Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » За кiпучай чэкiсцкай работай
За кiпучай чэкiсцкай работай - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За кiпучай чэкiсцкай работай

Электронная книга - «За кiпучай чэкiсцкай работай». Краткое содержание книги:

Сцэны з жыцьця катаў — вынiк шматгадовага архiўнага пошуку, у якiм праз iронiю дакумэнта дасьледуецца ўнутранае жыцьцё НКВД, мэханiзмы цэнзуры i драма сучаснага маральнага выбару, адкрываюцца невядомыя старонкi нацыянальнай трагедыi.
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 39
Перейти на страницу:

Ясна, што і беларускі народ ня мог не адплаціць вялікаму Сталіну ўзаемнасьцю. Адзінадушнае ў форме і багатае зьместам пачуцьцё ўвасаблялася ў падарунках, якія вырабляліся з усіх карысных для гэтай мэты выкапняў сацыялістычнага рэалізму. Справу аблягчала тое, што бацька народаў, як гогалеўскі губэрнатар, браў усім, ад перайменаваных гарадоў да чаравікаў са скуранымі шнуркамі, якія паслала яму неяк менская фабрыка імя Тэльмана. Нягледзячы на размах паміж ідэйна-тэарэтычнай глыбінёй і мастацка-эстэтычнымі вяршынямі, увесь ён ладна месьціцца ў адным чатырохрадкоўі безыменнага беларускага акына першай паловы XX стагодзьдзя:

Вісіць Сталіна партрэт, А на рамачцы кругі. Усьміхаецца вачамі Такі родны, дарагі!

Тэксталагічны аналіз не ўваходзіць у задачу гэтага інвэнтарнага агляду, таму абмяжуемся спасылкай на буйныя пісьмовыя помнікі. 1936 год: да слаўных 16-х угодкаў вызваленьня ад белапольскай акупацыі аж два мільёны чалавек падпісалі «Пісьмо беларускага народу вялікаму Сталіну», якое пераказалі ў вершах Я. Купала, Я. Колас, А. Александровіч, П. Броўка, П. Глебка, І. Харык. У 1939-м, з нагоды палюбоўнай сустрэчы Чырвонай арміі і дывізіяў вэрмахту на новай мяжы П. Пестрак, М. Танк, М. Машара і М. Клімковіч адрасавалі ў Крэмль ліст «З тваім імем у сэрцы». 1949-ты даў два вялізныя, на газэтную старонку кожны, лісты ў прозе: адзін да дзесяцігодзьдзя папярэдняга, другі — да трыццацігодзьдзя дазволу Масквы ўтварыць БССР.

Безьліч калектыўных пасланьняў было накіравана да 70-х угодкаў правадыра, сярод аднаўляльнікаў — расейскі драмтэатар і лікёра-гарэлачны завод у Менску, мэтэаролягі, арцель інвалідаў, трэст паказальных рэстаранаў, кіроўцы трамваяў, акадэмікі, школьнікі, вайсковыя часткі. Індывідуальная творчая дзейнасьць ды фальклёр у кнігах і пэрыёдыцы ўліку не паддаюцца.

Толькі асобы, якія не разумелі сутнасьці класавай барацьбы, маглі сьцьвярджаць, што лепшы падарунак — гэта кніга. Мясцовыя бальшавікі разьбілі і адкінулі прэч гэтую гнілую тэорыю буржуазнай інтэлігенцыі. Пралетарскае чуцьцё правільна падказала беларускім таварышам, што лепшы падарунак таварышу Сталіну — кнігі самога таварыша Сталіна. Да ягонага 70-годзьдзя на беларускай мове было выдадзена 4 мільёны 846 тысяч экзэмпляраў твораў правадыра; агульны тыраж на беларускай, расейскай, польскай, літоўскай і габрэйскай мовах, адкатаны ў менскай друкарні імя Сталіна, паводле афіцыйных зьвестак склаў 5 055 200 асобнікаў. Сюды трэба дадаць як мінімум яшчэ сотню тысяч асобнікаў 9–13 тамоў збору сталінскіх твораў, якія выдаваліся ў Менску да канца 1951 году. (Друкаваньне спынілася на працах 1934 году, больш ніводнага тому ні па-расейску, ні па-беларуску ня выйшла).

Зьмест вымагаў формы. Творы хаваліся пад авечую скуру — чырвоны саф'ян, вокладкі аздабляліся інкрустацыяй і разьбой пра дрэву. У Маладзечэнскім чыгуначным дэпо том сталінскай кароткай біяграфіі закавалі ў мэтал. Экзэмпляр захоўваецца ў фондах былога музэя рэвалюцыі ў Маскве: латунная вокладка на петлях толькі крыху пазелянела за паўсотні гадоў, адпаліраваць — і зазьзяе як новенькая…

Праўда, апафэозам мастацтва кнігі застаецца самы першы ліст Сталіну ад 1936 году. Паэтычныя радкі вышытыя чырвонымі, блакітнымі, зялёнымі, шэрымі і брунатнымі ніткамі на 24-х абшытых белай тканінай аркушах. Зьверху і зьнізу кожнай старонкі ўплецена шаўковая стужка з нацыянальным арнамэнтам, на першай старонцы вышыта назва, а на апошняй вытканы герб БССР. Імя адрасата золатам адціснута на цэлюлёіднай супэрвокладцы — супэршык па тым часе. Адначасна некалькі асобнікаў ліста былі выкананыя майстрамі-паліграфістамі — на люксавай паперы, у некалькі колераў. За афармленьне мастак Пашкевіч быў рэкамэндаваны ў склад беларускай дэлегацыі для працы ў Камітэце мастацтва пры СНК СССР.

