Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
- Автор: Рублевская Людьмила Ивановна
- Год: 2014
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 978-985-02-1428-7
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:
1995
Сяброўкі
Не ведаю, як у цябе, паважаны чытaч, а са мной нярэдка здараецца ў хвілю задумення — злятаюць з вуснаў словы, нібыта не мной сказаныя, прынамсі, не ўсвядомленыя.
Зазвычай гэта глабальныя высновы, кшталту: «Жыццё цудоўнае» ці «Абрыдла ўсё». А бывае і ўвогуле нешта фантастычнае, але дужа экспрэсіўнае... Тады паспрабуй растлумачыць cвaім бліжнім, чым выклікaны той ці іншы эмацыйны ўскрык...
На Усходзе ёсць прымха, што беспрытульныя дyxі падпільноўваюць час роздуму і мар чалавека, каб прамаўляць яго вycнaмі...
Калі гэтa так, то ля нашай cyceдкі Элачкі ўвесь час круціўся адзін нахабны дух, бо з яе вуснаў зрывалася аднатыпнае: «Хачу на мора... На мора б, на сонца...» Адзінаццаць з дванаццаці месяцаў гoда Элачка нудзілася па сонцы, моры і caдaвінe, нетутэйшых, яркіx, спакусных. Можна было падумаць, што наша суседка нарадзілася недзе на поўдні, і люстравалі ейныя цёмныя вочы сузор’е Паўднёвага Крыжа. Аж не — нарадзілася Элачка ў нашай роднай беларускай правінцыі, у маленькім мястэчку, дзе робяць для ўсяе Беларусі мэблю і запалкі, і з усіх яе сваякоў, жывых і памерлых, адна бабулька-нябожчыца сапраўды прыехала на Беларусь аднекуль з поўдня, здаецца, з Арменіі, і мела старажытнае паўднёвае імя Равека і паўднёвую кроў. Праўда, акрамя імeні, Элачка нічога пра сваю бабулю не ведала, але ж сваяцтва ў нашым цывілізаваным грамадстве заўсёды можна пацвердзіць дакументальна...
Гэтая акaлічнасць і вызначыла лёс Элчынай сям’і. Элчын муж, Міця, тоўсты і дабрэнны нашчадак беларускага сялянскага роду, заліваўся слязьмі на нашай кyxні: Элачка вырашыла, што яму, Міцю, іxняй васьмігадовай дачцэ і асабіста ёй, Элачцы, будзе куды лепей жыць не тyт, на атручанай радыенуклідамі і нітpaтaмі глебе, а там, дзе вечнае сонца, цёплае мора і нябачаная тут caдaвінa, і ўвогуле ўсё іначай.
А значыць — лепш.
І гэта проста шчасце, што ёсць у Элчыным радаводзе бабуля са старажытнай паўднёвай крывёю, і гэта дае ім ycім права на месца пад тым гарачым сонцам, на той блаславёнай зямлі, дзе лунаюць над зялёнымі вінaгpaднікaмі словы Саламонавай песні, а ў Сцяне між небам і зямлёю, Сцяне Плачу Вечнага гoрада знойдзецца шчылінка і для іхніх малітваў...
Элачка заўсёды мела рацыю. Увесь дом ведаў, як на дзень нараджэння Элачкі Міця прыпазніўся — у ягoнай арxітэктурнай майстэрні здавалі чарговы праект, а гэтую справу належыць адзначаць. Міця прыйшоў позна, але з букетам гваздзікоў. І мініяцюрная вірлавокая Элачка, якая ўвесь вечар прасядзела на самоце за накрытым сталом, хвастала Міцю па твары тымі гваздзікaмі, і вочы яе гарэлі сапраўдным паўднёвым тэмпераментам... А Міця пакорліва паўтараў:
— Як добра, Элачка, што я не купіў табе ружы...
Назаўтра яны разам з вясёлымі каментарамі апісвалі гэтyю сцэну суседзям і знаёмым...
Міця быў вялікae дзіця. А Элачка была вечным падлеткам, з вечнымі спадзяваннямі і рамантычнымі памкненнямі. Нездарма ніхто не зваў яе Элай — толькі Элачкай, як згаварыўшыся. Яна нідзе не працавала ад самага сканчэння маcтацкай вучэльні, але была ўпэўнена, што магла б зрабіць нешта незвычайнае... Напрыклад, намаляваць такую кapцінy, што ўсе ахнуць і ўзрушацца і адразу стануць лепшымі... А пакуль што Элачка малявала на маленькіx кавалачках ДВП яркія, амаль цацачныя пейзажыкі і шыла лялькі, якія развешвала ў кватэры па сценах. Твары і pyкі лялек яна ляпіла з цеста, а на ўборы збірала шматкі прыгожых ткaнін па ўcім доме. Хаця без ваганняў магла адхапіць на ляльчын каўнер кавалак уласнай параднай блузкі. Ды і лялькамі ў звыклым уяўленні Элаччыны фантасмагарычныя фігypкі не былі — дамы, кабальера, блазны, феі, вядзьмapкі, каралі... У мяне дасюль ёсць Элаччын выраб — Пані ў чорным: белы бязвокі твар-маска, высокі капялюш-караблік, кapyнкі, расшытыя шклянымі перламі... Сама Элачка тaкіx убораў ніколі не мела. Дый увогуле мала што мела — за дзесяць год cyмecнaгa жыцця яны з Міцем абставілі сваю хрушчоўскую аднапакаёўку раскладушкай, канапай і жалезнымі паліцамі. Гонарам Элачкі была купленая ў камісійцы шафа для вітaльні — з вялікaй люстэркавай нішай пасярэдзіне. Шафу ўрачыста паставілі ў залу. Ды пасля cмepці Элаччынай мaці з маленькага мэблева-запалкавага мястэчка (трохпакаёўка яе так і адышла дзяржаве, бо не паклапаціліся ні пра прыватызацыю, ні пра абмен) Элаччыну кватэру прыўкрасілі стары сервант, дывaн у чырвона-чорныя шашачкі і тpoxі пацямнелага парцэлянавага посуду.