Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 193 194 195 196 197 198 199 200 201 ... 263
Перейти на страницу:

Думаю пра В[асіля] Б[ыкава]. У чым ён горшы ад Бэрнса, Дзюма, Гэмінгуэя, Сіманава і іншых яму падобных, якіх сэрцы патрабуюць вечнай навізны і адкідаюць мудрую патрыярхальнасць нашых старых благаславенных сем’яў, на якіх ад веку трымаўся народ. Бог з імі, але думаю, што бывае ім цяжка аглянуцца назад. Напісала тут нагодай адну “дакументальную” рэч аб культуры нашага народа. Цікавыя і праўдзівыя факты, але літаратурна не апрацавала (напісала за адну ноч). Хочацца Табе паказаць гэта, але баюся – не зойдзе… Дык не хварэй! Не наракай, бо пішаш сто раз глыбей і мудрэй за тую Бэлу [Ахмадуліну], а ўсе напластаванні роднае мовы ведаеш, як ніхто!

Я Юрку люблю, але ўсё вучу яго, бо ж недавучаны… Божа мой, зноў плачу… Бывай, усіх цалуй. Цешуся з Вікі. Калі цяжка – пішы. Наагул пішы.

Вашыя Геніюшы.

Дануце Бічэль

Зэльва, 10 сакавіка 1978 г.

Мілая Дануся!

Дзякуй табе за “персанальнае”, так сказаць, прывітанне нас. Выглядаеш цудоўна! Маленькім капрызам каля вуснаў і прычоскай à la Бэла Ахмадуліна нагадваеш крыху сталіцу, а боль, зусім не затоены ў вачах, яскрава сведчыць аб сац. рэалізме не толькі ў літаратуры, але і ў жыцці… Паставілі мы здымачак на відным месцы, дзе Янка Купала, Цётка, вы – трое. Дык стаіш цяпер там побач з М. Танкам.

Спадзяюся, нашых пару слоў Ты атрымала. Што датычыць тых, якія правяраюць кожны мой крок і кожнае слова, дык я проста не звяртаю на гэта ўвагі. Логікай, розумам ці гуманнымі пераконаннямі ад гэтага бараніцца і нельга, і смешна. Такія “оберкаты”, якія паявіліся ў Еўропе ў першай палове нашага стагоддззя, пакінулі след! Муж суцяшае мяне, што і ў Чылі падобнае. Але наагул людскасць шарахаецца ад падобнага. У цэлым свеце ўжо наглядаецца цяга да гуманізму, да чалавечнасці. На першы план цяпер ставяцца ў высокакультурных дзяржавах правы чалавека! Калі слухаеш выступленні нашага Машэрава ці, напрыклад, Церашковай на дзень 8-га сакавіка, дык бярэ жах, як яны харошымі словамі прыкрываюць вось гэтае шумавенне, падобнае зэльвенскаму, сутнасць гэтага ладу, ягоны касцяк.

Ведаю – будзеш спрачацца са мною, але лепш не трэба. Людзі стварылі сабе дзяржавы, каб лягчэй ім жылося, каб бяспечней, каб вальней. Таму вялікія, класічныя дэмакрацыі так пільнуюцца гэтых прынцыпаў свабоды нацыі, адзінкі ды наагул правоў чалавека, але гэта ім часам шкодзіць. Мне там вельмі падабаецца пашана да законнасці сваёй дзяржавы, і кожны мае права высказацца ў грамадскіх і дзяржаўных справах. Ёсць дыскусія.

Гэта страшна падумаць, як кожны мой ліст, кожнае слова перабіраецца тупымі цынікамі, вечнымі “надзірацелямі” тыпу тых, якія вадзілі нас з азвярэлымі аўчаркамі ў марозную тундру. На галодным пайку ламамі і кіркамі білі мы тую вечную мерзлату. Валаклі на сабе калы і вяроўкі (акрамя інструменту працы), каб у дзікай пустыні рабіць для сябе такую загароду, проста дзеля садызму такіх вось “надзірацеляў-канваіраў”… Найгорай тое, што такая вось маральная дзіч пранікае ў нетры нашага харошага народу, забівае ў нас вякамі выпрацаваную чалавечнасць. Трудна тут што парадзіць, але згадзіцца з гэтым – яшчэ трудней.

Добра, што сябра Эрык нарэшце можа папіць крыху тае лячэбнай вады ў Трускаўцы. Толькі б яна памагла яму. Ці быў ужо ліст? Добра таксама, што маеш з кім пагутарыць. А пра ката Філімона і не ўспамінай. Нашых прыгожых коцікаў патравілі ўсіх трох за адну ноч. Няма ўжо і красуні Альмы. Яна здохла 19 лютага. Канала ў мяне на вачах. Мучылася, бедная, пару дзён. Я толькі магу дадумацца, што сталася з імі ўсімі.

Спадзяюся, што маеш крыху ўяву, у якіх варунках мы тут знаходзімся. А калі месяц ідзе ліст ад сына і ўнука, а ад Алеся няма зусім? Як хворы, нервовы Іван Пятровіч штодня чакае на іх, а пасля доўга ўночы не спіць? А калі нашыя лісты амаль да іх не даходзяць, толькі тыя, у якіх за нешта на Юру “злуюся”? Напісала яму, што пасля “ў гэтым разбярэмся”, а пакуль няхай не злуецца за маміну злосць, бо іначай не атрымае ад нас ніводнага слова! Вось табе і Хельсінкі, і Белград, і правы чалавека (“Как это звучит гордо!”) у нашай рэчаіснасці, асабліва ў сянняшняй зэльвенскай…

А Драздовіч у маім разуменні аж нейкі велічны ў сваёй прастаце, шчырасці і любові. Мала толькі ведаю яго працаў, і то ў рэпрадукцыях. Што да “творчага спаборніцтва”, аб якім Ты пішаш, то яно можа быць толькі паміж роўнымі і вольнымі людзьмі і народамі. У нашых варунках пакутлівае маўчанне – болей за ўсе галасы ў Лужніках! Жыццё паўтараецца. Нядаўна мы наглядалі ўжо такіх, якія бачылі толькі сябе. На шчасце, людзі бачылі іх такімі, сапраўднымі, якімі яны былі! Пры сянняшніх варунках з людзьмі, а тым болей – з народамі, так – нельга!

1 ... 193 194 195 196 197 198 199 200 201 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)