Ліст быў пакладзены ў адмысловы драўляны куфэрак, зроблены на спэцзаказ зь дзясяткаў розных гатункаў дрэва, і са спецыяльнай дэлегацыяй адпраўлены ў Маскву. Там ён захоўваецца і цяпер, крыху страціўшы свой парадны выгляд за паўстагодзьдзя на архіўных паліцах. Я знайшоў таксама і куфэрак ў сутарэньнях былога музэя рэвалюцыі; разам з супрацоўніцай мы яго паднялі, перавярнулі, але акрамя пылу, нічога ня вытраслі. Ключ згубіўся ў 50-я гады, а ўзламаць не дазволілі. (Пасьля публікацыі гэтых нататак у часопісе «Спадчына» ў 1990 годзе мне пазваніў з Кіева нейкі дзядзька і пачаў крычаць у слухаўку, што гэта ён, ён рабіў куфэрак на спэцзаказ — але, апроч дзіцячай радасьці, нічога істотнага зь яго вуснаў не прагучала, ня помніў нават, ці заплацілі яму за працу.)

Хай смутак вачэй тваіх добрых ня росіць, Ці сонейка захад, ці сонейка ўсход, Прымі прывітанне, якое прыносіць Табе, правадыр, беларускі народ!

Гэтыя 113 літараў, сем кропак і адзін клічнік з куфэрка зь лістом 1936 году ў 1949-м перакачавалі на абрус, які да сталінскага юбілею вышылі ў экспэрымэнтальнай лябараторыі мастацкіх промыслаў прамкаапэрацыі БССР. На фоне пяцікутнай зоркі, аздобленай арнамэнтам са слуцкага поясу, вышыты герб рэспублікі, а паміж вугламі зоркі — пяць малюнкаў, якія, як гаворыцца ў музэйным каталёгу, адлюстроўваюць аднаўленьне народнай гаспадаркі Беларусі; уся прыгажосць акаймаваная густой махрой.

Эпіграфам да архіўных картатэк і вопісаў беларускіх падарункаў Сталіну могуць паслужыць перафразаваныя радкі пра слуцкіх ткачых: «Аб шчасьці ўжо забыўшы сны, свае шырокія тканіны на лад савецкі ткуць яны». Сапраўды, зь Беларусі Сталіну найчасьцей слалі ручнікі, абрусы, паясы — іх пералік займае дзясяткі пазыцыяў у архіўных вопісах. Што думалі калгасніцы, работніцы, хатнія гаспадані, калі старанна вышывалі вітаньні — спадзяваліся ўласкавіць, паганскім ахвярапрынашэннем адвесці ліха ад дому? Барвовыя плямы праступаюць на адбеленым ручніку, які паслала на сталінскія імяніны ў Маскву мядзельская калгасніца В. Шаранговіч — сваячка таго самага першага сакратара ЦК Шаранговіча, якога на сталінскі загад расстралялі разам з Бухарыным, Рыкавым, Ягодам. Усяго беларускага лёну не хапіла б на палатно, каб сьцерці кроў хоць з адной рукі «стваральніка БССР».

Ягоны партрэт, як і кнігі, таксама лічыўся выдатным падарункам. Прычым асабліва цанілася не падабенства да арыгіналу, а працаёмкасць выканання (гэта тычыцца і іншых паднашэньняў). Хатнія гаспадыні зь Берасьця вышылі генэралісымуса шоўкам на поўны рост. На адну толькі рамку пайшло дзьве тысячы кавалачкаў дрэва розных пародаў. Дарэчы, у галіне інкрустацыі ішло сапраўднае спаборніцтва рэкордаў. Майстар Слонімскай рамеснай вучэльні С. Азазовіч вырабіў альбом для Сталіна з 2150 кавалачкаў дрэва дзесяці пародаў. Сталяр-чырвонадрэўшчык зь Берасьця перадаў у падарунак правадыру дванаццацігранны стол, склеены з 2345 дэталяў. Умельцам Менскага радыёзаводу імя Молатава спатрэбілася 36 000 кавалачкаў дрэва на партрэт галоўнакамандуючага з ордэнам «Перамога» на грудзях.

Абсалютны рэкорд належыць выхаванцам Нядашкаўскага дзіцячага дому: тут склеілі партрэт Сталіна з 149 870 дэталяў. Пад кіраўніцтвам пэдагогаў сіроты вайны і Гулагу выклалі на партрэце яшчэ і надпіс:

Ты бацька наш родны, ты бацька народаў, Жыві ж, правадыр, незьлічоныя годы!

На Менскім мотавэлазаводзе ўявілі, што 70-гадоваму карыфею для поўнага шчасьця не стае ровара (аднікеляванага і пазалочанага, зразумела). Беларускія трактарабудаўнікі і іх калегі з заводу імя Кірава, а таксама бабруйскія машынабудаўнікі і гарадзенскія фабзайцы падыйшлі да справы больш памяркоўна і вырашылі сваіх натуральных вырабаў у Маскву ня слаць. На імяніны адправілі макет рабочага месца сьлесара, дзейныя мадэлі двух трактараў і вэртыкальна-працяжнога станка «Дуплекс МП-8». Адзін з самых філязофскіх падарункаў, які давялося пабачыць — мадэль вакна з ваканіцамі. Як ва ўсяго геніяльнага — аўтар невядомы.

У менскіх музэйных сутарэньнях захоўваецца цэлы падарункавы гардэроб для Сталіна: блюза крэпжаржэтавая, кашуля шаўковая і кашуля льняная, хромавыя чаравікі — хоць зараз на танцы. Не забыліся і на сталінскія вусы — у плюшавым куфэрку ляжыць набор грабянёў для галавы і вусоў.

1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 39
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)