Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара
Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара

Электронная книга - «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара». Краткое содержание книги:

Гэта пятая кніга рамана, у якой працягваюцца неверагодныя прыгоды герояў і адкрываюцца невядомыя старонкі беларускай гісторыі. Гады пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Лёднік — чалец усемагутнай Адукацыйнай камісіі, якая дзейнічае пад патранажам караля… Але гэта не выратуе ад непрыемнасцей. I вось ужо сябры зноў уцягнутыя ў інтрыгі магнатаў. Да Пранціша і Баўтрамея далучаецца падрослы сын Лёдніка Алесь, якому ад бацькі перадаліся незвычайныя здольнасці. Бандзе Чорнага Доктара неабходна разгадаць таямніцу знікнення асістэнткі доктара Лёдніка панны Праксэды. Герояў чакаюць сутарэнні Ашмянскага замка, палёт на паветраным цмоку над карнавальнай Венецыяй, снежная лавіна ў Татрах, гасцяванне ў Пацучынага Караля і жалезная клетка ў замку акрутнай Тэрэзы Радзівіл…
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 101
Перейти на страницу:

«Не належыць захоўваць крыніцу голасу Божага ані ў зямлі, ані ў вадзе, ні пад каменем, ні пад жалезам, і нідзе, куды можа зайсці чалавек, але ў горадзе Святога Марка на самым высокім паветры дому ільва».

Што вучоныя княскія расшыфравалі, як гаворку пра венецыянскі сабор Святога Марка, чыім сімвалам быў леў.

Далейшыя ўказанні хаваліся ў знаках, падобных да алхімічных. Бутрым не ўзрадаваўся.

— Нібыта зноў янохская мова, барані нас, святы Кіпрыян. А я спадзяваўся, з гэтым скончана.

Лёднік, які цяпер пазбягаў, як дрыгвы, усялякіх таемных ведаў, час ад часу хрысціўся, засяроджана вадзіў доўгім пальцам па намаляваным дрэве са значкамі замест лісця і хмурнеў. Каб меўся час, дык са сваёй упартасцю ды ведамі расчытаў бы. Змог жа і трактат араба Альбукасіса зразумець, і напісаную янохскай мовай карту ангельскага доктара Дзі.

Давыд запэўніў, што ведае аднаго хлапца з-пад Нясвіжа, маладзюсенькі зусім, але ўжо рабін. Калі той не прачытае — дык ніхто.

А доктар зайшоўся кашлем, які займеў, седзячы ў студні, потым ляпнуў па пергаменце даланёй:

— Які блёкат! Высільваемся. А для чаго? Каб прыцягнуць святую рэч у рукі бяздарнага ўладара, дзеля пыхі ягонай, ды галінасцейшага arborem porphirianam[2].

— Каб выжыць, дзядзька Бутрым! — ціха прамовіў Давыд. — Што толку, калі зараз вашумосць згнояць у студні? Жывы чалавек усё можа змяніць з Божай дапамогай.

Ашмяны ўсё яшчэ святкавалі заручыны. Гарматаў і феерверкаў не прадугледжвалася, але час ад часу пастрэльвалі ў паветра са стрэльбаў, пісталетаў, мушкетаў, фузеяў ды што яшчэ ў мясцовай шляхты мелася.

Лёдніку лепш было на людзях не паказвацца. Да таго ж саслабеў пасля сядзення ў студні. Застуду лячыў адварамі ды дыхальнай гімнастыкай. Таму Давыд і Пранціш адны пайшлі на пляц ля ратушы, дзівіцца на прадстаўленне з музыкамі ды блазнамі. Змрочны Алесь застаўся з бацькам.

Калі Вырвіч, уцякаючы ад навязлівай увагі адной шляхецкай кампаніі, — страціў смак да п’яных двубояў, — вярнуўся ў старостаў дом, Бутрым сядзеў на лаўцы, захінуўшы аблічча рукамі, быццам увасабленне Меланхоліі.

— А дзе Алесь?

Доктар не варухнуўся. Вось яно што…

— Пасварыліся?

Спавядацца нядаўні чалец Адукацыйнай камісіі не надта ўмеў, але нядаўні менскі суддзя так-сяк усвядоміў трагікамедыю. Размова Лёднікаў атрымалася такой, што хоць на сцэну, хоць у дамскі раман.

Алесь адразу выказаўся:

— Панна Праксэда цябе кахае.

Бутрым, які знясілена прылёг на лаўку, прыўзняў галаву:

— Што табе прымсцілася?.

— Я сам бачыў! — усхадзіўся малодшы Лёднік. — Выпадкова падгледзеў, як яна цябе па шчацэ гладзіла. Ты яе… таксама кахаеш?

Бутрым з цяжкасцю сеў.

— Нават з галавы выкінь! Я кахаю Саламею. А тое, што ты падгледзеў… Ты ведаеш, што белага колеру ў свеце не існуе? Ён проста ўтрымлівае ў сабе ўсе існуючыя фарбы. Пачуцці чалавечыя гэткія ж… намяшаныя. Праксэда не вінаватая. І я таго не хацеў. Гэта… як хвароба. Паталогія. Панна сама ўсведамляла. Урэшце, ну які з мяне Адоніс? — Бутрым збянтэжана запусціў руку ў чорна-сівыя лохмы. — Глупства. Я праўда доўга не заўважаў. Потым думаў, у яе пройдзе, як морак.

— А пані-маці ведала?

Алесь быў удзячны бацьку за шчырасць, але гнеў на яго цвяліў, як агеньчык у кноце.

Бутрым апусціў тужлівыя вочы, здушыў прыступ кашлю.

— Твая маці — мудры чалавек. Мудрэйшы за мяне. Яна даўно гаварыла — Праксэда павінна паспрабаваць жыць сваім жыццём, не пры нас. Можа сама працаваць акушэркай.

— А ты што?

Дзесьці за акном насмешна задудзелі дуды.

— Праксэда вельмі добрая асістэнтка. Мне не хацелася нічога мяняць. Крыўдзіць яе. Сам бачыш — як пачула пра пераезд у Вільню, ажно з дому ўцякла.

— Ты хацеў трымаць яе пры сабе! Яна табе падабалася! Толькі сляпы мог не закахацца ў яе! Бачыў, як пераймаецца, дражніў. А сам цешыўся — вось, маладая, а па мне сохне. А можа, і штось большае між вамі было?

Голас юнака ганебна зрываўся, так, што Баўтрамей аж захлынуўся ад жахлівай здагадкі:

— Сыне… Алесю… Панна цябе за сэрца зачапіла?

— Ну давай, скажы цяпер мне, што гэта паталогія, хвароба, морак. Што пройдзе.

Лёднік устаў — напэўна, хацеў абняць, прытуліць узрушанага сына, але той выбег з пакоя, як пяты падсмажылі.

Вось і пагаварылі.

Пранціш, уявіўшы сцэну, толькі ў кудзеры свае русявыя ўчапіўся.

вернуться

2

Радаводнага дрэва (лац.).

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)