Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула
Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула

Электронная книга - «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула». Краткое содержание книги:

Два новыя раманы Людмілы Рублеўскай : “Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію” і “Сутарэнні Ромула” атрымалі шырокі розгалас у грамадстве. Іх звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі, а таксама тое, што дзеянне адбываецца і ў сучаснасці, і ў мінулым, раскрываючы тэму гістарычнай памяці. Прозе Л.Рублеўскай уласцівы псіхалагічная глыбіня, эпічнасць, філасофскі роздум і напружаны сюжэт, а таксама спроба сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. За раман “Сутарэнні Ромула” ў 2011 годзе пісьменніца стала лаўрэатам прэміі імя Францішка Багушэвіча.
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 213
Перейти на страницу:

Гаспадар падарыў маленькаму Люцыяну кніжку на незнаёмай мове са страшнаватымі карцінкамі: мерцьвякі, укручаныя ў нейкія стужкі, людзі з галовамі зьвяроў і птушак, іншыя людзі, нібыта звычайныя, але намаляваныя неяк выкручана — галовы у профіль, а плечы распрастаныя… І — сьмешна — мужчыны ў спадніцах. Пан Каэтан сказаў — гэта фараоны. Слова, ад ягога патыхала таямніцай, як ад куфра старой купчыхі — нафталінам.

З гэтай кніжкі пачалося зацікаўленьне Люцыяна гісторыяй. Закахаўся ў старую дзеўку Кліа, музу “навук гістарыйскіх”, па самыя вушы. Ды ці дзеўка яна? Ці не самадайка? Калі падумаць, гвалцілі яе на яго вачах заўзята, хто толькі хацеў. І працягваюць…

Маці потым распавяла, што выпала ім быць у гасьцях у слыннага вучонага родам з Беларусі, Каэтана Касовіча. Які першым у Расейскай імперыі расчытаў санскрыт. І быў адзіным з наведнікаў Лонданскага музею, хто заўважыў, што шумерскія таблічкі з эпасам пра Гільгамеша павешаныя па сьценах залы дагары нагамі.

У гісторыі Заходняга краю дасюль таблічкі вісяць дагары нагамі. Нічыпаровіч паспрабаваў нешта выправіць. Прынамсі, праца, у якую ўкладзена два дзясяткі гадоў жыцьця, сапраўдная гісторыя тутэйшага люду — крывічаў-ліцьвінаў-беларусаў, абудзіла б думкі і годнасьць многіх… Полацкае княства, якое — ня з Кіеўскай Русі, а з дзявятага стагоддзя… А можа, і раней — калі верыць скандынаўскім летапісам. Не з Масковіі — з Візантыі хрышчанае. Еўрапейская дзяржава… Магла б быць і дасюль — асобнай, незалежнай. Ня Усходнімі Крэсамі, не Заходняй губерняй. Але сёньня надрукаваць гэта немагчыма. Застаецца спадзявацца на чалавека, якому давярае. Які нікому ня выдасьць.

Не, Люцыян Нічыпаровіч ніколі ня быў зацятым “братком-беларусам”. Бацька лічыў сябе рускім, маці — полькай. “Пан сахі і касы”… Таксама мне нацыянальны архетып. Калі па вялікім рахунку, ён хутчэй — грамадзянін сьвету. Краіны ўзьнікаюць, зьліваюцца ў адно, разьядноўваюцца. Мацнейшыя паглынаюць слабейшых… Нас жа не абурае гэты працэс у жывёльным сьвеце? Супраць “натуральнага адбору” не папрэш.

Але “перавернутых таблічак” у гісторыі заставацца не павінна. Кожны народ мае права ведаць, хто ён ёсьць. І тады можа адбыцца цуд — як з чэхамі, якія абаранілі сваю культуру ад магутнейшага ўціску нямецкай. Маці перадала Каэтану Касовічу некалькі песень з Віленскага павету, прысланых матчыным дзядзькам, “хлопаманам”, як дражнілі суседзі. Дзядзька, які адтрубіў пяць гадоў высылкі за дапамогу інсургентам, але пазьбег канфіскацыі маёмасьці, упарта называў сябе беларусам і ў кожны лісьце заклікаў піцерскую пляменьніцу і яе мужа прызнаць свае беларускія карані і спрыяць адраджэньню краю. На жаль, Люцыяну не ўдалося з ім пазнаёміцца асабіста. Але ён дасюль памятае дасланыя тэксты:

“І падняўся меч Цыпрыянавы, Нібы вогненны цмок, над татарынам. Дзьве маланкі ў вачох яго блыснулі, Засьмяяўся рыцэр пагрозьліва. Не хадзіць табе, збродня татарская, Па палёх ліцьвінскіх ды пасьвіцях…”

І яшчэ была старажытная, вельмі сумная песьня, якую маці нават магла сама насьпяваць:

“Едзе рыцар, едзе рыцар збройны, Павяртае з велькей-велькей войны. У яго шабля, шабля вышчарблёна, Ды кашулька ў яго закрвавёна. Вітае яго айцей стары, Сёстры нясуць, нясуць яму дары. …За гарамі рыцар, рыцар збройны – Не вярнецца ўжо ніколі з войны. Там раскошы ў войску ён ужые, Замест вады ён крыві напіе. Садзяць яго, садзяць на конь сівы, Бо ён рыцар, рыцар справядлівы. За ягону кожную трывогу Сьцелюць яму кветкамі дарогу. А як яго, яго ў дол спушчалі З трох ладункаў огня-огня далі.”
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 213
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)