Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » У дрымучых лясах
У дрымучых лясах - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

У дрымучых лясах

Электронная книга - «У дрымучых лясах». Краткое содержание книги:

Аўтабіяграфічная аповесць”У дрымучых лясах” – апошні значны твор З. Бядулі. Усе, літаральна ўсе вытокі бядулеўскай творчасці бяруць пачатак з Пасадца, невялікай вёскі, размешчанай пасярод дрымучых лагойска-плешчаніцкіх лясоў, якія сотню-паўтары гадоў назад былі сапраўдны дрымучымі...
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 45
Перейти на страницу:

Выпадкова натрапіў на іх другі паляўнічы. Ён папаў куляй у самае вуха мядзведзя. Аднак мядзведзь паспеў моцна пакалечыць і Вышамірскага і Лютню.

Вышамірскі расшпільваўся і паказваў на грудзях і спіне страшныя глыбокія рубцы — сляды кіпцюроў і зубоў звера.

Ён і другі раз раптоўна трапіў на мядзведзя. І Вышамірскі і Мішка аслупянелі ад такой нечаканай сустрэчы. Вышамірскі выхапіў табакерку і сыпнуў нюхальным тытуном Мішку ў вочы. Мядзведзь на хвіліну аслеп, зажмурыў вочы, зароў, завыў, хацеў кінуцца на Вышамірскага. Вышамірскі адскочыў за дрэва. Мядзведзь з усяго імпэту стукнуўся лабацінай аб хвою і паваліўся. Вышамірскі стрэльнуў у яго пару разоў і прыкончыў.

У трэці раз ён папаў на спячага мядзведзя. Разлёгся валасаты пан Міхайла на імху, як на пярыне, бахматыя лапы пад галаву падлажыў і соладка храпе, як той касец пасля працы. А на тое ліха Вышамірскі пакінуў стрэльбу ў хаце палясоўшчыка. Упершыню ў жыцці такое глупства зрабіў. Хто ж гэта мог падумаць, што за паўвярсты ад лесніковай хаты касалапыя паны Міхайлы адпачываюць пасля полудня?!

Стаіць Вышамірскі ля калматага асэсара і думае:

Што рабіць? Ціханька пайсці назад? А мо ў гэты час прачнецца Міхайла і кінецца яму на спіну… Не рухацца з месца? Ад чалавечага духу прачнецца і так пагладзіць яго лапай, што Вышамірскаму будзе капут… А сонца бязлітасна пячэ. Навакол пахне дурманячым багуном. У Вышамірскага дыбам валасы становяцца, шапку ўзнімаюць… І стукнула адважная думка. Ён прыгнуўся да самага вуха мядзведзя ды з усяе сілы гукнуў:

— Гу-у-уу! — і адскочыў за высокі корч-вываратню.

Пан Міхайла ўсхапіўся ні жывы ні мёртвы. Працёр лапай спалоханыя вочы. Узняўся на ногі. Прайшоў, як п'яны, некалькі крокаў, паваліўся і ўткнуў морду ў мох.

Вышамірскі яшчэ не верыў, што мядзведзь скончыўся ад страху. Кінуўся ў леснікову хату па стрэльбу, схапіў яе і яшчэ не паспеў вярнуцца назад, як пачуў стрэл. П-п-оўх! — аж водгаласкі пайшлі. Прыбег.

Ля мядзведзя стаіць паніч Прушынскі з блізкага маёнтка ды горда вусы падкручвае. Яшчэ дыміцца курок яго дубальтоўкі.

— У самую галаву папаў, — хваліўся паніч Вышамірскаму.

А яму Вышамірскі на гэта:

— Лёгка было панічу папасці ў галаву мёртвага мядзведзя.

— Як жа гэта?! — ускіпяціўся паніч.

— А вось так, як паніч бачыць, — сказаў Вышамірскі. — Як паваліўся пры мне мядзведзь, як уткнуў морду ў мох, так і цяпер ляжыць.

І Вышамірскі апавядаў панічу, як усё гэта здарылася.

Паніч заартачыўся, слухаць не хоча.

— Мой мядзведзь! — кажа Вышамірскі.

— Мой мядзведзь! — кажа паніч.

Паніч затрубіў у рог. Прыбеглі яго людзі і хацелі забраць мядзведзя. Вышамірскі падняў гвалт. Паляваў тады ў лесе і ўраднік Ясінскі. Той прыбег на крык і даведаўся, у чым справа.

Вырашылі запрасіць доктара, каб ён ускрыў мядзведзя і паглядзеў, ці той сканаў ад разрыву сэрца, ці ад кулі. Так і зрабілі.

Паніч падкупіў доктара. Доктар сказаў, што ад кулі паў мядзведзь. Мядзведзя забраў паніч. Вышамірскі падаў у суд. За паляўнічы гонар яны судзіліся некалькі год. Усюды выйграваў паніч. Вышамірскі падаваў усё вышэй і вышэй — браў верх паніч, які ўсюды падкупліваў суддзяў.

Яшчэ шмат апавяданняў расказваў Вышамірскі пра мядзведзяў.

Аднаго разу мядзведзь унадзіўся ў яго пчолы. Псаваў калоду за калодай. Тады Вышамірскі паставіў капкан. Мядзведзь папаўся жывы. Прыйшлі цыганы. Адкупілі мядзведзя. Закавалі ў ланцугі. Прабілі яму нос напаленым дачырвана жалезам. Прадзелі праз нос кальцо і пагналі ў мядзведскую смаргонскую акадэмію на навуку. Тады цыганы ў горадзе Смаргоні абучалі мядзведзяў розным фокусам, пасля чаго вадзілі іх па гарадах і гэтым зараблялі на хлеб.

А вось адзін каваль знайшоў у лесе маленькага Мішачку. Прынёс дамоў. Выгадаваў. Мядзведзь зрабіўся ручным. Ваду насіў. Малатком у кузні працаваў. Жорны круціў. Дзяцей калыхаў, як нянька. Нават песні спяваў. Усё-ўсё ў хаце рабіў. Часам яго запрагалі ў воз. Ён вазіў сена. А як ён на вечарынках танцаваў — о-го-г-оо-о! Увесь народ весяліў!

І яшчэ адно апавяданне!

Кожны раз, калі Вышамірскі гаварыў «і яшчэ адно апавяданне», ён дадаваў:

— Каб я з гэтага месца не ўстаў, калі маню!

Адзін мужычок, звалі яго Хомка, паехаў у панскі лес мох дзёрці. Надзёр моху поўны воз. Бачыць ён — пара медзведзянят гуляе на санцапёку. Яны лагодненькія, калмаценькія, смяшлівыя, як тыя дзеці. Кульгікаюцца, качаюцца па зямлі, скачуць, тоненькімі галаскамі візгочуць. Забаўляюцца. Хапаюць адно аднаго за вушкі. Жартуюць. Міны забаўныя строяць. Глядзіць на іх Хомка і рагоча — тэатр!

1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 45
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)