнія акружаюць мяне. Пытаюцца, што мне снілася, даюць мне вады ў конаўцы. Я гляджу на іх і баюся. І я наяве думаю, што мяне акружаюць чэрці…

— Ты мабыць, перад сном «крыяс-шма» не чытаў, — строга мяне папракае маці. — Трэба маліцца перад сном, тады нячысцік не будзе табе балматаць на вуха.

Вялікі пройгрыш

З таго часу, як бацька ўдарыў нагу бервяном і прахварэў некалькі тыдвяў, ён кінуў займацца возкай лесу на рум. У сплаўны сезон ён наймаўся ў лясных купцоў прыказчыкам пры сплавах, а зімой ён жыў «з паветра». Конь у яго быў заўсёды. Бацька гаварыў, што без каня жыць не можа — яму нудна.

Ад дзеда бацька аддзяліўся. Яму апрыкрала дзедава набожнасць. У другім канцы мястэчка, насупраць хутарка паляўнічага Вышамірскага, на зямлі карчмара стаяла пустая хата з прыбудоўкай для хлява і пуні. Бацька туды перабраўся. Карчмару плаціў дзесяць рублёў у год. Тут ён жыў «вольна», без дзедавага апякунства. Пасля сястры Марыі бусел прынёс нам у хату яшчэ хлопчыка і дзяўчынку. Маці перайшла ад шыцця каптуроў да вопратак. Удзень яна была занята дзецьмі і гаспадаркай. Уночы яна шыла. Швейнай машыны яна яшчэ не мела.

Бацька быў заняты скрынкай і канём. Кожны тыдзень у чацвер ездзіў ён у мястэчка Даўгінава на кірмаш мяняць каня. Гэтым ён зарабляў. Яго тактыка была такая: выменьваць каня на горшага і атрымаць некалькі рублёў прыдатку. Новага каня, худога і слабога, за тыдзень адкормліваў і зноў — на кірмаш у Даўгінава. Зноў мяняў каня на горшага і прывозіў некалькі рублёў прыдатку… Калі яму часам не ўдавалася выменьваць свайго каня, ён прымаў удзел на кожным рынку пры такой жа справе ў іншых. За гэта ён па звычаю атрымліваў «камісіённыя» з абодвух бакоў.

Ён зрабіўся знатаком на коней. Навакольныя сяляне заўсёды звярталіся да бацькі, калі трэба было каму-небудзь з іх купіць каня ці прадаць свайго. Бацька ездзіў з імі ў Даўгінава. За такія клопаты яму плацілі натурай — бульбай, збожжам.

Аднаго разу бацьку абманулі цыганы. Ён прывёз з Даўгінава такую дахляціну, што конь назаўтра здох. Я ўпершыню бачыў, як плакаў бацька. Маці на яго крычала:

— Сорамна плакаць па каню…

Бацька застаўся без дзела. Маці ўпотайку ад яго хадзіла да дзеда «пазычаць» грошы на пуд жыта. Тым часам бацька прыдумаў новую справу — мяняць гадзіннікі. У яго быў добры сярэбраны гадзіннік, які ён атрымаў у пасаг ад дзеда. Тактыка была такая ж, як з коньмі: мяняць на горшы і браць прыдатак. Мяняў ён гадзіннік з пасажырамі, што праязджалі праз Пасадзец. Выменены гадзіннік ён аднаўляў: чысціў крэйдай, шараваў анучкамі, пакуль даводзіў гадзіннік і ланцужок да новага блеску, да зіхацення. Ён, канешне, гаварыў, што гадзіннік зусім новы… Гэты «новы» ён мяняў на горшы і браў прыдатак.

Але гэта справа была вельмі дробная, без разгону.

Кончылася яна, як з канём — даволі трагічна. Выменяў бацька гадзіннік, узяў пяць залатовак прыдатку, пашараваў яго да такога блеску, аж ён, гадзіннік, вочы сляпіў. Прылажыў гадзіннік да вуха і пачуў у ім падазроную хрыпотачку, нібы млявасць на яго напала. Бацька ўстрывожыўся і давай кожную хвіліну прыкладваць яго да вуха. Заўважыла маці.

— Што з гадзіннікам?

— Ды нічога…

— Навошта кожную хвіліну тыцкаеш яго ў вуха?

— Мне вуха баліць. Кепска чую. Відаць, прастудзіўся… — сказаў бацька.

— А Божа ж мой! — спалохалася маці. — Вуха баліць, а ты маўчыш…

— Ці ж крычаць?

— На камфару, пакапай у вуха — памагае.

Маці падала бацьку бутэлечку з камфараю. Бацька пайшоў на двор, накапаў камфары ў гадзіннік. Гадзіннік стаў. Бацька спалохаўся і пачаў яго трасці, як чалавека, які страціў прытомнасць. Спачатку гэта памагала. Гадзіннік прыходзілася ўстрахваць кожныя пяць хвілін. Потым — кожныя тры хвіліны, потым — кожную хвіліну. Урэшце гадзіннік зусім страціў пульс.

Тады бацька ўзяў іголку і пачаў поркаць у гадзінніку шрубкі — і гэта не памагло. Бацька панёс гадзіннік рыжавусаму Янку на паратунак. Янка разняў яго на самыя дробныя кавалачкі, прачысціў і зноў склаў. Гадзіннік наравіўся. Ён сіпеў, як гадзюка, хархоліў і бурболіў, нібы топіцца і вось-вось яму надыходзяць канцы.

Так яно і было. Гадзіннік выпадаў у бацькі з рукі і зусім рассыпаўся. Бацька кінуў гадзіннік у рыбную сажалку Вышамірскага. Ланцужок ад гадзінніка ён ціха схаваў у камодзе. Вочы ў яго былі сумныя. Такія ж вочы былі ў яго, калі ён схаваў аброць ад паўшага каня на печы пад бэлькай.

1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 45
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)