Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)
- Автор: Пацюпа Юрий
- Язык: белорусский
- Жанр: Прочее научное
Электронная книга - «Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)». Краткое содержание книги:
Такім парадкам, сучасная паэтыка практыкуе пяць асноўных ступ — дзьве двухскладовыя і тры трохскладовыя, якія маюць адумысную пасьлядоўнасьць чаргаваньня складоў, націсьненых (пазначаныя тоўстымі літарамі) і ненацісьненых (пазначаныя звычайнымі літарамі):
1) харэй: оо;
2) ямб: оо;
3) дактыль: ооо;
4) амфібрах: ооо;
5) анапэст: ооо.
У тэкстах гэта можна паказаць на прыкладзе найбольш пашыраных памераў: чатырохступовых двухскладовых і трохступовых трохскладовых.
Чатырохступовы харэй:
Чатырохступовы ямб:
Трохступовы дактыль:
Трохступовы амфібрах:
Трохступовы анапэст:
Нават гэтыя, адумысна падабраныя прыклады не пазбытыя супярэчнасьцяў, якім жадная паэтыка пакуль што не дае рады. Першае: ступовы падзел не супадае з слоўным, значыць, ступа як «адзінка вымярэньня рытму» праціўляецца «асноўнай адзінцы маўленьня» слову. Другое: з тэкстаў відаць, што не заўсёды слоўны націск супадае зь месцам ікту (рытмавага націску). Паводле падлікаў В. Рагойшы, сярэдняя даўжыня беларускага слова — 3,27 складу. Таму асабліва цяжка запоўніць рытмарады двухскладовых памераў. У нашых прыкладах рытмавыя лякуны (пазначаныя курсівам) назіраюцца ў чацьвёртым радку харэю і трэцім радку ямбу. Пры ўжываньні аднаскладовых слоў могуць таксама ўзьнікаць «лішнія», пазасхемавыя націскі. Для абазначэньня падобных зьяў ад часоў В. Трэдзіякоўскага тарнуецца такі дарэшты застарэлы сёньня панятак, як дапаможныя ступы:
1) пірых: оо;
2) спандэй: оо.
Ідэя дапаможных ступ на пачатак XX ст. вылілася ў тэорыю гіпастаз (падстановак), дзе практычна кожная ступа магла быць замененая іншаю з багатага антычнага набору (гл. ніжэй), а памер вершу ў цэлым вызначаўся нібыта паводле асноўнае ступы. Заразом тэорыя не адказвала, на падставе чаго адбываецца замена і якую колькасьць іншародных ступ здольны зьмясьціць верш, чым у такім разе верш розьніцца ад прозы. Атрымаўшы ў В. Брусава свой закончаны выгляд, тэорыя адразу ж заняпала. Крыху пазьней і паралельна ёй стала разьвівацца тэорыя леймаў — паўзаў, прызначаная найперш для апісаньня неступовых, «танічных» вершаў. Калі ў першай тлумачэньне вершу нічым ня розьнілася ад тлумачэньня прозы, дык у другой за кошт нагрувашчваньня леймаў нават прозу можна было апісаць як верш.