Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара
Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара

Электронная книга - «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара». Краткое содержание книги:

Гэта пятая кніга рамана, у якой працягваюцца неверагодныя прыгоды герояў і адкрываюцца невядомыя старонкі беларускай гісторыі. Гады пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Лёднік — чалец усемагутнай Адукацыйнай камісіі, якая дзейнічае пад патранажам караля… Але гэта не выратуе ад непрыемнасцей. I вось ужо сябры зноў уцягнутыя ў інтрыгі магнатаў. Да Пранціша і Баўтрамея далучаецца падрослы сын Лёдніка Алесь, якому ад бацькі перадаліся незвычайныя здольнасці. Бандзе Чорнага Доктара неабходна разгадаць таямніцу знікнення асістэнткі доктара Лёдніка панны Праксэды. Герояў чакаюць сутарэнні Ашмянскага замка, палёт на паветраным цмоку над карнавальнай Венецыяй, снежная лавіна ў Татрах, гасцяванне ў Пацучынага Караля і жалезная клетка ў замку акрутнай Тэрэзы Радзівіл…
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 101
Перейти на страницу:

— Спадзяюся, не трэба вас пераконваць, што Панятоўскія вядуць род ад італьянскіх князёў Тарэлі, уладароў Ферары.

Падскабій пільна ўглядаўся ў абліччы мізэрных істотаў, што стаялі перад ім. Прысутныя разумна прамаўчалі. Паходжанне Цялка было сумніўным, як манеты барацінкі, наштампаваныя ўвішным фінансістам Бараціні, каб кароль расплаціўся за вайну.

— Яго каралеўская мосць мае вялікую патрэбу пераканаўча пацвердзіць сваё высокае паходжанне. Каб ніводзін Радзівіл ці Чартарыйскі не брахаў, што вышэй. Знайшоўся след адпаведнай рэліквіі. Вось вы яе і прывезяце. З Італіі.

Пранціш перазірнуўся з Лёднікам. Хіба ў караля няма іншых магчымасцяў, як задзейнічаць ледзь не пакаранага злачынцу і выпадковых наймітаў?

— Пан Антоні Тызенгаўз ужо са згоды яго каралеўскай вялікасці паслаў людзей па той прадмет, — неахвотна ўдакладніў Брастоўскі. — Каб не гісторыя з забойствам — і цябе б, доктар, далучылі. Але мне трэба адправіць сваю каманду.

Ясна, пан хоча сам здабыць каралю кляйнод. Тады дакладна з усімі даўгамі расплаціцца — Панятоўскі на ўзнагароды шчодры.

Пацук-канфідэнт па знаку князя не паленаваўся да дзвярэй збегаць — ці не падслухае хто шчырасці гаспадара.

— Дык вось, рымскі папа Іяан Дзевятнаццаты менавіта продку яго каралеўскае мосці, пустэльніку Тарэла, адпісаў адметную рэліквію.

— Вы кажаце пра папу Іяана па мянушцы Педра Іспанец? — зацікаўлена ўскінуўся Лёднік. — Пра якога Дантэ ў «Боскай камедыі» пісаў, што яго мудрасць праменіцца скрозь дванаццаць кніг?

Брастоўскі хмыкнуў:

— Пра Дантэ твайго мудронага ведаю, але не чытаў. Але чуеш сваю пароду… Ну так, твой калега Педра Жуліян, лекар ды алхімік, ён жа Іяан.

А Брастоўскі не быў невукам.

— Педра ляснуўся разам са сваёй вядзьмарскай лабараторыяй. Кажуць, яе дах абрушыўся, бо папа вывучаў дзеянне магутнай святой рэчы, прывезенай крыжаносцамі. Занадта цікаўны быў. Вось Гасподзь яго і пакараў, — у голасе падскарбія багавейлівасці было не больш, чым у посных галёпах тлушчу. — Караль Радзівіл зараз ашываецца ў Італіі, інтрыгуе ды вычэквае. А ў ягонай свіце блытаецца адзін увішны вучоны жмудзін. Ён і натрапіў на трактат вучня Педра Іспанца, дзе згадваецца, што калі папу-алхіміка дасталі з-пад руінаў, той паспеў загадаць давераным людзям адвезці згубную рэліквію пустэльніку Тарэла. Каб збярог для вялікага вайскаводцы, якому наканавана выратаваць свой народ ад варожай навалы.

— Ваша княская мосць, пяцьсот гадоў прамінула! — не вытрымаў Лёднік. — Калі за гэты час ніхто рэліквію не знайшоў…

— А яе ніхто і не шукаў! — пачаў злавацца Брастоўскі. — Усе дасюль упэўненыя — загінула штуковіна падчас выбуху ў лабараторыі. Калі трактат быў напісаны, папа Іяан праменіў сваю мудрасць праз дванаццаць кніг за райскай брамай, а на суседняй аблачынцы гэтак жа праменіўся святы Тарэла. Аўтар, жамяра кніжная, нікому не быў цікавы. Рукапіс пыліўся ў бібліятэчных сховішчах. Ды каб пра датычнасць Тарэла да рэліквіі ведалі — яго пячору па каменьчыках бы разабралі. Хто б адмовіўся аднойчы абрынуць сцены на ворагаў?

— Абрынуць сцены? — зачапіўся за словы князя дзёрзкі Лёднік. — Маем справу з пракаветнай зброяй, якая можа абрыньваць сцены? Зруйнаваць лабараторыю? Прывезеная з Палясціны… Няўжо…

Князь пакрывіў ганарысты рот.

— Я, здаецца, не памыліўся, захаваўшы табе жыццё. Кемны.

— Няўжо шафар? Трубы Іерыхонскія… — уражана выдыхнуў і Давыд Ляйбовіч. — Не можа быць!

— А чаму не? — хмыкнуў Лёднік. — Чаго толькі не прыпёрлі тыя тампліеры з краёў пустэльных. Каб маглі, неба палясцінскае на дзіды б навязалі ды ў Еўропу прыцягнулі. Шафар — звычайны прадмет культа ў габрэяў. Ну, знайшоў нейкі рыцар старую трубу з рога, яму сказалі, менавіта тая, ад якой разваліліся сцены Іерыхона.

Князю Міхалу быў абыякавы скепсіс доктара.

— Тая, не тая. Мае вучоныя за мантыі адзін аднаго цягалі, высвятляючы. Што яны там кажуць, пан Машанскі?

Канфідэнт прыгладзіў рэдкія светлыя вусы.

— Пан Даміян Гужэлка лічыць, што гэта рог Ісуса Навіна, брат Вацлаў — баявы рог святога Георгія, які камандаваў целаахоўнікамі імператара Дыяклеціяна. А айцец Петрас — што гэта быў адзін і той жа прадмет, бо засведчана, што Святы Георгій зруйнаваў у імгненне ўсе стоды ў паганскім храме Апалона, як Ісус Навін — сцены Іерыхона.

— Надта розныя версіі, вашамосць, — прамовіў Лёднік, ажывіўшыся ад «навуковага прэцэдэнту». — Габрэйскі шафар і баявая труба рымскага воіна. Яны ж з розных матэрыялаў, інакшага выгляду!

1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)