Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара
Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара

Электронная книга - «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара». Краткое содержание книги:

Гэта пятая кніга рамана, у якой працягваюцца неверагодныя прыгоды герояў і адкрываюцца невядомыя старонкі беларускай гісторыі. Гады пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Лёднік — чалец усемагутнай Адукацыйнай камісіі, якая дзейнічае пад патранажам караля… Але гэта не выратуе ад непрыемнасцей. I вось ужо сябры зноў уцягнутыя ў інтрыгі магнатаў. Да Пранціша і Баўтрамея далучаецца падрослы сын Лёдніка Алесь, якому ад бацькі перадаліся незвычайныя здольнасці. Бандзе Чорнага Доктара неабходна разгадаць таямніцу знікнення асістэнткі доктара Лёдніка панны Праксэды. Герояў чакаюць сутарэнні Ашмянскага замка, палёт на паветраным цмоку над карнавальнай Венецыяй, снежная лавіна ў Татрах, гасцяванне ў Пацучынага Караля і жалезная клетка ў замку акрутнай Тэрэзы Радзівіл…
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 101
Перейти на страницу:

І Пранціш пачынаў патроху ненавідзець зніклую Праксэду — гэта ж трэба было прымудрыцца перасварыць дружнае сямейства Лёднікаў! Таму што Алесь адмоўчваўся і адварочваўся ад бацькі. А Саламея, калі апынуліся з Пранцішам сам-насам ля ашмянскага палаца, пад вечаровым небам, і горка пах палын, і лісты не хацелі паміраць і злятаць, выдыхнула:

— Ну вось скажы, пан Вырвіч, калі ніхто не вінаваты, чаму ўсім нам так кепска?

І махнула тонкай рукой, не патрабуючы адказу.

— Ты ведаеш, што Бутрым вадзіў яе на лекцыі? І ў калегіюм у Гародні. І з сабой браў у Віленскую акадэмію і ў Кракаўскі ўніверсітэт. У мужчынскім адзенні. Тое, што ніколі не дазваляў мне. Хоць у юнацтве я сама пару разоў на падобнае ў Полацку наважылася, так ведаў хацелася. І сам жа Бутрым паўтарае: «Гасподзь дае мазгі не па спадніцах ці нагавіцах, не па кармазіну ці радну, а па чалавеку». А за мяне ён, бачыш, баіцца. Абараняе.

— Што ж, у яго ёсць прычыны, — мякка прагаварыў Вырвіч, са скрухай заўважаючы ля гожых сініх вачэй колішняй Сільфіды дробныя зморшчынкі і застарэлы цень. — Апошні раз, калі цябе абвінавацілі ў вядзьмарстве, Бутрыму ледзь удалося выратаваць. І свае адкрыцці пра шлем Альбукасіса тады аддаў за сведчанне прадажнага калегі, і з пудовым мячом, які ледзь падымаў, супраць волата Ватмана выйшаў.

Саламея правяла рукой па абліччы, усё яшчэ гожым, велічным, удыхнула водар восеньскага палыну:

— Я ведаю, што ён і цяпер за мяне гатовы на ўсё. Абараняе. Так. А вось асістэнтку сваю не бярог. Разам такія эксперыменты ўчынялі, да якіх мяне і блізка не дапушчаў. Два разы даводзілася абаіх з лабараторыі выцягваць пасля выбухаў, калі ад дыму смярдзючага ледзь не патруціліся. Абое толькі смяяліся.

Голас палачанкі дрыжэў.

— Яна ж настолькі маладзей за мяне, Пранціш. І высакародная кроў. Гэта не выдумкі — гэта выхаванне з пялюшак. Пастава, манера кланяцца, ды нават брацца за кубак. То пазірае вінавата, а часам як блісне вачыма. Цішэй, не перабівай, гэта я ад крыўды ды зайздрасці. І яшчэ…

Саламея прыкусіла вусны з дасканалым абрысам — колькі мужчын калісьці гатовыя былі біцца хоць бы і з цмокам, каб не крывіліся горка гэтыя вусны!

— Яны вельмі падобныя. — голас гучаў глуха. — Бутрым з Праксэдай. Не, не знешне. Але каб Лёднік нарадзіўся жанчынай — якраз такой. Ганарыстыя, зацятыя, апантаныя… Толькі яна больш стрыманая. Бутрым, калі да жывога дастала, выбухае, як салетра пры перагрэве. А Праксэда толькі маўчыць ды пагарджае. Думаю, ёй давялося шмат цярпець у жыцці. І так, мне яе шкада. Але як жа мне часам хацелася, каб яна знікла. Асабліва калі на яе пальцы ўлетку з’явіўся срэбны пярсцёнак. Як ніхто не бачыць, яна да яго вуснамі дакранаецца, і на Бутрыма паглядае. Відаць, падарунак. Як я яе ў тыя моманты ненавідзела. І вось, збылося. Праўду кажуць — нядобрыя думкі, як забытая дома свечка. Вярнуўся — адны вугалі.

Пранціш адмахнуўся ад камара, худога і нахабнага, як мытар:

— Ты ж яе з дому ў каршэнь не гнала.

— Але менавіта я намовіла Бутрыма, каб сказаў Праксэдзе ў Вільню пераязджаць, — Саламея апусціла галаву, прыкрытую маленькім ваўняным капелюшом з вітым срэбным шнурам, які пабліскваў у прыцемку. — Апошнім часам мы з паннай амаль не размаўлялі. Яна з Сафійкай куды болей шчырая была, чым са мной. Ды яшчэ хадзіла да нейкай сяброўкі ці сваячкі. Вярталася ўзнёслая і заплаканая. Думаю, знайшла каму перайманні свае выказаць — жанчынам гэта часам проста неабходна.

— Можа, тая сваячка і дапамагла ён знікнуць! — усхвалявана зазначыў Вырвіч. — Гэх, каб нам не за нейкай рэліквіяй перціся…

Саламея шчыльней захінулася ў плашч.

— «Рэліквія». І зноў Бутрым дазваляе сябе выкарыстаць. Абрыдзелі ўсе гэтыя палітычныя гульні. Наш маёнтак Караблі праезджыя расейскія стральцы разрабавалі. Святара ў сажалку кінулі, добра, там вады па пояс. Бацюшка крычыць: «Праваслаўны я, брацці!» А яны: «Какой ты православный, поляк ты!» А новыя канфедэраты, патрыёты Рэчы Паспалітай, калі перамогуць, зноў за дысідэнтаў возьмуцца. І бацюшку нашага зноў пагоняць. І так былі прынялі закон, каб за пераход з каталіцкай веры смерцю караць. Дзе мы ўсе тады апынемся?

Пранціш толькі ўздыхнуў. Вечна ліцвін паміж чужых жорнаў.

— Выкруцімся, выслізнем. Баўтрамей мяжы не пяройдзе.

Тонкая рука Саламеі, што прытрымлівала край плашча, ледзь заўважна дрыжэла.

— А дзе тая мяжа, пан Вырвіч? Я ведаю, Бутрыму здаралася за гэтыя гады быць з іншымі жанчынамі.

Пранціш з няёмкасцю хэкнуў, але жанчына працягвала «слізкую» размову.

1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)