Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 177 178 179 180 181 182 183 184 185 ... 263
Перейти на страницу:

Прывезлі яны мне навіну, якую я ўжо чула раней. Дэкан БДУ Воўк, выступаючы перад цэлым філалагічным факультэтам, вельмі лаяў мяне, называў “фашысцкім прыхваснем”, “буржуазным нацыяналістам” ды г.д. Казаў, што хлапцоў звольнілі з БДУ за тое, што паехалі ў Зэльву да Геніюш. Вось дзе з глузду з’ехаў чалавек! У маёй творчасці няма ні аднаго слова не для майго народу, а ён што напрыдумляў? У яго ўбогія аргументы супраць маёй беларускасці. Як Вы думаеце, ці лёгка мне застацца сяння паэтам? Я адказала яму лістом, прамовіла крыху, можаце не сумнявацца… Адказваючы на ліста, пра гэта не ўспамінайце, не хачу, каб ведаў муж. Ён ужо даўно прывык схіляцца пад ударамі, а я не магу, бо:

Вартыя, слаўныя тыя ў жыцці, хто з годнасцю чалавечай. Лозам згінацца, змеям паўзці, людзям – выпростваць плечы!

Пісалі з Вільні, што сфатаграфавалі і яны тую ляльку – сабе на памяць. Адпраўляючы яе на маю радзіму, пажадалі: няхай прыносіць шчасце музеюі ўпрыгожвае яго!

Пісаў Панізнік з Чэхаў, вельмі ж яму там нявесела. Мікола [Прашковіч] не піша, відно, у сувязі з ваўкамі, якія завываюць па-грамнічнаму ў мой адрас… Юра і муж па-ранейшаму ў мяне малайцы – не кураць, не п’юць абодва.

Усё думаю пра культуру быту, пра культуру ўзаемаадносінаў людзей. Ніяк мне з галавы не вылятае ўчарашні Г., якому нямнога тае гарэлкі і трэба, каб згубіць чалавечы воблік. Піша ён непагана, тым больш шкада чалавека. Мы толькі думаем: нашто нам такія людзі ў хату? Хоць ты дзверы зачыняй на два замкі, бо аднаго мала.

Як там Вашыя малыя? Як Міхасік? Нядаўна тэлефанавалі нашыя ўнукі, сын і нявестка, збіраюцца летам да нас. Сяння бацька панёс здаваць вызаў. Гаварылі абодва хлопцы па-беларуску, толькі крыху з польскім акцэнтам. Хачу сёлета паказаць ім магілу прадзеда. Прыедзе і татава сястра з Украіны, каб на тую магілу паглядзець. Сын, пэўна, прыедзе сваёй машынай, бо грошай на малую “Сірэнку” назбіралі, што ж, добра.

Бывайце, Саша! Цалуйце дзетак, кланяйцеся хатнім!

Заўсёды са шчырасцю да Вас – Ларыса Геніюш.

Ансамблю “Харошкі”

[1970-я гг.]

Дарагія нашыя “Харошкі”!

Зноў мы мелі шчасце бачыць Вас у Зэльве! Дзякуй вялікае, што снегам, марозікам, слізготай, на злосць усім грыпозным інфекцыям Вы зноў прывезлі нам цэлы букет прыгажосці, мастацтва і шчырай радасці. Праўда, не ўсіх мы далічыліся на сцэне, змяніўся крыху і паважаны наш, галосны сябра Пацук, загадаваўшы вусы, але ўражанне ад Вашага выступлення зноў засталося роднае і магутнае, і доўга яшчэ будзе хваляваць нашыя душы.

Аднак, напішу Вам “між намі” і пару заўваг. Аб тым, што кінулася ў вочы не на карысць ансамбля. Зазначаю, што я не харэограф, а толькі просты глядач, які цэніць Вас, любіць і жадае Вам сапраўднай творчай вышыні.

Не адыходзьце моцна ад народнага, толькі ў меру дасканалення танцаў, але з поўным захаваннем народнага духу і стылю. Гэта захавае танец вечна вартым і цікавым для ўсіх. Ніякіх танных, выйгрышных эфектаў, па-мойму, не трэба. Самі танцы, музыка, Ваша непаўторнае і таленавітае выкананне – гэта тое, што захапляе і вечна будзе захапляць нас, гледачоў.

Тав. Балалайка – вельмі цікавы тып (нават прататып!) задорнага сялянскага вясельчака, і ў “Гусарыках” ён дасканалы. Гэта яго амплуа. А вось у “Лянсеі” ён лішні. Наагул, Вы “Лянсея” крыху сапсавалі. Не той “Лянсей”! Першы раз як Вы былі ў нас, людзі так і шапталі: “Пан Быкоўскі!” Цяпер гэтага ўражання не было. Атрымаўся гэты манерны французскі танец ужо не з сялянскай смяшынкай, але з нейкім непатрэбным сялянскім рогатам. “Лянсей” страціў сваю ранейшую, непаўторную абаяльнасць, нейкую тонкасць народную ва ўспрыняцці гэтай французскай манернасці, якую Вы так хораша спачатку ўлавілі.

І тав. Балалайка, і ўсе элементы з высокай дзяўчынай, так характэрныя для ўсіх сібірскіх ансамбляў, зніжаюць вартасць “Лянсея”. І прытым – расцярушваюць увагу гледача. Губляецца ўражанне з дасканаласці выканання танца, яго задума і цэласць. Усё ў Вас нам падабаецца, але акрабатычныя элементы, якія выходзяць за рамкі гарэзлівасці, віхру танца і юнацкай буйнасці, – зусім лішнія. Беларусы скачуць дробна і вогненна, але вельмі дастойна, асабліва нашы жанчыны, а чвараць і ногі вышэй галавы падкідаюць у нас найчасцей у канцы гуляння, калі ўжо добра “дзюбнуць”, гэта знача – глытнуць гарэліцы.

1 ... 177 178 179 180 181 182 183 184 185 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)