Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара
Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара

Электронная книга - «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара». Краткое содержание книги:

Гэта пятая кніга рамана, у якой працягваюцца неверагодныя прыгоды герояў і адкрываюцца невядомыя старонкі беларускай гісторыі. Гады пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Лёднік — чалец усемагутнай Адукацыйнай камісіі, якая дзейнічае пад патранажам караля… Але гэта не выратуе ад непрыемнасцей. I вось ужо сябры зноў уцягнутыя ў інтрыгі магнатаў. Да Пранціша і Баўтрамея далучаецца падрослы сын Лёдніка Алесь, якому ад бацькі перадаліся незвычайныя здольнасці. Бандзе Чорнага Доктара неабходна разгадаць таямніцу знікнення асістэнткі доктара Лёдніка панны Праксэды. Герояў чакаюць сутарэнні Ашмянскага замка, палёт на паветраным цмоку над карнавальнай Венецыяй, снежная лавіна ў Татрах, гасцяванне ў Пацучынага Караля і жалезная клетка ў замку акрутнай Тэрэзы Радзівіл…
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 101
Перейти на страницу:

Чорны Доктар вісеў на кратах, як вялізны кажан. У калідор турмы даляталі асобныя фразы на польскай мове:

…Вашамосць учыніў ганебна… Загадайце адвесці войскі… Вашага Цялка ніколі не прызнаюць роўным… Вашамосць заўсёды зайздросціў, што я старэйшы… Вы на паўгадзіны ўсяго старэйшы, васпан. Ваш Пане Каханку — невук і ілгун... Затое я не выхоўваўся ў немцаў, забыўшыся на нашыя звычаі… Панятоўскаму ніколі не здабыць… Самага знаўцу забілі…

Крыкі аддаліліся і змоўклі. Шум засведчыў, што з аршанскага замка выехала карэта.

Лёднік саскочыў на падлогу, але не паспеў распавесці, што ўдалося расчуць — дзверы ў сутарэнні грукнулі так, нібыта іх выбілі таранам. Замест акаванага жалезам бервяна ў калідор заляцеў пан Міхал Брастоўскі. Ігнарус імчаў за ім з перакрыўленай фізіяноміяй.

— Дзе той латруга доктар? — гарлаў Брастоўскі, як бараначніца на Слуцкім рынку.

Падскарбій слізнуў вокам па кумпанах Лёдніка, што замёрлі, як саляныя слупы, насупіўся, зачапіўшыся вокам за свайго аптэкара, а пабачыўшы Вырвіча, выскаліўся:

— І пан суддзя тут, як навязаны! Яшчэ лепей! Зараз і зладзім судовае паседжанне, каб вам зямля калом!

Суд, дакладней, таемны сход, зладзілі ў катавальні — пан Міхал звыкла ўсеўся ў выгоднае крэсла з высокай разной спінкай у выглядзе пальмавых галінак (а Вырвіч быў гадаў, чаго гэта ў катавальні такая раскоша?) З крэсла зручны агляд складаных прыстасаванняў, што мусілі спрыяць шчырасці вязня.

Доктар стаяў перад падскарбіем, пачціва нахіліўшы галаву, быццам пакліканы на чарговую кансультацыю. Над яго галавой у чаканні застылі ланцугі, гатовыя схапіць за рукі жалезнымі абдоймамі бранзалетаў. За спінай пачціва чакалі панскага слова Пранціш, Лёднік-малодшы і Давыд Ляйбовіч, пачуваючыся прыблізна як печкуры ў дзіравым вядры, з якога вось-вось выцячэ апошняя магчымасць жыць.

— Хто яшчэ ведае, што нябожчыца — не мая дачка?

Брастоўскі раздражнёна зняў капялюш і паклаў на столік, побач з жалезнымі абцугамі і малітоўнікам. Панскі давераны слуга, падобны да спалоханага белага пацука, схіліўся ў нізкім паклоне.

— Больш ніхто, вашамосць.

— Значыць, так… — Брастоўскі кусаў вусны, раздумваючы. — Пра гэта пакуль больш ніхто не мусіць ведаць! Пахаванне адкладу, маю права. Вунь Марцін Радзівіл свайго бацьку год непахаваным трымаў. Ты, доктар, маеш шанец выратаваць сваё вартае жалю жыццё. Гэта ж цябе мой швагер, цяперашні гетман, пасылаў па нейкую таемную зброю ў Ангельшчыну?

— Гэта не было надта ўдалае падарожжа, ваша княская мосць, — суха зазначыў доктар.

— Значыць, пастарайся, каб наступнае было ўдалым, — парык Брастоўскага здаваўся абсыпаным не пудрай, а атрутай. — Калі справішся — атрымаеш апраўданне і ўзнагароду ад караля. Не — навечна застанешся забойцам, і сям’я твая будзе зганьбаваная, а маёмасць сканфіскаваная. Праксэдаў пярсцёначак з надпісам ад закаханага Лёдніка я табе ўсё адно не забуду, доктар, што б ты ні казаў пра падробку.

Пранціш з непаразуменнем зірнууў на Бутрыма, а Алесь, кусаючы вусны, апусціў гававу.

— Табе спатрэбіцца некалькі чалавек, — пагардліва працягваў ашмянскі ўладар. — Больш не варта, увагу прыцягваць… Каб умелі біцца і мовы ведалі. Ты, суддзя, паедзеш?

Пранціш зрабіў крок наперад і ўрачыста пакланіўся.

— Я таксама паеду, вашамосць! — Алесь намагаўся не зважаць на сярдзіты позірк бацькі. — Я — Аляксандр Лёднік, і бацьку не пакіну.

Брастоўскі перавёў позірк з дзёрзкага аблічча сына на раззлаванае бацькава:

— То ж я гляджу, дзюбы ў вас падобныя.

— Ён яшчэ занадта юны, ваша княская мосць! — полацкі Фаўст намагаўся гаварыць спакойна, але рукі сціснуліся.

— Прапануеш сына не ў саўдзельнікі, а ў закладнікі? Я не супраць.

Сыгнеты на спешчаных пальцах Брастоўскага ззялі, быццам кроплі рознакаляровай крыві казачных істотаў. Блакітная — адзінарог, жоўтая — іхнеўмон, ружовая — галадрыель… Магнат, ён каго хоча са свету зжыве. Лёднік выціснуў як мага пакорлівей:

— Мне ўсё-ткі зручней, каб сын быў пры мне.

— Калі будзе дазволена на нейкі час пакінуць яснавяльможнае сямейства без маіх лекарскіх паслуг, і я б далучыўся! — белазуба ўсміхнуўся Давыд.

Вырвіч даўно ўпэўніўся, што нібыта ціхмяны ды ўнураны ў навуку фармацэўт — вялікі аматар авантур.

— Значыць, так, справа далікатная, — Брастоўскі нервова змінаў бялюткія карункі манжэта. — І без мяне ведаеце, што ў яго каралеўскай мосці шмат ворагаў. Плявузгаюць, быццам яны радавіцей за яго. Асабліва гэтыя, князі Рымскай імперыі, Радзівілы…

Князь Міхал скрывіўся, быццам толькі што выцягнуў замест туза жалудовую шасцёрку.

1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)