Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 178 179 180 181 182 183 184 185 186 ... 217
Перейти на страницу:

ВЫРАДАК

Позняя восень. Світанак.

Брыду цераз лужы глухой вулачкай, а ўперадзе — двое невысокіх мужчын. Іхняя гутарка здаецца цікавай, і я напружваю слых. Старэйшы мужчына пытаецца:

Гэта сюдой ты на работу дабіраешся?

Ак!..— неахвотна кідае маладзейшы, думкі якога, відаць, заняты больш важнай справай.

Кожны дзень... Акрамя нядзелі... Ага, у вас цяпер і ў суботу зрабілі свята!

Мы ж не такія дурні, як вы, каб яшчэ і ў суботу ўкалваць! — абураецца малады.

Па контурах постацей, па інтанацыі галасоў здагадваюся: дзядзька з вёскі прыехаў да сына ў госці і, поўны набалелай бацькоўскай настальгіі, праводзіць наследніка на змену. Па якімсьці законе індукцыі сэрцаў адчуваю, што ў старога на душы.

Сцішваю крок, сачу больш уважліва.

Вось дзядзька кранае пальцамі дошкі ў высокім плоце, азірае другі бок вуліцы ды цешыцца, што гэты плот і домікі з прысадамі яго наследнік бачыць па некалькі разоў у дзень, удыхае гэтую атмасферу...

На памяць прыходзіць «Амэрыканец», празваны так на вёсцы за тое, што ў часы Пілсудскага ездзіў у ЗША шукаць долі. Аднойчы ён гэтаксама гасціў у нашым горадзе. Спаткаўшы земляка ля касы вакзала, я пацікавіўся:

Як уладкаваўся ваш Віктар?

О-о, пашыхавала яму! — з гордым здавальненнем праказаў чалавек.— І работа файная, і трохпакаёвая кватэра, бы ў Амэрыцы з выгодамі — ваннай, га-рачай вадой, аж двума бальконамі!.. I нявестка — кабета памяркоўная, мне спрыяе. Ды адчуваю сябе тут у вас вельмі нязручна. Найгорш, нужнік дома — не магу прызвыча-іцца, хоць трэсні! О, і ты, бы мой Віктар, рагочаш. А пабудзь у маёй шкуры!.. Выйду пагуляць на падворак, захочацца да ветру, а вакол ні прысадзя, ні кустоў, ні хлеўчыка — адны клюмбы з кветачкамі ды голы асфальт! Зноў бяжы на кватэру, дзе ўсе тыя дываны і крышталь, бліскучая мэбля ды кніжкі, зноў вартуй, бы той злодзей, калі нявестка выйдзе, каб шмыгнуць у сарцір. Каб яно згарэла, цьфу!

Яшчэ іншых назіраў у парку.

Прыгорбленыя жыццёвымі нягодамі два селяніны ў простых куртачках піхалі каляску. Відаць, маладога і маладой бацькі прыехалі да дзяцей у госці. Бабулі адправілі маладажонаў на работу, пачалі пячы ды смажыць, а ўнучку на пару гадзін даручылі сваім му-жыкам. I вось маленькі анёльчык з сосачкай у роціку спаў, а не ста-рыя яшчэ дзяды памаленьку і згодна крочылі па жвіровай дарожцы ды прыглушана гутарылі. Да гэтых не трэба было падкрадвацца, вядома — гутарылі пра жыццё-быццё, прыкідвалі леташні ўраджай, меркавалі, якая ідзе зіма, абураліся распуснікамі і параўноўвалі сваіх старшынь калгасаў. Рукі мужчыны мелі закарэлыя, з нягнуткімі пальцамі, думкі — ясныя, вочы — сумленныя...

I дзядзька, што праводзіў на працу сына, і «Амэрыканец», і дзяды з каляскай, мабыць, носьбіты народнай сумленнасці, векавога вопыту: менавіта на такіх трымаецца наша зямля.

...Тым часам у сырым паўзмроку, на глухой вулачцы чалавек перада мной дапытваўся ў сына:

ЯНА і дзіця сюдэй водзіць у садзік?

Ак!..

Цяжко, беднай, брысці тут з малым! — уздыхнуў стары.

А возік на што? Спецыяльна купіла — цэлую палучку ўбухала!

Што тут— возік твой, булавешка, калдобін унь прорва!

Сын нецярпліва кінуў:

Ак!..

Я мужчын абагнаў. Заглянуў ім у твары і жахнуўся.

З вясковым дзядзькам крочыў малады гіцаль з даўно не голеным тварам. Вечарамі ля нашага пад'езда гэты тып заўсёды выпрошвае ў прахожых трыццаць капеек ды арганізоўвае «на траіх». Не разабраўшыся, аднойчы запыніў з сябруком і мяне, сунуў пад нос бутэльку, шапнуў:

Трэцім — хочаш? Давай рубель!

Так у вас жа няма шклянкі! — схітраваў я.

Ы-ых, велькі пан! Навошта яна?! Па восем булек на горла!

?!

Нікому не будзе крыўдна, праверана жалезна: у бутэльцы — дваццаць чатыры булькі!

А вось зараз ён на бацьку бліскаў шалёнымі вачыма, са злосцю нешта бурчаў, а ўсё яго нутро займала адно: як адвязацца ад спадарожніка ды пахмяліцца.

ПРЫСТАСАВАНЦЫ

Вечарам выхапіў я з рук нявесткі вядро са смеццем ды павалок на двор. Сынава кватэра — на ўскраіне Сухумі. Колькі гасцюю ў яго, а ніяк не магу насыціцца экзотыкай, заўсёды радуюся, калі надараецца магчымасць зірнуць на дзіўны свет яшчэ з аднаго ракурсу.

І вось я ўжо імчаў па тунельчыку з вінаграднай лазы, пранізанай месячным серабром, прагна лавіў лёгкі гул марскога прыбою, нахабны крэкат паўднёвых жабаў ды сухі трэск лісточкаў бамбуковага гаю (на Свіцязі дакладна так шуміць трыснёг!).

У канцы вінаграднага тунельчыка — жалезная скрыня, залітая святлом месяца. Я ўжо развярнуўся, каб перакуліць вядро, і абмёр: з грукатам цяжкім на мяне ляцела якаясьці жывёліна. Я мігам апынуўся за скрыняй і толькі цяпер разгледзеў, што прэцца не слон, не тыгр, а ўсяго — карова.

1 ... 178 179 180 181 182 183 184 185 186 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)